Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13028752 на Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група''' ''(БСДРГ)'' — палітычная арганізацыя, якая дзейнічала ў [[1915]] – [[1918]] г. на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]], акупіраванай германскімі войскамі ў [[Першая сусветная вайна|1-ю сусветную вайну]].
'''Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група''' ''(БСДРГ)'' — палітычная арганізацыя, якая дзейнічала ў [[1915]] – [[1918]] г. на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]], акупіраванай германскімі войскамі ў [[Першая сусветная вайна|1-ю сусветную вайну]]. Утварылася ў выніку разыходжанняў па пытаннях тактыкі і нацыянал-дзяржаўнага будаўніцтва паміж дзеячамі [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ). Частка з іх ([[А. Луцкевіч]], [[І. Луцкевіч]], [[А. Пашкевіч (Цётка)]] і інш.) заснавалі БСДРГ. Група рабіла стаўку на работу ў масах, арганізоўвала прафсаюзы, кааператывы і іншыя арганізацыі, мела ў іх сваіх прадстаўнікоў. Удзельнічала ў стварэнні [[Беларускі народны камітэт|Беларускага народнага камітэта]] ў [[Вільня|Вільні]]. У верасні [[1917]] г. выказалася за стварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы з аўтаномнымі Беларуссю і [[Літва|Літвой]], за ўключэнне ў гэту дзяржаву ўсіх беларускіх зямель, за прызнанне раўнапраўя ўсіх народаў у ёй, забеспячэне "ўрадавага" статуса мясцовым мовам і школьнае навучанне на роднай мове. Пасля абвяшчэння ў снежні [[1917]] г. Літоўскай рэспублікі група стала на незалежніцкія пазіцыі. падтрымала стварэнне [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Пасля расколу БСГ (красавік [[1918]] г.) БСДРГ аб'ядналася з марксістамі, якія пакінулі БСГ, і ўтварыла з імі [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918 - 1924)|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]].
 
Утварылася ў выніку разыходжанняў па пытаннях тактыкі і нацыянал-дзяржаўнага будаўніцтва паміж дзеячамі [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ). Частка з іх, марксісты ([[А. Луцкевіч]], [[І. Луцкевіч]], [[А. Пашкевіч (Цётка)]] і інш.) заснавалі БСДРГ. Група рабіла стаўку на работу ў масах, арганізоўвала прафсаюзы, кааператывы і іншыя арганізацыі, мела ў іх сваіх прадстаўнікоў. Удзельнічала ў стварэнні [[Беларускі народны камітэт|Беларускага народнага камітэта]] ў [[Вільня|Вільні]], на чале якога стаяў А. Луцкевіч. У нацыянальна-дзяржаўным пытанні БСДРГ выказвалася за [[Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага|Канфедэрацыю Вялікага княства Літоўскага]] і ўваходзіла ў яе раду. Першапачаткова БСДРГ стаяла на пазіцыі, каб у склад канфедэрацыі ўвайшлі ўсе акупіраваныя беларускія і літоўскія землі. Пасля ўтварэння [[Літоўская Тарыба|Літоўскай Тарыбы]], якая заявіла пра жаданне адрадзіць асобна літоўскую дзяржаву і ўключыць у яе склад таксама тэрыторыю ўсёй [[Віленская губерня|Віленскай]] і частку [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерняў, БСДРГ амаль цалкам прыняла пастулаты [[Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі|Сувязі незалежнасці і непадзельнасці Беларусі]] і ў верасні [[1917]] г. выказалася за стварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы з аўтаномнымі Беларуссю і [[Літва|Літвой]], за ўключэнне ў гэту дзяржаву ўсіх беларускіх зямель, за прызнанне раўнапраўя ўсіх народаў у ёй, забеспячэне «ўрадавага» статуса мясцовым мовам і школьнае навучанне на роднай мове.
 
Пасля абвяшчэння ў снежні [[1917]] г. Літоўскай рэспублікі група стала на незалежніцкія пазіцыі. Група брала ўдзел у канферэнцыі беларускіх паргый і арганізацый (25—27 студзеня 1918), на якой была ўтворана [[Віленская беларуская рада]] на чале з A. Луцкевічам. Падтрымала стварэнне [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[18 сакавіка]] 1918 І. і А. Луцкевічы былі кааптаваны ў [[Рада БНР|Раду БНР]], [[23 сакавіка]] яны прапанавалі абвясціць незалежнасць БНР. Пасля 3-га расколу БСГ (красавік [[1918]] г.) БСДРГ аб'ядналася з марксістамі, якія пакінулі БСГ, і ўтварыла з імі [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918 - 1924)|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]].
 
==Літаратура==
* Луцкевіч, А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928): Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацый: Беларуская рэвалюцыйная грамада, Беларуская сацыялістычная грамада / Антон Луцкевіч; [Пасляслоўе А. М. Сідарэвіча]. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1991. — 62, [1] с.
* Сідарэвіч, А. М. Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група // БелЭн,А. тМ.2, МнСідарэвіч // {{Крыніцы/ЭГБ|1}} — С., 1996409.
* Сідарвэіч, А. Беларускі шлях // Літаратура і мастацтва. — 1990. — № . — 23 лістапада. — С. ; № . — 30 лістапада. — С.
 
[[Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі]]