Севярын Мікалай Ромер: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ромер Севярын Мікалай''' (9 мая 1820 – 2 кастрычніка 1885) – апошні маршалак шляхты Гродзенска...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ромер Севярын Мікалай''' (9 мая 1820 – 2 кастрычніка 1885) – апошні маршалак шляхты Гродзенскага павета, паўстанцкі касір Гродзенскага павета.
 
Быў уласнікам маёнтка Губінка ў Гродзенскім павеце. Знаходзіўся на дзяржаўнай службе, меў ордэн св. Ганны 3-й ступені. Займаўся прадпрымальніцтвам, пабудаваў на Дамініканскай (цяпер [[Вуліца Савецкая, Гродна|Савецкай]]) вуліцы ў Гродне ўласны гатэль. Пасля пачатку паўстання заняў пасаду касіра паўстанцкай арганізацыі ў Гродзенскім павеце. У красавіку ці маі (па новаму стылю) 1863 г. у гатэлі Ромера адбыўся сход чальцоў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі па раскладцы падаткаў на памешчыкаў пад кіраўніцтвам С. Солтана. Спачатку сабраліся ў нумары Юндзіла, які тут жыў: Солтан, Камінскі, Багатка, князь Чацвярцінскі, [[Эразм Заблоцкі|Э. Заблоцкі]]. Юндзіл здаў сабраныя 3000 руб. срэбрам ваяводскаму касіру Багатцы, Мілевіч схадзіў у сваю кватэру і прынёс 10 нумар газеты “Рух”. У сходзе ўдзельнічалі, акрамя вышэй названых: Мілевіч, [[Кастусь Каліноўскі|Каліноўскі]], Ромер, Рэдых, Вайсятыч, Дашкевіч, [[Станіслаў Сільвестровіч|Сільвестровіч]]. Жонка С. Ромера Тэадора кіравала жаночай арганізацыяй, збірала сродкі і медыкаментаў для паўстанцаў. С. Ромер быў высланы ў Томскую губерню, ягоная жонка ў Казанскую, аднак паехала за мужам. Ромеры ў [[Табольск|Табольску]], адкуль праз шмат гадоў вярнуліся на радзіму. Пахаваны С. Ромер у мястэчку Лішкава на тэрыторыі сучаснай Літвы. Гатэль Ромера, канфіскаваны і праданы ўладамі, хаця і называўся “Маскоўскі”, аднак сярод гродзенцаў яго доўга называлі “[[Вуліца Савецкая, Гродна|гатэлем Ромера]]”, або “гатэлем паўстанцаў”.