Беларускае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 37:
 
== Віцебскае генерал-губернатарства (1823—1856) ==
'''Віцебскае генерал-губернатарства''' — умоўная назва [[генерал-губернатарства, Расійская імперыя|генерал-губернатарства]] ў [[1823]]—[[1856]] з цэнтрам у [[Горад Віцебск|Віцебску]]. Афіцыйная назва генерал-губернатарства залежала ад спіса губерняў, якія падпарадкоўваліся ў той ці іншы час генерал-губернатару, а часам у справаводстве ўжывалася і скарочаная форма «Віцебскае генерал-губернатарства».
 
Генерал-губернатарства было створана паводле ўказа Сената Расійскай імперыі ад [[7 жніўня]] [[1823]], які рэарганізаваў Беларускае ваеннае губернатарства ў новае генерал-губернатарства (з цэнтрам у Віцебску), у склад якога на пачатку ўключаюцца чатыры губерні — [[Віцебская губерня|Беларуска-Віцебская]], [[Магілёўская губерня|Беларуска-Магілёўская]], [[Смаленская губерня|Смаленская]] і [[Калужская губерня|Калужская]]. Афіцыйна яно называлася ў [[1823]]—[[1831]] як «Віцебскае, Магілёўскае, Смаленскае і Калужскае генерал-губернатарства».
 
У сувязі з [[паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстаннем 1830—1831 гадоў]], якое пачало ахопліваць і [[Мінская губерня|Мінскую губерню]], расійскай уладай было вырашана (указам Сената ад [[8 студзеня]] [[1831]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 6, аддзяленне 1, № 4244.</ref>) Калужскую губерню вылучыць са складу Віцебскага генерал-губернатарства, а Мінскую губерню, што яшчэ з [[1 снежня]] [[1830]] знаходзілася на ваенным становішчы, уключыць у яго склад. Генерал-губернатарства пачало афіцыйна менавацца як «Віцебскае, Магілёўскае, Смаленскае і Мінскае генерал-губернатарства».
Радок 53:
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 2. Tom 5. Otdelenie 1 nr3800.jpg|Указ 15 ліпеня 1830 г. ''Аб колькасці і парадку выдавання кватэрных грошай воінскім чынам у горадзе Смаленску''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 5, аддз. 1, №3800.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 2. Tom 5. Otdelenie 1 nr 3813.jpg|Указ 22 ліпеня 1830 г. ''Аб дазволе, на якіх умовах беларускія яўрэі могуць дапускацца да шашэйных работ''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 5, аддз. 1, №3813.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 2. Tom 6. Otdelenie 1 nr 4350.jpg|Указ 14 лютага 1831 г. ''Аб забароне грамадзянскім губернатарам павялічваць пакаранні, вызначаныя судамі для непаслушных сялян''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 7, №4350.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 2. Tom 7. Otdelenie 1 nr 5124 р 52.jpg|Указ 30 студзеня 1832 г. ''Аб прадастаўленні ў беларускіх губернях дваранству выбара земскіх спраўнікаў''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 7, №5124.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 2. Tom 7. nr 5438.jpg|Указ 17 чэрвеня 1832 г. ''Аб наданні ільготы ў выплаце гільдзейскіх павіннасцей тым, якія на працягу 5 год пачнуць засноўваць у Беларускім краі значную фабрыку''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 7, №5438.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 2. Tom 7. nr 5438.jpg|
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 2. Tom 21. Otdelenie 1 nr 19609.jpg|Указ 12 студзеня 1846 г. ''Аб прызначэнні да Віцебскага, Магілёўскага і Смаленскага генерал-губернатара яшчэ чатырох чыноўнікаў асобых даручэнняў''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 21, аддз. 1, №19609.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 2. Tom 28. Otdelenie 1 nr 27111.jpg|Указ 24 сакавіка 1853 г. ''Аб парадку выкарыстання рэшткавых сум па канцылярыі Віцебскага, Магілёўскага і Смаленскага генерал-губернатара''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 28, аддз. 1, №27111.