Беларускае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
пішу
Радок 41:
Генерал-губернатарства было створана паводле ўказа Сената Расійскай імперыі ад [[7 жніўня]] [[1823]], які рэарганізаваў Беларускае ваеннае губернатарства ў новае генерал-губернатарства (з цэнтрам у Віцебску), у склад якога на пачатку ўключаюцца чатыры губерні — [[Віцебская губерня|Беларуска-Віцебская]], [[Магілёўская губерня|Беларуска-Магілёўская]], [[Смаленская губерня|Смаленская]] і [[Калужская губерня|Калужская]]. Афіцыйна яно называлася ў [[1823]]—[[1831]] як «Віцебскае, Магілёўскае, Смаленскае і Калужскае генерал-губернатарства».
 
У сувязі з [[паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстаннем 1830—1831 гадоў]], якое пачало ахопліваць і [[Мінская губерня|Мінскую губерню]], расійскай уладай было вырашана (указам Сената ад [[8 студзеня]] [[1831]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 6, аддзяленне 1, № 4244.</ref>) Калужскую губерню вылучыць са складу Віцебскага генерал-губернатарства, а Мінскую губерню, што яшчэ з [[1 снежня]] [[1830]] знаходзілася на ваенным становішчы, уключыць у яго склад. Генерал-губернатарства пачало афіцыйна менавацца як «Віцебскае, Магілёўскае, Смаленскае і Мінскае генерал-губернатарства». [[30 красавіка]] [[1831]] тасама паралельна было створана [[Мінскае часовае ваеннае губернатарства]] (1831—1832) для задушэння паўстання ў Мінскай губерні і далейшага арышта і прыцягнення да следства яго удзельнікаў.
 
[[13 красавіка]] [[1831]] паводле ўказу Сената Мінская губерня была вылучана са складу Віцебскага генерал-губернатарства з цэнтрам у Віцебску і стала падпарадкоўвацца толькі мінскаму часоваму ваеннаму губернатару і Галоўнакамандуючаму Рэзервовай арміяй, атаму пасля (31 ліпеня 1831 — 6 кастрычніка 1831) Галоўнакамандуючаму Дзеючай арміяй. Генералгенерал-губернатарства з цэнтраму Віцебску ў 1831—1856[[1831]]—[[1856]] пачало афіцыйна менавацца як «Віцебскае, Магілёўскае і Смаленскае генерал-губернатарства».
 
Сваім указам ад [[18 ліпеня]] [[1840]] расійскі імператар [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалай I]] перайменаваў Літоўска-Віленскую і Літоўска-Гродзенскую губерні ў адпаведна Віленскую і Гродзенскую губерні, а Беларуска-Віцебскую і Беларуска-Магілёўскую губерні — у Віцебскую і Магілёўскую губерні<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, №13678.</ref>: імператарам загадвалася пісаць губерні (Літоўска-Віленскую, Літоўска-Гродзенскую, Беларуска-Віцебскую і Беларуска-Віцебскую<ref>Мінская губерня ва ўказе не ўпаміналася, бо не мела азначэння «Літоўская» ці «Беларуская» у сваёй афіцыйнай назве.</ref>) проста — па назве губернскага цэнтру («Віленская губерня», «Гродзенская губерня», «Віцебская губерня», «Магілёўская губерня»), без азначэнняў «Літоўская» ці «Беларуская» і без менавання іх сукупна як адпаведна «літоўскія губерні» і «беларускія губерні» ва ўрадавым справаводстве.