Чамы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
==Паходжанне і гісторыя==
[[File:Bayonnavalbat01.JPG|thumb|left|Воіны Чампы на караблі (XIII ст.)]]
[[Мова]] чамаў адносіцца да [[Аўстранезійскія мовы|аўстранезійскай групы моў]] і радніць іх з карэнным насельніцтвам [[Малайскі паўвостраў|Малайскага паўвострава]] і паўночнага [[Калімантан]]а. Некаторыя даследчыкі лічаць продкаў чамаў выхадцамі з тэрыторыі сучаснай [[Малайзія|Малайзіі]], але ёсць і тыя, хто сцвярджае, што чамы паходзяць ад карэнных тубыльцаў [[Індакітай|Індакітая]]. [[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні паказваюць, што чамы сфарміраваліся ў выніку надзвычай складаных [[этнас|этнічных]] працэсаў, падчас якіх карэнныя насельнікі Індакітая змешваліся з выхадцамі не толькі з Малайскага паўвострава і астравоў сучаснай [[Інданезія|Інданезіі]], але і [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай Азіі]]<ref>[http://mbe.oxfordjournals.org/content/27/10/2417.full Tracing the Austronesian Footprint in Mainland Southeast Asia: A Perspective from Mitochondrial DNA]</ref><ref>[http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC3346718/ Patrilineal Perspective on the Austronesian Diffusion in Mainland Southeast Asia]</ref>.
 
Першапачатковая [[гісторыя]] чамаў непасрэдна звязана са старажытнай дзяржавай [[Чампа]], якая была заснавана прыкладна ў [[2 стагоддзе|II]] ст., а ў [[7 стагоддзе|VII]] - [[15 стагоддзе|XV]] ст. займала значныя землі на паўднёвым усходзе Індакітая<ref>[http://www.ancientworlds.net/aw/Article/549713 The Kingdom of Champa]</ref>. У ёй меліся развітае [[земляробства]], [[гандаль|гандлёвы]] і ваенны [[флот]]. Кіраўнікі Чампы першапачткова спавядалі [[індуізм]] і [[будызм]], але ў канцы [[15 стагоддзе|XV]] - [[17 стагоддзе|XVII]] ст. прынялі [[іслам]]<ref>[http://www.korbanaqiqah.com.my/portal/index.php?option=com_content&view=article&id=5&Itemid=5 The History of Champa Malays]</ref><ref>[http://m.voa-islam.com/news/world-world/2009/07/01/96/history-of-islam-in-vietnam/ History of Islam in Vietnam]</ref>. Такім чынам, [[рэлігія]] стала найважнейшым чыннікам, акрамя [[мова|мовы]] і гістарычнай памяці, якая ў далейшым адрознівала чамаў ад іх суседзяў — [[в'еты|в'етаў]] і [[кхмеры|кхмераў]]. Пад ціскам в'етаў чамы мігрыравалі на поўдзень, у [[Дэльта, рака|дэльту]] [[Меконг]]а, дзе працягвалі займацца земляробствам і гандлем, а таксама занялі транзітныя пункты ў суседняй [[Камбоджа|Камбоджы]]. Да пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. яны канчаткова страцілі асабістыя дзяржаўныя ўтварэнні.