Гусарыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 19:
Першапачаткова гусары былі лёгкай кавалерыяй і не насілі даспехаў. Адзенне складалася з венгерскага [[кафтан]]а са шнурамі-пятліцамі на грудзях (пазнейшы [[даламан]]), на які накідваўся футравы плашч-мантыя. Часам гэты плашч замяняла ваўчыная, мядзведжая або леапардавыя шкура. На галаве гусары насілі своеасаблівыя [[Лямец|лямцавыя]] ці футравыя шапкі, упрыгожаныя пёрамі, венгерскія шапкі-«магеркі» ці металёвы [[Шышак|шлем-шышак]]. Абуткам служылі нізкія жоўтыя боты. Гусары мелі шчыт складанай формы ([[тарча, даспехі|тарча]]), да якога маглі прыбівацца, на ўзор турецкіх ''дэлі'', дэкаратыўныя крылы, вырабленыя з пер'я дзікіх птушак. Гусары былі ўзброеныя доўгім кап'ём-пікай (звалася таксама «дрэвам»), шабляй, звычайна мелі лук<ref name="Vasikiev" />.
 
Першымі польскімі гусарамі былі сербы<ref name=NS-3-6 />. У [[1500]] годзе некалькі шляхетных сербаў са сваімі невялікімі атрадамі паступілі на службу караля [[Польскае Каралеўства, 1385—1569|Польшчы]] і вялікага князя літоўскага[[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра]]. Неўзабаве ў гэтыя падраздзяленні пачалі набіраць венграў, палякаў і ліцвінаў. У снежні [[1501]] года былі сфарміраваны першыя рэгулярныя роты гусарыі ''hussarorum alias raczev''<ref name=NS-3-6 />.
 
Палякі часцей выкарыстоўвалі слова ''ussar'', чым ''hussar''. У Польшчы цяжкія гусары пазначаліся абрэвіятурай ''PPTD'' — ''Pancerz, przylbica, tarcza, drzewo'' (кальчуга, шлем, тарча, дзіда)<ref name=NS-3-6 />.