Першая беларуская трупа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 7:
Калектыў шмат гастраліраваў па Беларусі, у [[Вільня|Вільні]] (1910), [[Пецярбург]]у (1911 і 1912), [[Варшава|Варшаве]] (1913). У праграму паказаў спачатку ўваходзілі беларускія народныя песні, танцы, дэкламацыя вершаў і апавяданняў на роднай мове, невялікія п'есы. 3 1910 паказы складаліся з некалькіх самастойных частак: 1-2 п'ес, дэкламацый, спеваў і танцаў. Тэатр прытрымліваўся народных традыцый, вылучаўся сінтэтычным характарам сваёй творчасці і рэалістычнай накіраванасцю. У нескладаным сцэнічным афармленні выкарыстоўваліся элементы беларускага народнага выяўленчага мастацтва, акцёры выступалі ў беларускіх нацыянальных касцюмах. Сярод драматычных выканаўцаў вызначаліся І. Буйніцкі (іграў характарна-драматычныя ролі), [[А. Бурбіс]], [[А. Пашкевіч (Цётка)|Крапівіха]] (А. Пашкевіч), А. 3абель (З. Абрамовіч); сярод музыкантаў — Дз. Крывадубаў (Няленка) і І. Голер; сярод спевакоў — Я. Феакцістаў; сярод танцораў — І. Буйніцкі, яго дочкі Ванда і Алена, [[Ч. Родзевіч]], [[Л. Родзевіч]], Я. Родзевіч. Музычнай часткай кіраваў [[Л. Рагоўскі]]. Рэжысёрамі былі А. Аляксеенка, А. Бурбіс і інш.
 
У рэпертуар уваходзілі пастаноўкі «Модны шляхцюк» [[К. Каганец|К. Каганца]], «У зімовы вечар» і «Хам» паводле [[Эліза Ажэшка|Э. Ажэшкі]], «Сватанне» і «Мядзведзь» [[Антон Паўлавіч Чэхаў|А. Чэхава]], «[[Па рэвізіі]]» [[Марка Лукіч Крапіўніцкі|М. Крапіўніцкага]], «Міхалка» Далецкіх; вершы [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Якуб Колас|Я. Коласа]], [[Янка Лучына|Я. Лучыны]], [[Альберт Францавіч Паўловіч|А. Паўловіча]]; песні «Чаму ж мне не пець», «Дуда-весялуха», «За гарамі, за лясамі» і інш.; танцы «Юрка», «Гняваш», «Верабей», «[[Лявоніха]]», «Мельнік», «Мяцеліца», «Антошка», «Чобат», «Качан», «Чабор», «Полька» і інш.<ref>Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.</ref>
 
{{зноскі}}