Чамы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
Паселішчы чамаў месцяцца пераважна ўздоўж берагоў рэк і дарог, маюць лінейную планіроўку. Жытлы наземныя, ва ўзбярэжных паселішчах — на па́лях. Яны маюць слупавую канструкцыю, аббіваюцца дошкамі, крыюцца [[салома]]й або [[какосавая пальма|пальмавым]] галлём. У наш час найбольш распаўсюджаны [[бляха|бляшаныя]] і [[чарапіца|чарапічны]]я [[дах]]і. Жыллёвая прастора падзяляецца на некалькі пакояў, частка якіх належыць жанчынам. Кухня і гаспадарчыя пабудовы ладзяцца асобна.
 
Захаваліся жаночая народныя строі. Іх аснову складае [[саронг, вопратка|саронг]], па-над якім апранаюць іншае адзенне. Мужчыны не галяць [[валасы]], маюць [[вусы]] і [[барада|бараду]], валасы ззаду збіраюць у хвост або касу.
 
Да нядаўняга часу былі распаўсюджаны пашыраныя [[сям'я|сем'і]]. У чамаў-земляробаў зямля перадавалася па спадчыне ад бацькі да сыноў, мужчына лічыўся галоўным, вёўся выключна мужчынскі адлік сваяцтва. На ўзбярэжжы, дзе мужчыны займаліся пераважна рыбалоўствам і гандлем, зямельная маёмасць і адлік сваяцтва былі жаночымі. Гэта адлюстравалася ў даволі складаных формах [[Асабістае імя|асабістых імёнаў]].