Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 40 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q184928 (translate me)
др вікіфікацыя
Радок 1:
{{рэвалюцыя
| Назва = Рэвалюцыя 1905 года <br />Першая руская рэвалюцыя
| Выява = [[Выява:Repin 17October.jpg|300px]]
| Подпіс = 17 кастрычніка 1905 года. Карціна [[Ілья Рэпін|Ільі Рэпіна]].
| Месца = {{Сцяг Расійскай Імперыі}} [[Расійская імперыя]]
| Дата = {{OldStyleDate|22|студзеня|1905|9|}} &nbsp;— {{OldStyleDate|16|чэрвеня|1907|3|}}
| Прычына = Зямельны голад; шматлікія парушэнні правоў рабочых; нездаволенасць наяўным узроўнем грамадзянскіх свабод; дзейнасць ліберальных і сацыялістычных партый; [[Абсалютная манархія|Абсалютная ўлада]] [[Імператар усерасійскі|імператара]], адсутнасць агульнанацыянальнага прадстаўнічага органа і [[Канстытуцыя|канстытуцыі]].
| Мэта = Паляпшэнне ўмоў працы; перадзел зямлі на карысць сялян; лібералізацыя краіны; пашырэнне [[Правы і свабоды чалавека|грамадзянскіх свабод]];
| Вынік = Установа [[парламент]]а; [[Трэцячэрвеньскі пераварот]], рэакцыйная палітыка ўлад; правядзенне рэформ; захаванне праблем зямельнага, рабочага і нацыянальнага пытанняў.
| Арганізатары = [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў]], [[РСДРП]], [[СДКПіЛ]], [[Польская сацыялістычная партыя]], [[Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Літвы, Польшчы і Расіі]], [[Лясныя браты, 1905—1906|Латышскія лясныя браты]], [[Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, 1904|Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя]], [[Беларуская сацыялістычная грамада]], [[Фінляндская партыя актыўнага супраціву]], [[Поалей Цыён]], «[[Хлеб і воля, партыя|Хлеб і воля]]», [[абрэк]]і [[:Катэгорыя:Палітычныя партыі Расіі 1905—1917|і&nbsp;іншыя]]
| Рухальныя_сілы = рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя, асобныя часткі арміі
| Колькасць_маніфестантаў = Звыш 2&nbsp;000&nbsp;000
| Хто_душыў = Армейскія часткі; прыхільнікі імператара [[Мікалай II|Мікалая II]], [[Чарнасотнікі|розныя чарнасотныя арганізацыі]].
| Загінуўшыя = 9000
| Параненыя = 8000
| Арыштаваныя = н/д
}}
'''Руская рэвалюцыя 1905 года''', або '''Першая руская рэвалюцыя''' — назва падзей, якія адбываліся ў перыяд са студзеня [[1905]] па чэрвень [[1907]] г. у [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
Рэвалюцыя была выклікана рэзкім абвастрэннем эканамічнага і сацыяльна-палітычнага становішча ў сувязі з [[Руска-японская вайна|руска-японскай вайной]] (1904—05). Штуршком да пачатку масавых выступаў пад палітычнымі лозунгамі стала «[[Крывавая нядзеля, 1905|Крывавая нядзеля]]» — расстрэл імператарскімі войскамі ў [[Санкт-Пецярбург]]у мірнай дэманстрацыі рабочых на чале са святаром [[Георгій Апалонавіч Гапон|Георгіем Гапонам]] {{OldStyleDate|22|студзеня|1905|9|}}. У гэты перыяд [[стачка|стачачны]] рух прыняў асабліва шырокі размах, у [[Узброеныя сілы Расійскай імперыі|арміі і на флоце]] адбыліся хваляванні і [[паўстанне|паўстанні]], што вылілася ў масавыя выступы супраць [[манархія|манархіі]].
 
Выступленні салідарнасці з рабочымі сталіцы ахапілі ўсю краіну. У студзені— сакавіку 1905 баставалі 810 тыс. прамысловых рабочых. У многіх месцах забастоўкі і дэманстрацыі суправаджаліся сутыкненнямі з войскамі і паліцыяй. Барацьба разгортвалася пад заклікамі «Далоў самадзяржаўе!», «Далоў вайну!», «Няхай жыве рэвалюцыя!». Вырасла папулярнасць левых партый ([[РСДРП]], [[эсэры|сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] і інш.).
 
У красавіку 1905 на III з'ездзе РСДРП бальшавікі ахарактарызавалі рэвалюцыю, як буржуазна-дэмакратычную і пралетарскую. Буржуазію яны лічылі няздольнай узначаліць рэвалюцыйную барацьбу, таму адзіным саюзнікам пралетарыяту, на іх думку, было сялянства, што змагалася за зямлю. [[Бальшавікі]] заклікалі шляхам арганізацыі ўзброенага паўстання скінуць самадзяржаўе І ўстанавіць уладу часовага рэвалюцыйнага ўрада, органа пралетарыяту і сялянства, да склікання Устаноўчага сходу. [[Меншавікі]] (правае крыло РСДРП) склікалі асобную канферэнцыю, на якой вызначылі, што рэвалюцыя з'яўляецца і паводле характару, і паводле рухаючых сіл буржуазнай. 3 гэтага вынікала, што галоўнай задачай рэвалюцыі з'яўляецца пераход улады да буржуазіі і стварэнне ў Расіі парламенцкай рэспублікі.
Радок 27:
200 гарадах. Больш за 2 месяцы баставалі рабочыя г. [[Іванава-Вазнясенск]], дзе для кіраўніцгва выступленнем быў створаны першы Савет упаўнаважаных дэпутатаў.
 
Буйная падзея рэвалюцыі  — паўстанне каманды браняносца «Пацёмкін» на Чорным моры (чэрвень—ліпень 1905). Амаль адначасова адбылося паўстанне маракоў на Балтыцы ў [[Лібава|Лібаве]]). Усяго летам 1905 адбылося больш за 10 выступленняў у арміі і на флоце.
 
Крыху пазней пачаў разгортвацца сялянскі рух, у якім пераважным уплывам карысталіся сацыялісты-рэвалюцыянеры (эсэры). Па іх ініцыятыве ў жніўні 1905 у Расіі ўзнікла першая масавая арганізацыя сялян  — Усерасійскі сялянскі саюз, які выступаў за мірныя метады барацьбы (перагаворы, петыцыі). Разам з тым эсэры актыўна выкарыстоўвалі ў барацьбе з царскімі ўладамі тактыку індывідуальнага тэрору. Летам 1905 толькі ў Еўрапейскай Расіі адбылося больш за 900 сялянскіх выступленняў.
 
Напалоханы размахам рэвалюцыі ўрад 19.8.1905 апублікаваў маніфест аб скліканні законадарадчай думы. Аднак гэты праект не задаволіў не толькі рэвалюцыйны лагер, але і лібералаў, і не быў ажыццёўлены.
 
Восень 1905 характарызавалася далейшым нарастаннем рэвалюцыйных выступленняў. У пачатку кастрычніка 1905 у [[Масква|Маскве]] забаставалі рабочыя Галоўных майстэрань Казанскай чыгункі, хутка да іх далучыліся практычна ўсе чыгункі Маскоўскага вузла. Гэтыя падзеі сталі пачаткам Кастрычніцкай усерасійскай палітычнай стачкі (каля 2  млн. удзельнікаў), якая праходзіла пад заклікамі дэмакратычных свабод і склікання Устаноўчага сходу і фактычна паралізавала эканамічнае жыццё краіны. Да рабочых далучыліся служачыя і дробная буржуазія. Ствараліся Саветы рабочых дэпутатаў.
 
Ва ўрадавым лагеры адчувалася збянтэжанасць. Войскі неахвотна выконвалі навязаныя ім паліцэйскія функцыі па задушэнні народнага незадавальнення. Найбольш кансерватыўныя сілы ў акружэнні цара [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалая II]] заклікалі ўжыць жорсткія меры, больш дальнабачныя прапаноўвалі пайсці на пэўныя ўступкі. У выніку гэтых ваганняў цар падпісаў [[Маніфест 17 кастрычніка]] (30.10.1905 па новым стылі) «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку», у якім дэкларавалася ўвядзенне дэмакратычных свабод і скліканне Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі функцыямі.
 
Для расійскіх лібералаў абнародаванне маніфеста азначала перамогу і адначасова канец рэвалюцыі. Іх мэты былі дасягнуты. Расійская буржуазія і дваранства пачалі ствараць партыі на легальнай аснове. Былі арганізаваны партыя буйной буржуазіі і капіталістычна арыентаваных памешчыкаў  — Саюз 17 кастрычніка ([[Акцябрысты]]), партыя ліберальнай буржуазіі  — Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя ([[кадэты]]). Нягледзячы на істотныя разыходжанні ў праграмах, акцябрысты і кадэты былі адзіныя ў імкненні ператварыць Расію ў канстытуцыйную манархію. Акрамя буржуазных кансалідваліся і крайне правыя (чарнасоценныя) партыі, сацыяльнай базай якіх было памеснае дваранства, духавенства і найбольш цёмныя нізы горада і вёскі, пранізаныя манархісцкім і нацыяналістычным духам. Найбольш масавым быў створаны ў лістападзе 1905 [[Саюз рускага народа]].
 
Маніфест 17 кастрычніка не спыніў напалу рэвалюцыйнай барацьбы. Увосень 1905 актывізавалася сялянства, у лістападзе Сялянскі саюз абвясціў аб далучэнні да ўсеагульнай забастоўкі. Сяляне патрабавалі раздзелу памешчыцкай зямлі.
Радок 49:
Пачаўся паступовы спад рэвалюцыі, хоць часам хвалі рабочых, сялянскіх, салдацкіх і матроскіх выступленняў (Свеаборгскае паўстанне (1906), Кранштацкае паўстанне (1906) і інш.) узнімаліся даволі высока.
 
На апошнім этапе рэвалюцыі (1906—07) у сувязі з узмацненнем урадавага тэрору паліт. барацьба ў значнай ступені перамясцілася ў Дзяржаўную думу, у 1-м (10.5—21.7.1906) і 2-м (5.3—15.6.1907) складах якой існавала лева-ліберальная большасць (кадэты, [[трудавікі]], народныя сацыялісты, сацыял-дэмакраты і інш.), шырока абмяркоўваліся пытанні аграрнай рэформы. У той жа час спробу рэфармавання краіны пачаў старшыня Савета міністраў [[П. Сталыпін]]. Аднак амаль усе прапанаваныя ім законапраекты былі правалены Думай і царскім акружэннем, якое бачыла ў Сталыпіне «разбуральніка асноў». Канцом рэвалюцыі 1905—07 лічыцца «трэцячэрвеньскі пераварот» {{OldStyleDate|16|чэрвеня|1907|3|}}, калі царызм распусціў 2-ю Дзяржаўную думу.
 
За рэвалюцыяй рушыла ўслед [[Палітычная рэакцыя|рэакцыя]]. Былі зменены [[Выбарчая сістэма 1907 года|правілы выбараў у Дзяржаўную думу]] для павелічэння колькасці лаяльных да манархіі дэпутатаў; улады на месцах не выконвалі дэклараваныя ў Маніфесце 17 кастрычніка 1905 года свабоды; найбольш істотнае для большасці насельніцтва краіны аграрнае пытанне не было вырашана.