Розніца паміж версіямі "Мядзельскі замак"

22 байты выдалена ,  7 гадоў таму
др
-ажно
др (-ажно)
{{Coord|54|52|16.45|N|26|54|54.66|E|рэгіён=Беларусь|тып=краявід|выяўленне=загаловак}}
[[Выява:Castle of Miadziel.jpg|thumb|250px|Выява Мядзельскага замка са старажытнай карты]]
'''Мядзельскі замак''' — помнік абарончай архітэктуры, у якім увасобілася імкненне прыстасаваць замак для абароны ад агнястрэльнай зброі. У выніку ён атрымаў ажно дзве лініі абароны з [[бастэя]]мі і [[бастыён]]амі. Замак існаваў у [[15 стагоддзе|15]] — пачатку [[18 стагоддзе|18 стагоддзя]] і размяшчаўся на востраве Замак возера [[Мястра]], займаў пляцоўку гарадзішча.
 
Рэшткі замка знаходзяцца каля заходняй ускраіны гораду [[Мядзел]] на сучасным паўвостраве Замак, пры ўпадзенні ў возера Мястра рачулкі [[Дробня]], якая злучае яго з возерам [[Баторына]].
 
== Археалагічныя даследаванні ==
Падчас археалагічных даследаванняў у сутарэннях замка была знойдзеная кераміка [[15 стагоддзе|15]]—[[17 стагоддзе|17]] стагоддзяў. Таксама была выяўлена прывазная белагліняная паліхромная кафля з разнастайнымі малюнкамі. Сярод іншых скарбаў — грош [[1535]] года, трохшыповыя салдацкія падковы пад абцасы, фрагмент жалезнай завесы ад аканіцы, цвікі, шылы, дзвярныя кручкі і іншыя рэчы. На поўдзень ад вежы Мядзельскага замка былі знойдзеныя матэрыялы часоў [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]] [[11 стагоддзе|11]]—[[13 стагоддзе|13]] стагоддзяў. Сярод іх — [[ганчар|ганчарная]]ная кераміка, нажы, косткі дзікай і свойскай жывёлы і іншыя. Таксама былі выяўленыя рэчы перыяду [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] [[14 стагоддзе|14]]—[[17 стагоддзе|17]] стагоддзяў, сярод якіх — кераміка, у тым ліку белагліняная, паліваная і паліхромная кафля з расліннымі, геаметрычнымі і сюжэтнымі малюнкамі, а таксама жалезныя вырабы, манеты [[16 стагоддзе|16]]—[[17 стагоддзе|17]] стагоддзяў і іншыя.
 
== Літаратура ==