Антон Паўлавіч Яленскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, арфаграфія
Радок 39:
Родным братам Антона быў Ян Паўлавіч Яленскі (1809—пасля 1848), які прымаў удзел у [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстанні 1830—1831 гадоў]]: паехаў служыць у апалчэнні паўсталай арміі [[Царства Польскае|Царства Польскага]], у бітве з расійскімі войскамі быў узяты ў палон, але, у канечным выніку, паводле манаршага распараджэння яму было дадзена дараванне. У [[1833]]—[[1838]] Ян Паўлавіч Яленскі, разам з [[Напалеон Феліксавіч Яленскі|Напалеонам Феліксавічам Яленскім]], быў членам таемнага таварыства дваран у Мазырскім павеце, якое было створана па ініцыятыве Д. Булеўскага, эмісара князя [[Адам Ежы Чартарыйскі|Адама-Ежы Чартарыйскага]], які ўзначальваў «арыстакратычную партыю» польска-ліцвінскай эміграцыі ў Парыжы. Пасля арышту і следства ў [[Горад Вільнюс|Вільні]] ў [[1838]] Ян Яленскі быў прылічаны да чацвёртай катэгорыі дзяржаўных злачынцаў і асуджаны на высылку па пастаяннае месца жыхарства «у аддаленыя губерні» пад паліцэйскі нагляд без пазбаўлення дваранскага статусу і з мажлівасцю карыстацца прыбыткамі належачых яму маёнткаў. Цікава, што ў 1839, падчас следства над Янам Яленскім у Вільні, бацька Павел Яленскі прасіў вызваліць сына ад адказнасці, бо Ян шмат год хварэе «меланхоліяй» і з такой хваробай не можа быць дзейным удзельнікам таемнага таварыства. Да зварота было дададзена пісьмовае сведчанне доктара медыцыны і хірургіі стацкага саветніка Спасовіча, які сцвярджаў, што ў 1828 лячыў Яна Яленскага, які доўга пакутаваў «вар'яцтвам розуму рознапрадметным (mania vagans)». Яшчэ адно сведчанне, дзе сцвярджалася, што Ян Яленскі «пакутваў вар'яцтвам розуму», даў доктар медыцыны і хірургіі Мяноўскі<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»… С. 308.</ref>. Напэўна, гэта быў для бацькі спосаб пазбегнуць адказнасці для сына.
 
Антон Яленскі ажаніўся з Сабінай Леапольдаўнай Дыбоўскай (1820—1912), дачкой сярэднезаможнага шляхціца [[Мінскі павет|Мінскага павета]] Леапольда ТадэушавічаТадэвушавіча Дыбоўскага і Ганны Янаўны з Яленскіх, і меў дзевяць дзяцей (Браніслава, Вітальда, Паўла, Марыяна, Эдварда, Адама, Рамуальда, Эмілію і Казіміру).
 
Быў стрыечным братам [[Напалеон Феліксавіч Яленскі|Напалеону Феліксавічу Яленскаму]] (1810—1883), маянткоўцу [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]], аднаму з кіраўнікоў [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
Радок 51:
Пасля перапынку ў службе і заняцця гаспадаркай ва ўласным маёнтку, 29 сакавіка 1844 быў выбраны шляхтай Мазырскага павета на пасаду дэпутата па наглядзе за правільным продажам гарачых напояў у Мазырскім павеце, а 23 верасня 1844 — пераабраны падчас дваранскіх выбараў у Мінску на тую ж пасаду і адначасова «кандыдатам» (намеснікам) на пасаду мазырскага павятовага маршалка, якім тады з'яўляўся ў [[1844]]—[[1847]] [[Юліян Францавіч Кеневіч]]. Быў у адпуску з 10 лютага 1845 на 28 дзён у Віленскай губерні, з 4 ліпеня 1846 на 8 дзён і 27 мая 1847 на 28 дзён — у Валынскай губерні.
 
У верасні [[1847]] у [[Мінск]]у на дваранскіх выбарах губернскае дваранства (пасля прапановы Эміля Паўлавіча Аскеркі, Антона Паўлавіча Яленскага і Сабеслава Юзафавіча Бярновіча) выступіла з рэзалюцыяй пра жаданне скасавання прыгону, што сустрэла рэзкую адмоўную рэакцыю царскіх улад. На тых жа дваранскіх выбарах 23 верасня [[1847]] у [[Мінск]]у пасля Кеневіча мазырскім павятовым маршалкам быў выбраны [[Атон Ігнатавіч Горват]] на 3 гады і зацвержданы на гэтай пасадзе [[Губернатары Мінскай губерні|мінскім губернатарам]] (1844—1850) [[Аляксей Васільевіч Сямёнаў|Аляксеем Васільевічам Сямёнавым]] (1799—1864). Паводле балаціроўкі [[калежскі сакратар]] Атон Горват атрымаў усе 24 абіральныя балы (галасы), а яго канкурэнты [[калежскі рэгістратар]] Антон Паўлавіч Яленскі — 22 абіральныя балы і 2 неабіральныя, адстаўны паручнік [[Казімір ТадэушавічТадэвушавіч Замайскі]] — 19 абіральных і 5 неабіральных балаў (галасоў). Пасаду мазырскага павятовага маршалка Горват не займаў, бо быў выбраны дваранамі губерні на тых жа дваранскіх выбарах у [[1847]] на пасаду мінскага губернскага маршалка (губернскага прадвадзіцеля) і зацверджаны 30 верасня 1847 на гэтай пасадзе губернатарам. На вакансію [[Мазырскія павятовыяПавятовыя маршалкі Мінскай губерні|мазырскага павятовага маршалка]] быў зацверджаны не наступны першы кандыдат Антон Яленскі (не меў адпаведнай 10-гадовай выслугі на кароннай службе), а другі кандыдат на гэтую пасаду (паводле выбару дваранства ад 23 верасня 1847) [[Казімір ТадэушавічТадэвушавіч Замайскі]], які 24 красавіка 1848 (з-за разладжанага здароўя паводле ўласнага прашэння ад 3 студзеня 1848) быў звольнены з гэтай пасады.
 
На экстраардынарных дваранскіх выбарах у [[Мазыр]]ы 29 мая 1848 павятовае дваранства выбрала калежскага рэгістратара Антона Паўлавіча Яленскага ўсімі 12 абіральнымі баламі на пасаду мазырскага павятовага маршалка. Аднак [[Губернатары Мінскай губерні|мінскі губернатар]] (1844—1850) [[Аляксей Васільевіч Сямёнаў]] (1799—1864) 13 верасня 1848 не зацвердзіў гэты выбар дваран, бо Яленскі не праслужыў належных поўных 10 год на кароннай службе для заняцця такой пасады як павятовы маршалак, а іншыя кандыдаты падчас выбараў — калежскі асэсар Юзаф Андрэевіч Снядэцкі (атрымаў 10 абіральных і 2 неабіральных балаў) і былы член мазырскага павятовага камітэта па наглядзе за правільным продажам гарачых напояў Ян Антонавіч Лянкевіч (7 абіральных і 3 неабіральных балы) — не могуць быць выбраны, бо Снядэцкі не прадставіў свой фармулярны спісак аб службе, а Лянкевіч знаходзіўся пад следствам. Сямёнаў прасіў [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] (1847—1853) [[Атон Ігнатавіч Горват|Атона Ігнатавіча Горвата]] (1809—1894) аб распараджэнні правесці новыя выбары ў Мазыры для выбрання кандыдатаў на гэтую пасаду. На што Горват паведаміў губернатару, што прызначыў выбары мазырскага павятовага маршалка на 15 студзеня 1849, а пакуль выконваў у [[1847]]—[[1850]] абавязкі маршалка мазырскі павятовы суддзя Лаўрэнцій Яўхімавіч Богуш. Дарэчы, Атон Горват быў блізкім сваяком Яленскага, бо сястра апошняга Ганна Паўлаўна Яленская стала жонкай [[Станіслаў Ігнатавіч Горват|Станіслава Ігнатавіча Горвата]] (1804—пасля 1876), [[Рэчыцкія павятовыяПавятовыя маршалкі Мінскай губерні|рэчыцкага павятовага маршалка]] (1863—1872), роднага брата Атона Горвата.
 
Аднак пасада мазырскага павятовага маршалка заставалася вакантнай да студзеня 1852, а па сутнасці да 14 мая 1852. На чарговых дваранскіх выбарах у [[Мінск]]у 11 снежня 1850 на пасаду мазырскага павятовага маршалка на кадэнцыю 1850—1853 дваранамі павета зноў быў выбраны Антон Паўлавіч Яленскі. У ходзе галасавання, у якім удзельнічаў 21 дваранін (некаторыя дваране па пісьмовай даверанасці мелі права галасаваць за іншых), галасы сярод трох кандыдатур размеркаваліся наступным чынам: 1) калежскі рэгістратар Антон Паўлавіч Яленскі атрымаў 21 абіральны і 5 неабіральных балаў (быў выбраны маршалкам); 2) адстаўны паручнік кірасірскага палка [[Казімір ТадэушавічТадэвушавіч Замайскі]] атрымаў 19 абіральных і 7 неабіральных балаў (выбраны першым кандыдатам на пасаду мазырскага павятовага маршалка); 3) былы мазырскі павятовы харунжы Антон Юзафавіч Яблонскі атрымаў 17 абіральных і 9 неабіральных (выбраны другім кандыдатам на пасаду мазырскага павятовага маршалка). Яленскі выканаў прысягу для заступлення на пасаду. Аднак у сакавіку 1851 [[ВіленскіяЛітоўскае генерал-губернатарыгубернатарства|віленскі ваенны генерал-губернатар]] (1850—1855) [[Ілля Гаўрылавіч Бібікаў]], разглядзеўшы прадстаўленыя фармулярныя спіскі аб службе, не зацвердзіў канчаткова Яленскага на пасадзе маршалка як не праслужыўшага 10 год абавязковай кароннай службы, а зацвердзіў наступную кандыдатуру — [[Казімір ТадэушавічТадэвушавіч Замайскі|Казіміра Замайскага]], які такую выслугу меў. Гэтая акалічнасць стала прычынай шматмесячнай цяганіны па вызначэнні мазырскага павятовага маршалка.
 
У маі 1851 у сваім лісце Віленскамувіленскаму ваеннаму генерал-губернатару Бібікаву Казімір Замайскі выказваўся, што не можа прыняць пасаду з-за хваробы (пра якую ён ужо паведамляў генерал-губернатару ў [[1847]]), недахопу сродкаў выхоўваць сваіх дзяцей і малазаможнасці, каб адпавядаць выгляду і званню павятовага маршалка. 14 чэрвеня 1851 мінскі губернскі маршалак [[Атон Ігнатавіч Горват|Атон Горват]] паведаміў [[ВіленскіяЛітоўскае генерал-губернатарыгубернатарства|віленскаму ваеннаму генерал-губернатару]], што ў Мазырскім павеце (акрамя Змайскага, які не жадае заступаць на пасаду павятовага маршалка) няма ў цяперашні час іншых дваран, якія б адпавядалі патрабаванням закона аб 10-гадовай кароннай службе, і прасіў, каб для [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]], які ўжо на працягу трох год з'яўляецца дрэнным у адміністрацыйных адносінах, была зроблена паблажка і каб быў зацверджаны на пасадзе маршалка Антон Паўлавіч Яленскі. Але генерал-губернатар 21 ліпеня 1851 адхіліў прапанову Горвата аб зацвярджэнні Яленскага і загадаў прапанаваць Замайскаму неадкладна заступіць на пасаду, хоць і даць мажлівасць апошняму падаць просьбу аб звальненні. У выніку, 13 лістапада 1851 Атон Горват прасіў выконваючага абавязкі мазырскага павятовага маршалка мазырскага павятовага суддзю правесці новыя выбары кандыдатаў на пасаду мазырскага павятовага маршалка.
 
[[11 студзеня]] [[1852]] на з'ездзе дваран Мазырскага павета, якія прыбылі ў [[Горад Мазыр|Мазыр]] для выбару павятовага маршалка, мазырскім павятовым маршалкам быў выбраны ўсё той жа [[Казімір ТадэушавічТадэвушавіч Замайскі]], адстаўны паручнік і ўласнік маёнтка Пузічы (Пужычы) у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]]. У той жа дзень сабраныя дваране прынялі пастанову аб добраахвотнай складцы на неабходнае і прылічнае ўтрыманне выбранага на пасаду маршалка Казіміра Замайскага, прызначыўшы апошняму жалаванне з прыбыткаў маянткоўцаў (па 10 капеек срэбрам штогод з кожнай рэвізскай душы, якімі валодалі маянткоўцы [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]], тэрмінам з 1852 па 1854), і з унёскам гэтага збору ў мазырскае павятовае казначэйства. Пастанову падпісалі Юзаф Андрэевіч Снядэцкі (ад імя сваёй жонкі), [[Геранім Антонавіч Кеневіч]], Іпаліт Антонавіч Кеневіч, Антон Паўлавіч Яленскі (за сябе, сваю жонку і маці), Ігнат Тамашавіч Лянкевіч, Гунтэрман Герасімавіч Пясецкі, [[Даніэль Ігнатавіч Горват]], Ян Антонавіч Лянкевіч, Людвік Рафалавіч Яленскі (па даверанасці ад Петранэлы Пятроўскай), Ігнат Яленскі, Шыман Камарніцкі, [[Аляксандр ТадэушавічТадэвушавіч Замайскі]] (брат [[Казімір ТадэушавічТадэвушавіч Замайскі|Казіміра ТадэушавічаТадэвушавіча Замайскага]]), Ян Васілеўскі, Станіслаў Францавіч Іпагорскі-Лянкевіч (па даверанасці ад пані М. Вішнеўскай), калежскі сакратар Дамінік Бярнардавіч Стоцкі, Мікалай Булгак, Лаўрэнцій Яўхімавіч Богуш.
[[Выява:Sabina Jelenska z Dybowsklch.jpg|left|thumb|Сабіна Леапольдаўна Яленская (з роду Дыбоўскіх)]]
 
4 красавіка 1852 мінскі губернатар выказаў згоду на прапанову дваран Мазырскага павета пра добраахвотнае ахвяраванне. І 14 мая 1852 Казімір Замайскі прыбыў у Мазыр, выканаў прысягу і заступіў на пасаду мазырскага павятовага маршалка. Аднак Мінская казённая палата 19 ліпеня 1852 паведаміла [[Губернатары Мінскай губерні|мінскаму губернатару]] (1850—1855) [[Фядот Мікалаевіч Шкларэвіч|Фядоту Мікалаевічу Шкларэвічу]] (1799—?), што паводле правіл збору земскіх павіннасцей без асаблівага дазволу міністэрства фінансаў не могуць быць зроблены прылічэнні новых збораў да земскіх павіннасцей. Справу фінансавання Замайскага вырашыў [[ВіленскіяЛітоўскае генерал-губернатарыгубернатарства|віленскі ваенны генерал-губернатар]] [[Ілля Гаўрылавіч Бібікаў|Бібікаў]], які 11 лістапада 1852 паведаміў мінскаму губернатару, што паводле 243 артыкула Звода законаў Т.ІІІ Уставы аб выбарах дваранству дазваляецца прызначаць ад сябе асобам, служачым па выбару дваранства, у выглядзе добраахвотнай дапамогі сталовыя ці падарожныя грошы, якія і пачалі выдаваць у [[1852]]—[[1854]] толькі пажадаўшыя дваране Мазырскага павета як добраахвотныя ахвяраванні для канцылярыі мазырскага павятовага маршалка. Пакуль доўжылася замінка з прызначэннем на пасаду, абавязкі мазырскага павятовага маршалка ў [[1851]]—[[1852]] выконвалі мазырскі вывадовы дэпутат Юзаф Ігнатавіч Кучынскі і засядацель мазырскага павятовага суда Акуліч.
 
Падчас чарговых дваранскіх выбараў у [[Мінск]]у 30 верасня 1853 мазырскім павятовым маршалкам на кадэнцыю [[1853]]—[[1856]] зноў быў абраны зноў [[Казімір ТадэушавічТадэвушавіч Замайскі]], а першым «кандыдатам» (намеснікам) — Антон Паўлавіч Яленскі. Аднак [[Губернатары Мінскай губерні|мінскі губернатар]] (1850—1857) [[Фядот Мікалаевіч Шкларэвіч]] не зацвердзіў Яленскага на гэтай пасадзе (зноў жа па прычыне адсутнасці 10-гадовай кароннай выслугі). Пазней, 28 жніўня 1855 [[Казімір ТадэушавічТадэвушавіч Замайскі]], з'яўляючыся мазырскім павятовым маршалкам, стане хросным бацькам сыну Антона Яленскага Адаму, а пры хросце немаўлятка ксёндзом Іязафатам Пратыцкім у касцёле ў Капаткевічах, акрамя іншых сведкаў ([[Напалеон Феліксавіч Яленскі|Напалеон Яленскі]], Дмітрый Еўдакімаў (Еўдакімовіч), Фабіяна Леапольдаўна Дыбоўская (сястра Сабіны з Дыбоўскіх Яленскай), Эмілія Лянкевіч, Сабін Лянкевіч), будзе прысутнічаць і жонка маршалка Мальвіна з Мархіа Замайская.
 
== Грамадская дзейнасць у краіне ==
Радок 70:
З [[1840]]-х быў прыхільнікам «арыстакратычнай» партыі польска-ліцвінскай эміграцыі ў Францыі, якую ўзначальваў князь [[Адам Ежы Чартарыйскі|Адам-Ежы Чартарыйскі]] (1770—1861).
 
20 лістапада 1857 былі падпісаны першыя рэскрыпты расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]] на імя [[ВіленскіЛітоўскае генерал-губернатаргубернатарства|віленскага ваеннага генерал-губернатара]] (1855—1863) генерал-лейтэнанта [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] і санкт-пецярбургскага ваеннага генерал-губернатара (1854—1864) Паўла Мікалаевіча Ігнацьева (1797—1879), дзе была напісана праграма расійскага ўрада аб адкрыцці [[губернскі камітэт па сялянскай справе|губернскіх камітэтаў па сялянскай справе]] (камітэтаў па падрыхтоўцы дваранамі праектаў сялянскай рэформы), што дало пачатак працы па вызваленні сялян ад прыгону і паставіла дваранства [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Ковенская губерня|Ковенскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерняў у авангард гэтага працэса. Пасля гэтага губернскія камітэты па сялянскай справе пачалі арганізоўвацца і ў іншых губернях, і пачалася актыўная праца дваран за распрацоўку мер і форм вызвалення сялян. 30 жніўня 1858 быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1853—1859) [[Людвік Антонавіч Слатвінскі]], а намеснікам — [[Атон Ігнатавіч Горват]], былы губернскі маршалак. У камітэт уваходзілі члены ад кожнага павета губерні. Антон Паўлавіч Яленскі ўвайшоў членам ад [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] (разам з [[Напалеон Феліксавіч Яленскі|Напалеонам Феліксавічам Яленскім]], [[Артур Даніэлевіч Горват|Артурам Даніэлевічам Горватам]] і [[Геранім Геранімавіч Кеневіч|Геранімам Геранімавічам Кеневічам]]) у склад створанага 30 жніўня 1858 Мінскага губернскага камітэта па сялянскай справе. Як і многія маянткоўцы літоўска-беларускіх губерняў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], Яленскі выказваўся за скасаванне прыгону, але за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. У канечным выніку гэтая прапанова дваран «заходніх губерняў» была адхілена царскім урадам — было вырашана вызваляць сялян з зямельным надзелам.
 
У [[1859]] Антон Яленскі прымаў удзел у распрацоўцы маянткоўцамі літоўска-беларускіх губерняў праекта [[Літоўскае таварыства сельскай гаспадаркі|Літоўскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. І 18 (30) мая 1860 падпісаў, у шэрагу іншых асоб, распрацаваны статут [[Літоўскае таварыства сельскай гаспадаркі|Літоўскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. Дом Яленскага ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], дзе Яленскі жыў з [[1861]], быў пунктам спатканняў і сходаў групоўкі «белых» у літоўска-беларускіх губернях. У чэрвені 1861 па загаду [[ВіленскіяЛітоўскае генерал-губернатарыгубернатарства|віленскага ваеннага генерал-губернатара]] (1855—1863) [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] за ўдзел у [[Паўстанне, 1863-1864|перадпаўстанчым]] маніфестацыйным руху ў [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] Яленскі быў высланы пад эскортам жандармерыі з Вільні ў [[Мінская губерня|Мінскую губерню]] ў распараджэнне мінскага губернатара з забаронай вяртання ў Вільню. У маі 1862 Яленскі таемна ўдзельнічаў у з'ездзе дваран літоўска-беларускіх губерняў у [[Горад Вільнюс|Вільні]] па стварэнні праектаванага [[Літоўскае земскае крэдытнае таварыства|Літоўскага земскага крэдытнага таварыства]] і ўвайшоў у склад яго часовага камітэта.
 
У падрыхтоўчы перыяд перад [[Паўстанне, 1863-1864|паўстаннем]] на таемным з'ездзе, адбытым у верасні 1862 у Вільні з удзелам прадстаўнікоў «моладзі» (так групоўка «белых» празвала безмаёнткавых членаў) быў выбраны таемны віленскі камітэт з «дарослых» (так празвалі членаў-маянткоўцаў) кіраўнікоў групоўкі «белых», куды разам з Антонам Яленскім увайшлі [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якуб Гейштар]] (1827—1897), [[Аляксандр Аскерка|Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка]] (1830—1911), граф [[Віктар Вацлаў Старжынскі|Віктар Старжынскі]] (1826—1882), граф [[Станіслаў Міхалавіч Плятэр|Станіслаў Міхалавіч Зіберг-Плятэр]] (нар. 1823), [[Францішак Дамінікавіч Далеўскі]] (1825—1904). Ад імя камітэту Яленскі ездзіў у лютым [[1863]] у [[Варшава|Варшаву]] для ўзгаднення з варшаўскімі кіраўнікамі стасункаў адносна паўстання.