Літоўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пішу
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40:
== Віленскае ваеннае генерал-губернатарства (1832—1864) ==
[[File:Vilnia. Вільня (Benoist, 1850).jpg|thumb|Палац генерал-губернатара ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], 1850 г.]]
Віленскае часовае ваеннае губернатарства [[1 чэрвеня]] [[1832]] было рэарганізавана ў «Віленскае ваеннае генерал-губернатарства». У яго складзе знаходзіліся [[Віленская губерня|Літоўска-Віленская]] і [[Гродзенская губерня|Літоўска-Гродзенская губерні]], а таксама і [[Беластоцкая вобласць, Расійская імперыя|Беластоцкая вобласць]] (1808—1842). З-за таго, што генерал-губернатар меў званне яшчэ і ваеннага губернатара адной з падначаленых губерняў (Віленскай губерні), адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура мела поўную афіцыйную назву «Віленскае ваеннае губернатарства, Гродзенскае і Беластоцкае генерал-губернатарства», адлюстроўваючы пералік адзінак, якія ўваходзілі ў яго склад, а кіраўнік — «Віленскі ваенны губернатар, гродзенскі і беластоцкі генерал-губернатар» (г.зн. ваенны губернатар, які вярхоўна кіруе і грамадзянскай часткай у губернях). Найчасцей у законах і дакументах ужываліся больш скарочаная афіцыйная назва «Віленскае ваеннае, Гродзенскае і Беластоцкае генерал-губернатарства» і, адпаведна, тытул «Віленскі ваенны, гродзенскі і беластоцкі генерал-губернатар». У справаводстве ў 1832—1864[[1832]]—[[1864]] маглі таксама выкарыстоўвацца і іншыя скарачэнні: «Віленскі ваенны і генерал-губернатар», «Віленскі ваенны генерал-губернатар», «Віленскі ваенны губернатар» ці «Віленскі генерал-губернатар».
 
У [[1834]] у склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства ўвайшла яшчэ і [[Мінская губерня]]. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура пачала афіцыйна называцца «Віленскае ваеннае губернатарства, Гродзенскае, Мінскае і Беластоцкае генерал-губернатарства» (ці «Віленскае ваеннае, Гродзенскае, Мінскае і Беластоцкае генерал-губернатарства»), а генерал-губернатар як «Віленскі ваенны губернатар, Гродзенскі, Мінскі і Беластоцкі генерал-губернатар» (ці «Віленскі ваенны, Гродзенскі, Мінскі і Беластоцкі генерал-губернатар»). Неафіцыйна (а часам і ў афіцыйных дакументах расійскай улады) Віленскае ваеннае генерал-губернатарства працягвала называцца як «літоўскія губерні», «Літоўскі край» ці «Літва».
Радок 49:
Паводле ўказу ад [[18 снежня]] [[1842]] са складу [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] былі вылучаны [[Ковенскі павет, Расійская імперыя|Ковенскі]], [[Цельшаўскі павет, Расійская імперыя|Цельшаўскі]], [[Расіенскі павет, Расійская імперыя|Расіенскі]], [[Панявежскі павет, Расійская імперыя|Панявежскі]], [[Вількамірскі павет, Расійская імперыя|Вількамірскі]] і [[Новааляксандраўскі павет, Расійская імперыя|Новааляксандраўскі]] паветы, з якіх была створана новая губерня — [[Ковенская губерня]], якая ўвайшла ў склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства. Тым жа ўказам ад [[18 снежня]] [[1842]] [[Беластоцкая вобласць, Расійская імперыя|Беластоцкая вобласць]] (1808—1842) была ўключана ў склад [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]]. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура пачала афіцыйна поўнасцю называцца як «Віленскае ваеннае губернатарства, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства», адлюстроўваючы пералік складовых адзінак ваеннага генерал-губернатарства — Віленская, Ковенская, Гродзенская і Мінская губерні; а ваенны генерал-губернатар поўнасцю — як «Віленскі ваенны губернатар, Ковенскі, Гродзенскі і Мінскі генерал-губернатар».
 
Пасля скасавання ў Расійскай імперыі [[уніяцтва|ўніяцтва]] (1839) у адносінах да Віленскага ваеннага генерал-губернатарства (як жаданне паказаць «рускі» (г.зн. праваслаўны), а не «літоўскі» ці «польскі» (г.зн. каталіцкі)<ref>Пад «Польшчай» тады разумелася тэрыторыя былой Рэчы Паспалітай, якая была саюзам Польскага каралеўства («Кароны») і Вялікага Княства Літоўскага («Княства» ці «Літвы»).</ref> характар гэтых зямель) у расійскай урадавай тэрміналогіі (а хутка — і ў публіцыстыцы) пачаў ужывацца тэрмін [[Паўночна-Заходні край|«Паўночна-Заходні край» («паўночна-заходнія губерні»)]]<ref>Упершыню тэрмін «паўночна-заходнія губерні» ужыты ў афіцыйным заканадаўстве ва ўказе ад 18 снежня 1842, якім праводзілася рэарганізацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віленскага ваеннага генерал-губернатарства: са складу Віленскай губерні былі вылучаны Ковенскі, Цельшаўскі, Расіенскі, Панявежскі, Вількамірскі і Новааляксандраўскі для стварэння Ковенскай губерні, а Беластоцкая вобласць (1808—1842) уключана ў склад Гродзенскай губерні. (Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 17, аддзяленне 2, №16347). Другім разам у Поўным сборы законаў Расійскай імперыі тэрмін ужываецца ва ўказе Сената ад 27 ліпеня 1843 («Аб прывядзені ў дзейнасць Найвысачайшага ўказа 18 снежня 1842 года адносна стварэння ў новым складзе паўночна-заходніх губерняў» — гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 18, аддзяленне 1, № 17074), а трэцім разам ужо толькі з 1863 г.</ref> ці «Заходні край» («заходнія губерні»), хоць тэрмін [[Заходні край|«Заходні край» («заходнія губерні»)]] ужываўся паралельна для абазначэння ўсіх дзевяці «заходніх губерняў» (Валынскай, Падольскай, Кіеўскай, Ковенскай, Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў)<ref>Цьвікевіч, А. «Западно-руссизм»... С. 17; ''Миллер, А.'' [http://uchebilka.ru/literatura/12119/index.html?page=2‎ Формирование наций у восточных славян в XIX в. — проблема альтернативности и сравнительно-исторического контекста].</ref><ref>Нават пасля паўстання 1863—1864 гадоў, калі тэрмін «Паўночна-Заходні край» пачаў шырока ўжывацца ў заканадаўчых актах, афіцыйных дакументах і публіцыстыцы, тэрмін «Заходні край», які «прыжыўся» у грамадскай свядомасці ў адносінах да генерал-губернатарства з цэнтрам у Вільні, яшчэ часам суадносіўся толькі з Віленскім генерал-губернатарствам. Так, у дванаццатым томе (1894) вядомага і папулярнага энцыклапедычнага слоўніка Бракгауза і Эфрона ў артыкуле «Западный край» указваецца, што тэрмін адносіцца да дзевяці заходніх губерняў Расійскай імперыі — Ковенскай, Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Валынскай, Падольскай і Кіеўскай, але і адзначаецца, што пад Заходнім краем пераважна разумеюцца першыя шэсць губерняў («паўночна-заходніх»). А ў дзявятым томе (1902) выдання «Большая энциклопедия: Словарь общедоступных сведений по всем отраслям знания» пад рэдакцыяй Южакова ўказваецца, што тэрмін «Заходні край» адносіцца да дзевяці заходніх губерняў, а часцей за ўсё — да шасці губерняў (Ковенскай, Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай) ці ўвогуле — да трох (Ковенскай, Віленскай і Гродзенскай), якія складалі Віленскае генерал-губернатарства. Гл.: Западный край // Энциклопедический словарь; изд. Ф.А. Брокгауз… С. 247; Западный край // Большая энциклопедия… С. 507. </ref>. Аднак да пачатку сялянскай рэформы (1861) і асабліва да паўстання 1863—1864 гадоў тэрмін «Паўночна-Заходні край» (ці «Заходні край» — у значэнні Віленскага ваеннага генерал-губернатарства) выкарыстоўваўся вельмі рэдка. Нягледзячы на тое, што ўніяты [[Заходні край|заходніх губерняў]] былі пераведзены ў [[праваслаўе]], у краі мелася значная доля католікаў — з асабліва высокім працэнтам у Ковенскай, Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях.
 
У [[1850]]—[[1855]] віленскі ваенны генерал-губернатар кіраваў і [[Віленская навучальная акруга|Віленскай навучальнай акругай]].
Радок 70:
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Sobranie 2 T 13 Otd 2 nr 11405 p 16.jpg|Указ Сената 14 ліпеня 1838 г. ''Аб заснаванні часовых станцый на Таурагенскай шашы''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 13, аддзял. 1, №11405.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Sobranie 2 T 21 Otd 2 nr 20446.jpg|Указ 17 верасня 1846 г. ''Аб прызначэнні перакладчыка ў гродзенскую камісію, заснаваную для перагляда актавых кніг у адміністрацыйных установах заходніх губерняў''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 21, аддзял. 2, №20446.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Sobranie 2 T 36 Otd 2 nr 37437.jpg|Палажэнне 26 верасня 1861 г. ''Аб скасаванні ў літоўскіх губернях некаторых павіннасцей сялян у адносінах да маянткоўцаў''<ref>Прыкметна, што Мінская губерня, якая ў 1861 г. не ўваходзіла ў склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства, названа «літоўскай»</ref>. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 36, аддзял. 2, №37437.
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Sobranie 2 Т 38 Otd 1 nr 39161 - p 60.jpg|Рэскрыпт 14 студзеня 1863 г. ''Аб наданні віленскаму ваеннаму, гродзенскаму, мінскаму і ковенскаму генерал-губернатару асаблівай улады і прадастаўленні яму права прымаць меры, неабходныя для захавання спакоя ў краі, па прычыне беспарадкаў, узніклых у Царстве Польскім''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 38, аддзял. 1, №39161.
</gallery>
Радок 87:
Пасля выхаду з-пад улады віленскага генерал-губернатара ў [[1869]] Магілёўскай і Віцебскай губерняў, а ў [[1870]] — і Мінскай губерні, шэсць літоўска-беларускіх губерняў (Ковенская, Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская і Магілёўская) працягвалі адносіцца да «паўночна-заходніх», а ўсе шэсць губерняў па ідэалагічных матывах захавалі сукупную назву [[Паўночна-Заходні край|«Паўночна-Заходні край»]] аж да [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|падзення расійскага самадзяржаўя ў лютым 1917]]. Неафіцыйна (а часам і ў навуковых і публіцыстычных працах) Віленскае генерал-губернатарства працягвала называцца як «літоўскія губерні», «Літоўскі край» ці «Літва».
 
З [[1884]] віленскія генерал-губернатары перасталі прызначацца ўладамі паралельна і на пасаду начальніка [[Віленская вайсковаяваенная акруга|Віленскай вайсковайваеннай акругі]]. Сумяшчэнні гэтых пасад у адной асобе сталі рэдкімі. З [[1884]] таксама перастала існаваць пасада памочніка віленскага генерал-губернатара па грамадзянскай частцы кіравання.
 
Пры ўпраўленні генерал-губернатара з [[1898]] пачаў дзейнічаць [[музей Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва]] — віленскага ваеннага генерал-губернатара, які падавіў [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстанне 1863—1864 гадоў]] у «Літве». Пры ўпраўленні таксама дзейнічала інспекцыя друкарняў, а ў [[1904]]—[[1915]] выдаваўся зборнік навуковых прац па статыстыцы, гісторыі, мовазнаўстве, культуры [[Паўночна-Заходні край|паўночна-заходніх губерняў]] пад назвай [[Виленский временник|«Виленский временник»]].