Беларуская вайсковая камісія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920954 (translate me)
др clean up, replaced: вайсков → ваенн (6), (1919)| → , 1919|, ньн → нн, у у → у ў, жыццяўлен → жыццёўлен (3), жыццёўленн → жыццяўленн (3), сябра using AWB
Радок 3:
Задачай камісіі было распрацаваць праект арганізацыі беларускага войска ў складзе польскага войска і тэкст звароту да польскіх уладаў па дазвол на такую арганізацыю.
 
У далейшым камісія павінна была дзейнічаць пры польскім галоўным камандаванні, а таксама мець прадстаўнікоў ва ўсіх галінах вайсковайваеннай гаспадаркі, якія б тычыліся беларускіх часцей. Камісія павінна была б прапаноўваць кандыдатуры афіцэраў для беларускага войска, зацвярджаць пастановы польскага галоўнакамандавання аб іх прызначэнні і выдаленні.
 
Адпаведны мемарандум быў пераданы [[Юзэф Пілсудскі|Ю. Пілсудскаму]] [[28 ліпеня]] [[1919]] г., тады ж была атрыманая яго згода. З тэхнічным удзелам прызначанага прадстаўніка польскага камандавання капітана Баброўскага, камісія распрацавала праект арганізацыі беларускага войска ў складзе адной пяхотнай [[дывізія|дывізіі]] — трох пяхотных палкоў, артылерыйскага палка, кавалерыйскага эскадрона, роты сапёраў, усяго 20 тыс. ч.
Радок 9:
Гэты праект быў пераданы польскаму галоўнаму камандаванню, але рэальных крокаў да яго ажыццяўлення не рабілася да кастрычніка 1919. Тымчасам, набор і фарміраванне ў жніўні—верасні 1919 на беларускіх тэрыторыях, акупаваных польскім войскам, [[Беларуска-Літоўская дывізія|Беларуска-Літоўскай дывізіі]], нягледзячы на яе назву, праводзіўся не дзеля ажыццяўлення гэтага праекту, а дзеля ўзмацнення ўласна польскага войска.
 
Дэкрэт Пілсудскага ([[22 кастрычніка]] [[1919]] г.) пацвердзіў склад і паўнамоцтвы Камісіі: [[Павел Аляксюк|П. П. Аляксюк]] (старшыня), [[Антон Аўсянік|А. Аўсянік]], палкоўнікі [[Гасан Канапацкі|Г. Канапацкі]] (камандуючы беларускім войскам) і Д. Якубоўскі, штабс-капітаны [[Францішак Кушаль|Ф. В. Кушаль]] і А. Якубецкі, Ю. Мурашка, А. Прушынскі ([[Алесь Гарун|А. Гарун]]), [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|С. А. Рак-Міхайлоўскі]], яе сталае месца быцця (Мінск) і фарміраванне беларускага войска пад назвай «беларускіх нацыянальных аддзелаў» у [[Слонім]]е пад камандаваннем сябрачлен Камісіі палкоўніка Канапацкага. Польскім афіцэрам і салдатам беларускай нацыянальнасці было дазволена пераходзіць у беларускія часці. Апроч гэтага, дазвалялася арганізацыя пры Варшаўскай школе падхаружых беларускага ўзводу з ахвотнікаў з сярэдняй адукацыяй, дзеля падрыхтоўкі беларускіх афіцэрскіх кадраў. Аднак, колькасны склад беларускага войска быў скарочаны да двух [[батальён]]аў.
 
У лістападзе [[1919]] г. БВК пераехала ў [[Мінск]]. Падтрымлівала сувязь з [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай радай БНР]]. Падзялялася на падкамісіі: вярбовачна-агітацыйную (узначальваў Аляксюк), кваліфікацыйную (Якубецкі), статную (Прушынскі), культурна-асветную (Рак-Міхайлоўскі) і іншыя. У паветах БВК стварала беларускае вярбовачнае бюро, сярод насельніцтва распаўсюджвала адозвы з заклікам уступаць у нацыянальнае войска. Перакладала на беларускую мову польскія вайсковыя статуты, выдала збонік «[[Падарунак беларускаму жаўнеру (1919)|Падарунак беларускаму жаўнеру]]» (1920). Вяла рэгістрацыю дабраахвотнікаў (афіцэраў, салдатаў, ваенных чыноўнікаў, урачоў).
Радок 19:
Рэальна Камісіі ўдалося сфарміраваць адзін пяхотны батальён, стварыць узвод ахвотнікаў (30 чал.) пры Варшаўскай школе падхаружых і арганізаваць курсы перападрыхтоўкі афіцэраў у Мінску.
 
У ліпені [[1920]] г. у сувязі з наступленнем [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] БВК фактычна распалося. Адноўлена [[3 кастрычніка]] [[1920]] г. у г. [[Лодзь]] ([[Польшча]]) у складзе: А.Якубецкі (старшыня), Ф.Кушаль, Ф. Умастоўскі, Э. Якабіні, Д.Якубоўскі. Накіравала групу афіцэраў на дапамогу удзельнікамўдзельнікам [[Слуцкае паўстанне|Слуцкага паўстання 1920]] г. Займалася культурна-асветніцкай працай сярод інтэрнінаваных у Потшчы вайскоўцаўваенных-беларускаў. Прапановы аб рээвакуацыі камісіі ў адзін з гарадоў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] былі адхілены польскімі ўладамі. [[15 мая]] [[1921]] г. БВК скасавана.
{{зноскі}}