Банан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 137 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q503 на Wikidata
Rotlink (размовы | уклад)
др kuprienko.info is dead
Радок 102:
}}</ref>. Апошняе сцвярджэнне вельмі спрэчнае, паколькі ні [[Старажытны Егіпет|старажытныя эгіпцяне]], ні старажытныя [[яўрэі]] аб бананах нічога не ведалі.
 
Пасля [[650]] года бананы былі завезены з Індыі ў [[Палесціна|Палесціну]] і на ўсходняе ўзбярэжжа [[Афрыка|Афрыкі]] — на гэты раз дзякуючы [[арабы|арабам]], якія актыўна гандлявалі рабамі і слановай косткай. Да часу актыўнага даследавання [[Заходняя Афрыка|Заходняй Афрыцы]] еўрапейцамі, якое прыйшлося на [[XV стагоддзе]], бананы там ужо былі добра вядомыя. Пасля [[1402]] года [[партугальцы]] прывезлі бананы з Гвінеі на [[Канарскія астравы]], дзе заняліся іх вырошчваннем, а ў [[1516]] годзе — праз толькі 24 гады пасля адкрыцця [[Амерыка|Амерыкі]] [[Хрыстафор Калумб|Калумбам]] — завезлі гэтую садавіну на востраў [[Гаіці]]. Апошняе падарожжа ўзначальваў іспанскі місіянер манах [[Томас дэ Берланга]] ({{lang-es|Tomas de Berlanga|скарочана}}). Аб актыўным вырошчванні бананаў у [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыцы]] ўжо ў сярэдзіне [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзя]] пісаў у сваёй «Хроніцы Перу» [[Педра дэ Сьеса дэ Леон]] у [[1553]] годзе<ref>[{{cite web|url=http://kuprienko.info/pedro-cieza-de-leon-cronica-del-peru-parte-primera-al-ruso/ |title=Хроника Перу. Часть Первая]|archiveurl=http://archive.is/sQQr|archivedate=2012-07-09}}. kuprienko.info</ref>.
 
Нягледзячы на тое, што ў [[тропікі|тропіках]] бананы хутка заваявалі папулярнасць, у еўрапейскіх і амерыканскіх краінах з умераным кліматам яны яшчэ доўгі час заставаліся вельмі рэдкім экзатычным прадуктам, паколькі адным з асноўных патрабаванняў да іхнага транспартавання і захоўвання з'яўляецца падтрыманне сталай тэмпературы не вышэй за 14 °C<ref name="Hands"/>. Толькі ў другой палове [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]], з вынаходзтвам халадзільных установак і будаўніцтвам [[чыгунка|чыгунак]], з'явілася стабільная магчымасць дастаўкі гэтай садавіны на паўночныя рынкі спачатку [[ЗША]], а потым і [[Еўропа|Еўропы]].