Зыгмунт Урублеўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Цёзкі|Урублеўскі}}
'''Зыгмунт Урублеўскі''' ({{ДН|28.|10.|1845}}, [[Гродна]]{{ДС|16.|4.|1888}}, [[Кракаў]], Польшча). Фізік— [[фізік]], удзельнік [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|Паўстання 1863 г.]] У 1862 г. скончыў гімназію ў Гродне і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт універсітэта Св. Уладзіміра ў Кіеве. У 1863 г. вярнуўся ў Гродна, прызначаны сакратаром пры паўстанцкім начальніку Гродзенскага ваяводства, функцыі якога ў той момант выконваў [[Станіслаў Сільвестровіч]], ягоны сваяк. Арыштаваны 10.8.1863. Прывезены ў Надзвычайную следчую камісію ў Вільні. Сасланы на 6 гадоў у Сібір. 2 гады правёў у Томску, затым пераведзены ў Цывільск Казанскай губ. Амніставаны ў 1869, вярнуўся ў Беларусь, пасля выехаў на вучобу ў Берлінскі універсітэт. Працаваў у фізічных лабараторыях Германіі і Францыі пад кіраўніцтвам славутых фізікаў Г.Гельмгольца, Г.Кірхгофа, А.Кунта. У 1874 у Мюнхене абараніў дысертацыю на ступень доктара «Эксперыментальнае даследаванне магчымасці ўзбуджэння электрычнасці механічнымі сродкамі». У 1876 у Страсбургу абараніў габілітацыйную працу «Аб дыфузіі газаў праз абсарбавальныя субстанцыі», на якую станоўчы водгук даў сусветна вядомы фізік Дж.Максвел. У 1882 заняў пасаду загадчыка кафедры фізікі Ягелонскага ун-та, з 1888 дэкан фізічнага ф-та. Ездзячы па Еўропе набываў каштоўнае абсталяванне для эксперыментаў. У 1883 арганізаваў у Ягелонскім ун-це фізічную лабараторыю, дзе ў крас. 1884 сумесна з К.Альшэўскім упершыню ў свеце атрымаў вадкі кісларод. Звадкаваў азот, вокіс вугляроду і вадарод. Выканаў першыя ў свеце даследаванні электраправоднасці металаў пры нізкіх тэмпературах. У 1883 абраны членам-карэспандэнтам Польскай акадэміі навук, у 1886 — Акадэміі навук у Вене. Ганаровы член Таварыства фізікі ў Жэневе (Швейцарыя). Трагічна загінуў у выніку пажару ў фізічнай лабараторыі 25 сакавіка 1888 г. З. Урублеўскі выліў на вопратку змест газавай лямпы і загарэўся. Памёр 16 красавіка ў выніку моцных ажогаў. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве. Памятныя дошкі ўстаноўлены ў касцёле Св. Ганны ў Кракаве і ў Фарным касцёле ў Гродне. Яго імем названы кратэр на Месяцы.
 
== Літаратура ==
Літ.:* Гапоненка В., Кіштымаў А. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі. Мн., 1995.
 
{{DEFAULTSORT:Урублеўскі}}