Біялагічны факультэт БДУ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 53:
 
=== Заалагічны музей ===
{{асноўны артыкул|Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта}}
Заалагічны музей біялагічнага факультэта БДУ быў створаны ў 1921 г. па ініцыятыве загадчыка кафедры заалогіі прафесара А. В. Фядзюшына. У цяперашні час калекцыйны фонд музея з'яўляецца самым буйным у рэспубліцы зборам заалагічных аб'ектаў (чучал, кладак птушак, прэпаратаў, остэалагiчнага матэрыялу і іншых як хрыбетнікаў, так і беспазваночных жывёл), агульным лікам больш за 102 тыс. адзінак захоўвання. Навуковыя калекцыі музея захоўваюцца ў спецыяльных сучасных памяшканнях агульнай плошчай 980 м2. У складзе заалагічных калекцый знаходзіцца 260 відаў, занесеных у Чырвоныя кнігі краін СНД і свету.
 
За апошняе дзесяцігоддзе экспазіцыйны фонд папоўніўся такімі рэдкімі відамі, як чырвоны воўк, вандроўны альбатрос, страўсы, гіяцынтавыя ара, шымпанзэ, а таксама шматлікімі трапічнымі казуркамі і шэрагам іншых экспанатаў, якія ў натуральна-гістарычных музеях Беларусі адсутнічаюць. Акрамя таго, музей мае значную колькасць даўно зніклых выкапняў жывёл, напрыклад, фрагменты шкілета выкапнёвага слана (адзінай знаходкі ў Беларусі), выяўленыя ў 2006 г. пры будаўніцтве Мінскага метрапалітэна. Таксама тут сканцэнтраваны серыі новых для навукі відаў, захоўваюцца унікальныя заалагічныя экспанаты XIX-XX ст. А таксама альбіносы і храмiсты з ненатуральнай афарбоўкай покрываў, аналагаў якіх у рэспубліцы няма. Асноўны фонд музея штогод папаўняецца новымі паступленнямі (сярэднегадавы тэмп росту 1100 адзінак захоўвання).
На працягу ўсяго перыяду існавання Заалагічны музей праводзіць вялікую працу па папулярызацыі ідэй аховы прыроды і як цэнтр асветы ў экалагічнай сферы. Музей карыстаецца заслужанай папулярнасцю сярод насельніцтва не толькі жыхароў горада, але і гасцей сталіцы. Штогод яго наведваюць каля 10 тыс. чалавек. Сярод наведвальнікаў не толькі навучэнцы і студэнты, але і навуковыя супрацоўнікі шэрагу замежных краін.
 
=== Батанічны сад ===