Старажытнагрэчаская літаратура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 25 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q657246 (translate me)
др clean up, replaced: Эўр → Еўр (3), фэкі → фекі, Радос → Родас using AWB
Радок 26:
Літаратура эліністычнага перыяду (канец 4 — 1 ст. да н.э.) адышла ад грамадскіх і палітычных праблем і звярнулася да звычайных жыццёвых пытанняў і канфліктаў. На змену выкрывальнай камедыі Арыстафана прыйшла «новая камедыя» [[Менандр]]а з сямейна-бытавой і любоўнай тэматыкай, з гуманна-філантрапічным тлумачэннем грамадскіх супярэчнасцей.
 
Пачынаючы з 3 ст. да н.э. літаратура развівалася пераважна ў новых культурных цэнтрах, найперш у егіпецкай [[горад Александрыя|Александрыі]], куды перамясціўся сусветны цэнтр навукі і мастацтва. Александрыйская паэзія распрацоўвала малыя жанры ([[элегія|элегію]], [[гімн]], [[эпіграма|эпіграму]], ідылію, эпілій), у якіх перавага аддавалася любоўнай тэматыцы, эксперыментавала з формай і словам, што надавала паэзіі элітарны характар. Александрыйцы ([[Калімах]]) спалучалі паэтычную дзейнасць з філалагічнымі заняткамі ў Александрыйскай бібліятэцы. Супраць малых формаў Калімаха выступаў [[Апалоній РадоскіРодаскі]], аўтар эпічнай паэмы «Арганаўтыка». Жанр ідыліі з тэмай пастухоўскага жыцця на ўлонні прыроды ўвёў у літаратуру [[Феакрыт]]. Традыцыю празаічных мімаў (у сатырычных сцэнах) Сафрона (5 ст. да н.э.) аднавіў александрыйскі паэт Геронд. Літаратурнае афармленне набыла навела з гістарычным і бытавым зместам (Арыстыд), што да эпохі элінізму заставалася фальклорнай.
 
У гэты перыяд выпрацавалася т.зв. «агульная мова» ўсіх грэкаў — койнэ, у аснове якой ляжаў атычны дыялект з прымессю іанійскага.
 
Рымскі (позні) перыяд (канец 1 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.) звязаны з заваяваннем Грэцыі Рымскай імперыяй. Выдатнымі прадстаўнікамі т.зв. «элінскага адраджэння» былі філосаф-мараліст [[Плутарх]], філосаф-кінік Дыён Хрысастом, майстар антычнай сатыры Лукіян. Апошні апавядальны жанр антычнасці — рамана (Харытон, Ксенафонт, Ямвліх, Ахіл Татый, [[Лонг]], Геліядор). Многія жанры позняй грэчаскай літаратуры перайшлі ў хрысціянскую.