Папуасы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 15 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q424129 (translate me)
др clean up, replaced: лібі → ліві, ]] - → ]] — (3), соцень → сотняў , казурак → насякомых, осьбі → осбі, носбі → носьбі using AWB
Радок 1:
[[File:SingSing Wabag Enga PNG.jpg|thumb|300 px|Папуасы цэнтральных раёнаў Папуа — Новай Гвінеі]]
'''Папуа́сы''' — групы народаў, карэнных жыхароў [[Папуа — Новая Гвінея|Папуа — Новай Гвінеі]] і ўсходняй часткі [[Інданезія|Інданезіі]], якія размаўляюць на так званых [[папуаскія мовы|папуаскіх мовах]]. Належаць да [[аўстралоідная раса|аўстралоіднай расы]]. Рэгіён [[Меланезія|Меланезіі]], населены папуасамі, часам вылучаюць у самастойную культурна-геаграфічную вобласць '''Папуасію'''. Даследаванні выявілі, што папуасы з'яўляюцца прамымі нашчадкамі найстаражытнейшага насельніцтва [[Азія|Азіі]] і [[Акіянія|Акіяніі]]. Прыкладная колькасць - 7 млн. чал.
 
==Паходжанне і рассяленне==
[[File:Area of Papuan languages.svg|thumb|left|Распаўсюджанне папуаскіх моў (наш час)]]
Назвы "Папуа" і "папуасы" з'явіліся на [[Еўропа|еўрапейскіх]] картах у [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. і першапачаткова атаясамляліся з вялікай групай астравоў на ўсходзе сучаснай [[Інданезія|Інданезія]]. Існуе шмат тлумачэнняў этымалогіі гэтых слоў. Мяркуецца, што [[Партугалія|партугальскія]] і [[Іспанія|іспанскія]] мараплаўцы запазычылі іх з твораў [[Пракопій Кесарыйскі|Пракопія з Кесарыі]], дзе ''Παπποα'' - гэта чарнаскурае [[афрыка]]нскае племя, або з [[азія]]цкіх [[мова|моў]], у якіх яны значылі "іншаземны", "кудлаты", "незразумелы, заблытаны" і г. д., або ад імя багатага [[Малукскія астравы|малукскага]] ўладара. Значна пазней (не раней за [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст.) яны сталі выкарыстоўвацца для пазначэння насельніцтва [[востраў Новая Гвінея|Новай Гвінеі]].
 
Папуасы з'яўляюцца прамымі нашчадкамі першых людзей сучаснага тыпу, якія перасеклі [[мора]] і з [[Азія|Азіі]] трапілі ў Новую Гвінею і [[Аўстралія, кантынент|Аўстралію]]. Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта магло адбыцца каля 60 тыс. гадоў таму. У той час узровень [[акіян]]у быў значна ніжэйшы за сучасны, а Аўстралія і Новая Гвінея ўяўлялі адзіны масіў сушы. Такім чынам, перасяленне ў Новую Гвінею адбылося нават раней, чым людзі сучаснага тыпу з'явіліся ў [[Еўропа|Еўропе]]. [[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні паказваюць блізкасць найбольш ізаляваных горных народаў Новай Гвінеі да [[абарыгены Аўстраліі|абарыгенаў Аўстраліі]]. Акрамя таго, выяўлена, што папуасы і [[меланезійцы]] - носьбіты генаў [[дзянісаўскі чалавек|дзянісаўскага чалавека]].
 
[[Археалогія|Археолагі]], што вядуць раскопкі ў [[балота]]х Кук (цэнтральны раён [[Папуа — Новая Гвінея|Папуа — Новай Гвінеі]]), прыйшлі да высновы, што продкі папуасаў — адны з першых на [[Планета Зямля|Зямлі]], хто пачаў займацца [[земляробства]]м. Каля 10 тыс. гадоў таму яны ўжо апрацоўвалі зямлю, стваралі простыя [[ірыгацыя|ірыгацыйныя]] збудаванні для вырошчвання [[Colocasia esculenta|тара]]. 6,5 тыс. гадоў таму ў перадгор'ях Новай Гвінеі ўжо ведалі і іншыя [[сельскагаспадарчыя культуры]] - розныя [[клубень|клубневыя]], [[цукровы трыснёг]] і [[банан]]ы. Апрацоўка зямлі мала адрознівалася ад сучаснай. Мясцовыя жыхары выпальвалі [[луг]]і і стваралі на іх месцы агароды. [[Жывёлагадоўля]] з'явілася значна пазней і ніколі істотнага значэння не мела.
 
У наш час папуасамоўныя народы насяляюць амаль усю тэрыторыю Новай Гвінеі і некаторыя сумежныя астравы. Большасць пражывае на тэрыторыі дзяржаў [[Інданезія]] і Папуа — Новая Гвінея. Невялікія карэнныя папуасамоўныя групы сустракаюцца ў [[Аўстралія|Аўстраліі]] (гл. [[Абарыгены астравоў праліва Торэса]]) і паўночным захадзе [[Саламонавы Астравы|Саламонавых астравоў]].
Радок 28:
==Традыцыйная культура==
[[File:Sepik 0133cropped.jpg|thumb|Жытло ў правінцыі Сепік]]
Як і ў іншых частках свету, жыццё ў [[востраў Новая Гвінея|Новай Гвінеі]] характарызуецца значнымі зменамі. Аднак на працягу прыкладна 10 тысячагоддзяў галоўным заняткам з'яўляецца прымітыўнае [[земляробства]]. У [[гара|горных]] і [[лес|лясных]] раёнах яно заснавана на падсечна-агнявой сістэме. Для спажывання вырошчваюць пераважна [[клубень|клубневыя]] культуры, [[бананы]], [[сагавая пальма|сагавыя]] і [[какосавая пальма|какосавыя пальмы]]. Адметная асаблівасць традыцыйных земляробчых культур у недастатковым утрыманні неабходных для чалавека [[бялкі|бялкоў]] і [[тлушч]]аў. Толькі бліжэй да нашага часу пачалі распаўсюджвацца [[кукуруза]] і [[бабовыя]]. Таму ў цэнтральных раёнах значную ролю таксама адыгрываюць [[збіральніцтва]] і [[паляванне]], а ў вусцях буйных [[рака|рэк]], на [[мора|марскім]] [[бераг|узбярэжжы]] і на малых [[востраў|астравах]] - [[рыбалоўства]], [[рамяство]] і [[гандаль]].
 
[[Жывёлагадоўля]] ніколі не мела вялікага значэння. Папуасы звычайна трымаюць [[Свойская свіння|свінняў]] і [[Сабака свойскі|сабак]], але іх [[мяса]] ўжываюць рэдка. Свінні з'яўляюцца сродкам абмену і сямейнай каштоўнасцю. У [[вёска]]х да сёй пары можна ўбачыць жанчын, якія выкормліваюць парсючкоў грудзю. Часам папуасы ловяць у лесе дзікіх маладых жывёлін і трымаюць іх, каб потым забіць на мяса.
 
Абмен таварамі і падарункамі паміж рознымі рэгіёнамі практыкаваўся здаўна. Жыхары ўзбярэжжа і астравоў абменьвалі [[рыбы|рыбу]], [[марскія чарапахі|чарапашае]] мяса, [[кераміка|кераміку]] і [[галіт|соль]] на прадукты земляробства, [[Прыродны камень|каменныя]] прылады працы, птушынае пер'е і г. д. Да прыходу еўрапейцаў папуасы не здабывалі і не апрацоўвалі [[метал]]ы, аднак вельмі вынаходліва выкарыстоўвалі прылады працы з каменя, [[драўніна|дрэва]], косці, [[ракавіна малюскаў|ракавін]] і [[гліна|гліны]].
 
Галоўныя прылады працы земляробаў - [[матыка]] і [[сякера]]. Паляўнічыя і воіны карыстаюцца лукамі і стрэламі, дзідамі, сякерамі, драўлянымі булавамі і касцянымі нажамі. [[лодка|Лодкі]] робяць дзяўбаныя, часам з балансірам або шчапляюць некалькі лодак разам.
 
[[File:Abelam wooden ancestor figure 3 CAC.JPG|thumb|Драўляная скульптура]]
Асноўны тып паселішча - вёска, якая можа налічваць ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соценьсотняў жыхароў. У залежнасці ад раёну пражывання жытлы будуюць розныя. У рачных далінах - гэта доўгія будынкі на па́лях, у якіх могуць жыць да 50 чалавек. [[сям'я|Сем'і]] атрымоўваюць пэўнае месца каля сцяны, дзе могуць ладзіць вогнішча. Цэнтральную частку адводзяць для дзяцей. Але звычайна папуаскія вёскі ўяўляюць сабою асобныя пабудовы або групы пабудоў, злучаныя паміж сабою кароткімі сцежкамі.
 
Традыцыйная [[вопратка]] лёгкая. Мужчыны носяць пояс з [[тапа|тапы]], абгорнуты вакол сцёгнаў і паміж нагамі. Жанчыны - спадніцы з травы і валокнаў. Часам у сельскай мясцовасці можна бачыць неапранутых людзей. Але ў наш час паўсюдна распаўсюджваецца еўрапейскае адзенне.
 
Розныя рэчы трымаюць у плеценых кайстрах і кошыках. Хатняе начынне робяць з [[бамбук]]у, гліны, дрэва. Ежу рыхтуюць у земляных [[печ]]ах або на вуглях. Соль у мінулым здабывалі з залы прасоленых у марской вадзе дрэў. Традыцыйная [[кулінарыя]] ўключае даволі простыя стравы ў большасці расліннага паходжання. Харчовыя прадукты доўга не захоўваюцца, таму іх імкнуцца спажываць у дзень прыгатавання. З-за недахопу неабходных бялкоў пры магчымасці ўжываюць дзічыну, яйкі, казуракнасякомых і г. д. У мінулым сустракаліся выпадкі рытуальнага і выпадковага [[канібалізм]]у.
 
Упрыгожванні - прывілегія ў большай ступені мужчын. Шырока распаўсюджаны [[татуіроўка]], шрамаванне, пратыканне носу і вушэй, фарбаванне цела. Таксама ўпрыгожваюцца ракавінамі, каралямі са [[шкло|шкла]], кольцамі і бранзалетамі са [[скура|скуры]] і [[пластмасы]].