Розніца паміж версіямі "Віктар Казько"

51 байт дададзены ,  8 гадоў таму
др
|Месца смерці =
|Грамадзянства = {{Сцягафікацыя|БССР}} <br />{{Сцягафікацыя|Беларусь}}
|Род дзейнасці = {{Празаік|СССР|Беларусі|XX стагоддзя|XXI стагоддзя}}, {{журналіст|СССР|Беларусі}}, [[перакладчык]]
|Гады актыўнасці =
|Кірунак = ваенная проза
}}
'''Казько Віктар Апанасавіч''' ({{ДН|23|4|1940}}, г. [[{{МН|Калінкавічы]]||}}) — беларускі [[празаік]]. Член СП Беларусі з 1973. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1982, за аповесць «[[Суд у Слабадзе]]»). Піша на беларускай і рускай мовах.
 
3 сям'і рабочага. У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Пасля вайны Віктар не прыжыўся ў новай сям'і бацькі, падлеткам сышоў з дому. Выхоўваўся В. Казько ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля сканчэння ў 1956 васьмі класаў, вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы. Яго ўражанні пра гэты час рэалізаваліся ў аповесцях «Цёмны лес — тайга густая» (1973), «Дзень добры і бывай» (1974), напісаных на рускай мове.
Дзіцячаму погляду ўласцівы эйдэтызм (зрокавасць) успрыняцця, асацыятыўнасць, пэўная алагічнасць. Ваенныя рэаліі паўстаюць у полі такога зроку як штосьці адчужанае, бясконца варожае і малазразумелае. Узмацняе эфект адчужэння неадэкватная дзіцячая рэакцыя на ваенныя падзеі.
 
Погляд дарослага — больш аб'ектывізаваны, карэктуючы; яму перадаюцца функцыі канцэптуалізацыі і абагульнення. Разам з тым, дарослы персанаж можа адчуць сябе бездапаможным, непрыкаяным, ледзвеледзьве яго «я» судакранаецца з «я» дзіцяці, што строга і запытальна глядзіць з мінулага.
 
Вопыт ваеннага дзяцінства, які пачаў рэалізоўвацца ў першых творах В. Казько, у найбольш дасканалай форме ўвасобіўся ў яго этапным творы — першай беларускамоўнай аповесці «[[Суд у Слабадзе]]» (1978). Твор быў адразу заўважаны і адзначаны крытыкамі, перадусім — Янкам Брылём, які даў яму высокую ацэнку ў рэцэнзіі «Ён строгі да праўды».
Пісьменнік знаходзіць у Беларусі куточак, дзе прырода асабліва шчодрая на фарбы і хараство, — Палессе. Так, прынамсі, уяўляўся яму гэты рэгіён напрыканцы сямідзесятых, калі ён пасяліўся ў сялянскай хаце ў адной з вёсак Гомельскага Палесся, месяцамі жыў у ёй, назіраючы прыродны колазварот, побыт і норавы палешукоў. 3 гэтых назіранняў, адзначаных пэўным адценнем ідылічнасці, нарадзіўся першы з «экалагічных» твораў празаіка — аповесць «Цвіце на Палессі груша» (1978). Вызначэнне «экалагічныя» варта ўжываць умоўна, бо тэма ўзаемадачыненняў чалавека і прыроды разглядаецца празаікам найбольш у агульнаэстэтычным, маральным і філасофскім ракурсе; чыста экалагічныя праблемы ўваходзяць у поле ўвагі аўтара, але не займаюць у ім цэнтральнае месца.
 
«Цвіце на Палессі груша» — твор, у якім апяваецца хараство Палесся, размаітасць краявідаў, невычэрпнасць прыроднай, зямной сілы, што жывіць сваімі сокамі і расліны, і жывёл, і чала-века. У творы дамінуюць яркія зрокавыя вобразы, прычым апавяданне вядзецца праз унутраныя маналогі і бачанне нямка — Яўмена Ярыгі. Абмяжоўваючы такім чынам абсягі ўспрыняцця, [[пісьменнік]] імкнуўся пераакцэнтаваць увагу на маральную віду шчасць, якой у надзвычайнай ступені надзелены нямы Яўмен. Істота галоўнага героя надзелена той недасведчанасцю, наіўнасцю, свежасцю ўспрыняцця, якая раней назіралася ў дзіцячых персанажах прозы В. Казько. Што датычыцца наўмыснага звужэння погляду, дык у сусветнай літаратуры гэты прыём не раз ужываўся ў розных формах «плыні свядомасці» (маленькі Марсель у суб'ектыўнай эпапеі М. Пруста, Бенджамен з «Шуму і ярасці» У. Фолкнера).
 
«Загана» Яўмена спрыяе заглыбленню гэтага персанажа ў еднасць з прыродай. Перанёсшы жыццёвыя няўдачы, развёўшыся з жонкай, ён канцэнтруецца на тых тонкіх, няўлоўных імпульсах, якія абумоўліваюць «прыроднае» быццё чалавека, знітоўваюць яго з усім жывым. Праз складаны метафарычны лад аповесці акрэсліваюцца два вобразы, праз якія, нібы праз жывое люстэрка, бачыць Яўмен адбіткі ўласнага лёсу. Гэта — самотная, абпа-леная пажарам груша-дзічка на ўскраіне вёскі і аграмадная рыбіна — карп, які выбраўся на волю з калгаснай сажалкі. Вобраз апаленай дзічкі асацыятыўна звязваецца з тэмай сіроцтва і ваеннага дзяцінства Яўмена. Карп, які наталяецца воляй, вандруючы па меліярацыйных канавах, надзелены прыродным віталізмам, неўтаймоўным клёкам, уласцівым і жывёльнаму, і людскому свету. Тры вобразы паяднаныя адзіным біярытмам, які лучыць усё жывое ў свеце, адзіным законам хараства і гармоніі, паводле якога існуе Сусвет.
 
== Прызнанне ==
 
== Творы ==
* 1972 «Высакосны год»
 
{{DEFAULTSORT:Казько Віктар Апанасавіч}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі СССР]]
171 498

правак