Біялагічны факультэт БДУ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 59:
 
=== Батанічны сад ===
{{асноўны артыкул|Батанічны сад біялагічнага факультэта БДУ}}
Батанічны сад БДУ арганізаваны пры кафедры сістэматыкі раслін біялагічнага факультэта ў 1930 г. Яго заснавальнікам быў прафесар С. М. Мельнік. З часу заснавання і да 1956 г. батанічны сад плошчай 2 га размяшчаўся на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка. У калекцыі расце 37 відаў драўняных, 19 відаў хмызняковых раслін і шматлікія травяністыя расліны. У 1956 г. батанічны сад быў перанесены ў Чырвонае ўрочышча (паўднёва-ўсходнее наваколле Мінска). Батанічны сад быў спланаваны па геаграфічным прынцыпе. У ім былі створаны ўчасткі сістэматыкі раслін, карысных раслін і дэндрарый. Калекцыя налічвала больш за 800 відаў. У 1965 г. батанічны сад быў перанесены ў Шчомысліцы на тэрыторыю вучэбна-даследчай гаспадаркі БДУ. З 2002 г. батанічны сад размяшчаецца каля біялагічнага факультэта.
З 2002 г. батанічны сад размяшчаецца каля біялагічнага факультэта па адрасе: г. Мінск, вул. Курчатава, 10. У склад батанічнага саду таксама ўваходзяць аранжарэя, дэндрарый і помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Дубрава». Участак адкрытага грунта батанічнага саду прадстаўлены калекцыямі карысных, лекавых, дэкаратыўных адна- і шматлетнiкаў, рэдкіх і знікаючых раслін. Маецца таксама аддзел сістэматыкі раслін, пладовы сад, участак дэкаратыўных драўняных і хмызняковых парод. Калекцыя налічвае больш за 900 відаў, разнавіднасцяў і формаў. У калекцыі трапічных і субтрапічных раслін знаходзіцца каля 400 відаў і гатункаў, якія адносяцца да 190 родаў з 69 сямействаў. Асноўны відавы склад трапічных і субтрапічных раслін размешчаны ў аранжарэі, а таксама ў зімовым садзе і па паверхах корпуса біялагічнага факультэта.
 
Дэндрарый батанічнага саду БДУ быў закладзены ў 1928 г. на базе апорнага пункта Усесаюзнага Інстытута раслінаводства «Шчомысліца» па ініцыятыве акадэміка Н. І. Вавілава. У цяперашні час у яго складзе каля 250 відаў і формаў з 96 родаў і 38 сямействаў.
З 2002 г. батанічны сад размяшчаецца каля біялагічнага факультэта па адрасе: г. Мінск, вул. Курчатава, 10. У склад батанічнага саду таксама ўваходзяць аранжарэя, дэндрарый і помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Дубрава». Участак адкрытага грунта батанічнага саду прадстаўлены калекцыямі карысных, лекавых, дэкаратыўных адна- і шматлетнiкаў, рэдкіх і знікаючых раслін. Маецца таксама аддзел сістэматыкі раслін, пладовы сад, участак дэкаратыўных драўняных і хмызняковых парод. Калекцыя налічвае больш за 900 відаў, разнавіднасцяў і формаў. У калекцыі трапічных і субтрапічных раслін знаходзіцца каля 400 відаў і гатункаў, якія адносяцца да 190 родаў з 69 сямействаў. Асноўны відавы склад трапічных і субтрапічных раслін размешчаны ў аранжарэі, а таксама ў зімовым садзе і па паверхах корпуса біялагічнага факультэта.
 
=== Вучэбна-навуковы цэнтр «Нарачанская біялагічная станцыя ім. Г.Г. Вiнберга» ===