Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924): Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
др (Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13028750 на Wikidata)
Няма тлумачэння праўкі
'''Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя''' ''(БСДП)'', ''эсдэкі'' — палітычная партыя на [[Беларусь|Беларусі]] ў [[1918]]—[[1924]] гг. ЯеПапярэдніцай папярэдніцайБСДП была [[Беларуская Сацыялістычная Грамада, 1902БСГ|Беларуская сацыялістычная грамада]] (БСГ), якая ўяўляеўяўляла сабой блок народнікаў і марксістаў. У [[1915]] г. на тэрыторыі Беларусі, акупіраванай германскімінямецкімі войскамі, марксісты ([[Іван Іванавіч Луцкевіч|І. І. Луцкевіч]] і, [[Антон Іванавіч Луцкевіч|АA. ЛуцкевічыІ. Луцкевіч]], [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цётка]] і іншыяінш.) выйшлі з БСГ і ўтварылі [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група|Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу]] (БСДРГ). Пасля расколу БСГ (красавіка [[1918]] г.) беларускія марксісты, якія дзейнічалі ва ўсходняй Беларусі, аб'ядналіся з БСДРГ і ўтварылі з ёю БСДП. Актыўнымі дзеячамі партыі былі [[Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі|В. Л. Іваноўскі]], [[Іван Ігнатавіч Краскоўскі|І. І. Краскоўскі]], [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Іван]] і [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевічы]], [[Язэп Юр'евіч Лёсік|Я. Ю. Лёсік]], [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|С. А. Рак-Міхайлоўскі]], [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|А. А. Смоліч]], [[Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч|Б. А. Тарашкевіч]]. Асноўныя прынцыпы БСДП: свабода, роўнасць, братэрства, дэмакратыя, прававая дзяржава. Сацыяльная база: кваліфікаваныя рабочыя, адукаваныя сяляне, рамеснікі, інтэлігенцыя. Праект праграмы БСДП складзены ў [[1919]] г. [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Смолічам]]. Партыя стаяла за нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе сялянам, за развіццё кааперацыі ў вёсцы. Лічыла, што для сацыялізацыі прамысловасці на Беларусі яшчэ не наспелі ўмовы, што неадкладная сацыялізацыя прывядзе да «бюракратычнага сацыялізму» і эканамічнай катастрофы. Прапаноўвала ўвесці ўсеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права з тайным галасаваннем, забяспечыць свабоду слова, друку, партый, арганізацый, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, аддзяленне царквы ад дзяржавы. Выступала за незалежнасць Беларусі як дэмакратычнай рэспублікі. У [[БССР]] дзейнасць партыі спынена арыштам яе актывістаў у сакавіку [[1921]] г. У [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] БСДП была ў апазіцыі да польскага ўрада. Прытрымлівалася легальных, парламенцкіх формаў барацьбы. У [[1922]] г. з БСДП вылучылася левае крыло — [[Беларуская партыя незалежных сацыялістаў]] на чале з [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|Рак-Міхайлоўскім]].
 
Пасля расколу БСГ (красавік 1918) беларускія марксісты, якія дзейнічалі ва Усходняй Беларусі, аб'ядналіся з БСДРГ і ўтварылі з ёю БСДП. Асноўныя прынцыпы БСДП — свабода, роўнасць, братэрства, дэмакратыя, прававая дзяржава. Сацыяльная база — кваліфікаваныя рабочыя, адукаваныя сяляне, рамеснікі, інтэлігенцыя. Актыўнымі дзеячамі партыі былі [[Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі|В. Л. Іваноўскі]], [[Іван Ігнатавіч Краскоўскі|І. І. Краскоўскі]], [[Браты Луцкевічы|Луцкевічы]], [[Язэп Юр'евіч Лёсік|Я. Ю. Лёсік]], [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|С. А. Рак-Міхайлоўскі]], [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|A. А. Смоліч]], [[Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч|Б. А. Тарашкевіч]].
 
Праект праграмы БСДП складзены ў 1919 Смолічам. У адпаведнасці з вучэннем [[Карл Маркс|К. Маркса]] партыя лічыла, што пераход да сацыялізму магчымы толькі ў высокаразвітай краіне. Прызнаючы вучэнне аб класавай барацьбе, БСДП меркавала, што да сацыялізму можна прыйсці шляхам рэформ. He адмаўляючы ідэі дыктатуры пралетарыяту, члены БСДП лічылі, што ўстанаўленне палітычнай улады рабочага класа будзе магчыма толькі тады, калі ён складзе большасць насельніцтва і пераможа на дэмакратычных выбарах. У галіне сельскай гаспадаркі БСДП стаяла за нацыяналізацыю памешчыцкай, манастырскай і царкоўнай зямлі і перадачу яе беззямельным і малазямельным сялянам. Пры гэтым не выключала магчымасці выкупу памешчыцкай зямлі дзяржавай, што не пярэчыла вучэнню Маркса. Прапаноўвала перадаць сялянам зямлю ў пажыццёвае карыстанне з правам перадачы ў спадчыну. Партыя выступала за развіццё кааперацыі ў вёсцы. Яна лічыла, што кааперацыя рыхтуе рэальных практычных працаўнікоў і арганізатараў будучага сацыялістычнага ладу. Развіццё сельскай гаспадаркі разглядалася як неабходная ўмова развіцця прамысловасці. БСДП лічыла, што для сацыялізацыі вытворчасці на Беларусі яшчэ не было ўмоў, і папярэджвала, што неадкладная сацыялізацыя можа прывесці да «бюракратычнага сацыялізму», эканаммічнай катастрофы. У праекце праграмы прадугледжваўся комплекс эканамічных мер для барацьбы з эксплуатацыяй на вёсцы, а таксама меры сацыяльнай абароны рабочых. На думку эсдэкаў, усе рэформы можна ажыццявіць у свабоднай і дэмакратычнай краіне. БСДП прапаноўвала ўвесці ўсеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права з тайным галасаваннем, забяспечыць свабоду слова, друку, сходаў, партый, арганізацый, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, тайну перапіскі, аддзяленне царквы ад дзяржавы. Усе гэтыя меры павінны былі служыць вызваленню чалавека з паднявольнай адміністрацыйнай апекі. БСДП выступала за незалежнасць Беларусі як дэмакратычнай рэспублікі. Мэтай партыі было зрабіць свой народ паўнапраўным членам інтэрнацыянальнай сям'і. Эсдэкі былі ўпэўнены: вольны ад эксплуатацыі народ будзе выяўляць сваю творчасць у нацыянальных формах; задачай сацыялізму з'яўляецца не знішчэнне нацычнальных асаблівасцей, a іх культываванне; прагрэс павінен весці не да асіміляцыі народаў, a да найвышэйшай формы іх згоднага жыцця, да працоўнага інтэрнацыянала. Ваенныя падзеі перашкодзілі БСДП правесці ўстаноўчы з'езд і зацвердзіць праграму.
 
У [[БССР]] дзейнасць партыі была спынена арыштам яе актывістаў у сакавіку [[1921]]. Лёсік, Смоліч і інш. былі рэабілітаваны і працавалі ў навуковых і навучальных установах. У [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] БСПД знаходзілася ў апазіцыі да польскага ўрада. Прытрымлівалася легальных, парламенцкіх форм барацьбы. Удзельнічала ў стварэнні Блока нацыянальных меншасцей, які на выбарах у сейм у лістападзе 1922 атрымаў 28% галасоў. У 1922 у БСДП аформілася больш левае крыло на чале з Рак-Міхайлоўскім — [[Беларуская партыя незалежных сацыялістаў]] (БПНС). Пазней да яе далучыўся Тарашкевіч. У [[1925]] БПНС амаль цалкам злілася з [[КПЗБ]]. Ад БСДП засталася вузкая група інтэлігентаў на чале з A. I. Луцкевічам, які называў партыю штабам без арміі. Асноўныя прычыны распаду БСДП — практычная адсутнасць на Беларусі буйной прамысловасці і кваліфікаванага нацыянальнага рабочага класа, інжынерна-тэхнічнай інтэлігенцыі, палітычныя рэпрэсіі ў БССР, сацыяльная і нацыянальная палітыка польскага ўрада, якая штурхнула значную частку беларускіх сацыялістаў на шлях больш радыкальнай барацьбы, а таксама раскольніцкая дзейнасць у беларускім руху Камінтэрна, ВКП(б) і КП(б)Б.
 
== Літаратура ==
* Сідарэвіч, А. М. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя / А. М. Сідарэвіч // {{Крыніцы/ЭГБ|1}} — С. 408—409.
 
{{Партыі Беларусі}}
{{пачатак артыкулу}}
 
[[Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі]]