Паліандрыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: сэкс → секс, ]] - → ]] — , казурак → насякомых using AWB
Радок 3:
 
==Формы паліандрыі==
Паліандрыя - даволі рэдкі від [[палігамія|палігаміі]]. У чалавечых грамадствах ён звычайна сустракаецца ў некалькіх формах. Часцей за ўсё ў форме '''братэрскай''' або '''фратэрнальнай паліандрыі''', калі некалькі братоў ладзяць [[шлюб]] з адной жанчынай. У рэдкіх выпадках у якасці мужоў выступаюць іншыя сваякі (бацька і сыны, дзядзька і пляменнікі і г. д.). Звычайна мужчыны-сваякі вядуць да шлюба адзіную гаспадарку ці рыхтуюцца прыняць адзіную спадчыну.
 
Радзей сустракаецца '''несваяцкая''' або '''нефратэрнальная паліандрыя'''. Пры гэтым жанчына сама выбірае сабе некалькіх афіцыйных ці неафіцыйных мужоў. У большасці выпадкаў, размова ідзе пра жанчын, якія валодаюць высокім статусам. Аднак у некаторых грамадствах дапушчальна мець сталых [[сэкссекс]]уальных партнёраў, што жывуць у розных месцах, і жанчына іх наведвае па аднаму.
 
==Паліандрыя ў традыцыйных грамадствах==
У большасці [[Еўропа|еўрапейскіх]] грамадствах паліандрыя была пад забаронай або лічылася выключэннем з правілаў. Часцей сустракалася неафіцыйная несваяцкая паліандрыя. Прычым, яна заўсёды выклікала адмоўнае стаўленне звонку, хаця маюцца адзінкавыя ўзгадкі аб звычаі паліандрыі ў [[кельты|кельтаў]] і [[Спарта|спартанцаўспарта]]нцаў. Вельмі рэдкія ўзгадкі аб паліандрычных сувязях таксама можна сустрэць у [[беларусы|беларускім]] фальклоры <ref>[http://old.knihi.com/frahmenty/8vuhlik.htm Ігар Вуглік, У ланцугах табу]</ref> і эпічных казаннях іншых народаў.
 
Аднак паліандрычныя [[шлюб]]ы лічыліся нормай у [[Тыбет|тыбецкіх]] народаў, у [[Бутан]]е, некаторых рэгіёнах [[Непал]]а, Паўночнай і Паўднёвай [[Індыя|Індыі]]. Акрамя таго, яны сустракаліся на поўдні сучаснага [[Кітай|Кітая]], у [[Нігерыя|Нігерыі]], тубыльцаў [[Канарскія астравы|Канарскіх астравоў]], [[Арктыка|арктычнага]] ўзбярэжжа [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]] і г. д.
 
У Тыбеце, Бутане і Паўночнай Індыі пераважала фратэрнальная паліандрыя. Звычайна, жаніўся старэйшы брат, а малодшыя далучаліся да яго сям'і. Жанчына і яе мужы вялі адзіную гаспадарку. Дзеці ад агульнага шлюба прызнаваліся таксама агульнымі, але ў некаторых выпадках бацькам лічыўся толькі старэйшы муж або мужчына ведаў сваіх дзяцей. Прамежкавай формай быў шлюб, у які дапушчаўся мужчына звонку, але толькі ў выпадках, калі сям'я доўгі час не мела дзяцей.
 
У [[бушмены|бушменаў]] [[пустыня Калахары|Калахары]] некалькі часовых шлюбаў магла заключаць жанчына, якая ў сувязі з пэўнымі абставінамі, вандравала з месца на месца. Пры гэтым кожны муж аказваў ёй дапамогу, а таксама бараніў ад сваіх суродзічаў. Але пасля нараджэння дзіцяці яна была вымушана застацца з адным з мужоў, які станавіўся бацькам. Зноў пакінуць яго яна магла толькі пасля сталення дзіцяці.
 
Цікава, што ва ўсіх грамадствах, дзе паліандрыя лічылася нормай, нароўні з ёю існавала іншая форма [[палігамія|палігаміі]] - [[палігінія]]. Паліандрычныя сем'і не былі цалкам пазбаўлены ад канфліктаў з-за рэўнасці і размеркавання маёмасці. Еўрапейскія інфарматары паведамлялі, што ў такіх грамадствах былі пашыраны дашлюбныя і пазашлюбныя адносіны. Аднак, апошняе можна патлумачыць першапачаткова негатыўным стаўленнем інфарматараў да паліандрыі і іх імкненнем падкрэсліць яе распусту.
 
У сучасным Кітаі (у склад якога таксама ўваходзіць Тыбет), Бутане, Нігерыі і большасці паўночных штатаў Індыі паліандрыя забаронена законам. Там падобныя шлюбы, калі і маюць месца, то носяць нелегальны характар.
Радок 24:
 
==Паліандрыя ў жывёльным свеце==
У жывёлін спарванне самкі адначасова з некалькімі партнёрамі з'яўляецца адным з відаў адаптацыйных паводзін да размнажэння. Вядомы такі стыль паводзін сярод некаторых відаў [[насякомыя|казуракнасякомых]], [[птушкі|птушак]], [[Сумчатыя|сумчатых]], [[Тхор лясны|тхароў]] і нават сярод [[малпа|малпаў]]ў [[Амерыка|Новага Свету]]. Ён дапамагае пазбягаць жорсткай канкурэнцыі паміж самцамі за самку, забяспечвае рэпрадукцыйны поспех, але таксама было заўважана, што ў гэтым выпадку зніжаецца эфектыўны памер папуляцыі.
 
{{зноскі}}