Біялагічны факультэт БДУ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 62:
У склад батанічнага саду таксама ўваходзяць аранжарэя, дэндрарый і помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Дубрава». Участак адкрытага грунта батанічнага саду прадстаўлены калекцыямі карысных, лекавых, дэкаратыўных адна- і шматлетнiкаў, рэдкіх і знікаючых раслін. Маецца таксама аддзел сістэматыкі раслін, пладовы сад, участак дэкаратыўных драўняных і хмызняковых парод.
 
=== Вучэбна-навуковы цэнтр «Нарачанская біялагічная станцыя ім.імя Г. Г. Вiнберга» ===
{{асноўны артыкул|Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вiнберга}}
Нарачанская біялагічная станцыя (НБС) створана ў 1947 г. У 2002 г. атрымала статус Вучэбна-навуковага цэнтра «Нарачанская біялагічная станцыя». У 2006 г. біястанцыі прысвоена імя выдатнага гідрабіялога Г. Г. Вiнберга. Першым дырэктарам (з 1948 па 1960 г.) была кандыдат біялагічных навук П. С. Невядомская, далей біястанцыяй кіравалі А. І. Сяргееў, І. А. Жук, Г. П. Шлешынскi, затым Л. П. Кашавар, А. Ф. Арлоўскі, з 2002 г. – доктар біялагічных навук Таццяна Васільеўна Жукава.
 
У 2002 г. уведзены ў строй новы шматпавярховы корпус, які ўключае 14 сучасных лабараторый, а таксама навучальныя класы, канферэнц-залу, бібліятэку і інтэрнат. Штат НБС налічвае 18 чалавек, якія забяспечваюць тэхнічнае абслугоўванне і аказваюць дапамогу ў правядзенні студэнцкіх практык і навуковых даследаванняў. На біястанцыі маюцца маторныя і вяслярныя лодкі, аўтамабіль, спецыяльнае гідрабіялагічнае абсталяванне для правядзення палявых работ і неабходныя прыборы для эксперыментальных даследаванняў.
У рамках навучальнага працэсу НБС забяспечвае правядзенне вучэбных і вытворчых практык, лабараторных заняткаў, арганізацыю выканання курсавых, дыпломных, магістарскіх работ, садзейнічае падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі (выкананне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый).
На базе НБС выконваюцца даследаванні, накіраваныя на вывучэнне заканамернасцей функцыянавання водных і наземных экасістэм, механізмаў фарміравання якасці вод і прадуктыўнасці вадаёмаў у мэтах захавання іх прыродных асаблівасцяў і ўстойлівага выкарыстання рэсурсаў, правядзенне шматгадовых рэжымных назіранняў (экалагічнага маніторынгу) на азёрах Нарачанскай групы. Базавым падраздзяленнем, якое забяспечвае правядзенне навукова-даследчых работ НБС, з'яўляецца НДЛ гiдрaэкaлогii біялагічнага факультэта. Біястанцыя садзейнічае правядзенню даследаванняў кафедраў, навуковых падраздзяленняў БДУ і навуковага аддзела Нацыянальнага парка «Нарачанскі», прымае ўдзел у распрацоўцы і ўкараненні навукова абгрунтаваных рэкамендацый па захаванню прыроднага патэнцыялу Нарачанскага рэгіёну.
У рамках навукова-асветніцкай дзейнасці біястанцыя забяспечвае арганізацыю і правядзенне навуковых канферэнцый, нарад і семінараў, вядзе прапаганду экалагічных ведаў сярод мясцовага насельніцтва і адпачывальнікаў, аказвае навукова-метадычную дапамогу школам рэгіёну ў сферы экалагічнай адукацыі і аховы прыроды.
 
== Спецыяльнасці ==