Праграма «Вікінг»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 7:
Праграма «Вікінг» завяршала серыі палётаў касмічных апаратаў НАСА для вывучэння Марса ў сямідзесятых гадах мінулага стагоддзя, пачатак якім паклаў з пралётнай траекторыі «[[Марынер-4]]» у 1964 годзе, працягнулі з пралётнай траекторыі «[[Марынер-6]]» і «[[Марынер-7]]» (1969) і першы штучны спадарожнік іншай планеты «[[Марынер-9]]» у 1971—1972 гадах. Аўтаматычныя марсіянскія станцыі «Вікінгаў» — першыя касмічныя апараты, якія паспяхова працавалі на паверхні Марса. Гэта адна з найбольш інфарматыўных і паспяховых марсіянскіх праграм, хоць ёй і не атрымалася выявіць жыццё.
 
Абодва апараты былі запушчаны ў [[1975]] годзе з [[Мыс Канаверал, касмадром|мыса Канаверал]], штат [[Штат Фларыда|Фларыда]]. Перад палётам спускальныя апараты былі старанна стэрылізаваны для прадухілення заражэння Марса зямнымі формамі жыцця. Час палёту заняў трохі менш за года і да Марса Вікінгі прыбылі ў 1976 годзе. Працягласць місій «Вікінг» планавалася ў 90 дзён пасля мяккай пасадкі, але кожны апарат прапрацаваў значна больш гэтага тэрміна. Штучны спадарожнік Марса «[[Вікінг-1]]» прапрацаваў да 7 жніўня 1980 года, аўтаматычная марсіянская станцыя — да 11 лістапада 1982 года (З прычыны памылкі аператара пры абнаўленні праграмнага забеспячэння накіраваная антэна апусцілася ўніз і сувязь была страчана). Штучны спадарожнік Марса «[[Вікінг-2]]» функцыянаваў да 25 ліпеня 1978 года, аўтаматычная марсіянская станцыя — да 11 красавіка 1980 года.
 
== Гл. таксама ==