Хіяс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 22:
}}
 
'''Хі́ас''' ({{lang-el|Χίος}}) — [[востраў]] у [[Эгейскае мора|Эгейскім моры]]. Уваходзіць у склад [[Грэцыя|Грэцыі]]. Агульная плошча - 842,5 км². Насельніцтва - 51930 чал. ([[2011]] г.).
 
==Геаграфія==
Востраў Хіас месціцца ва ўсходняй частцы [[Эгейскае мора|Эгейскага мора]], усяго ў 4,6 км ад тэрыторыі [[Турцыя|Турцыі]], у 194 на паўночны ўсход ад [[Горад Афіны|Афінаў]] і 1707 км на паўднёвы захад ад [[Мінск]]а. Даўжыня з поўначы на поўдзень - 50,9 км, найбольшая шырыня - 29 км.
 
Востраў мае [[вулкан]]ічнае паходжанне. Знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад краю [[тэктоніка пліт|тэктанічнай платформы]], таму лічыцца [[Сейсмалогія|сейсмічна]] небяспечным. Ландшафт [[гара|гарысты]], асабліва на поўначы, дзе гара Пелінаён узвышаецца на 1297 м. [[Бераг]]і [[скала|скалістыя]], узвышаныя. Толькі ў некалькіх месцах вылучаюцца [[пляж]]ы.
 
[[Клімат]] засушлівы субтрапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня +5—11° C. Сярэдняя тэмпература ліпеня +19—28° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 520 мм. Самыя засушлівыя месяцы — ліпень і жнівень, калі ападкі не перавышаюць 1 мм. Часцяком [[дождж|дажджы]] не здараюцца на працягу ўсяго [[лета]].
 
==Прырода==
У [[антычнасць|антычнасці]] значная частка вострава была пакрыта [[Хвоя|хваёвымі]] [[лес|лясамі]]. З-за [[клімат]]ычных змен і дзейнасці чалавека ў наш час [[флора]] прадстаўлена пераважна [[ксерафіты|ксерафітнымі]] [[куст|хмызнякамі]] і [[трава|травамі]]мі. Лясы захаваліся толькі ў [[гара|гарах]]х. У [[2012]] г. пажары знішчылі каля 36 000 га лясоў і [[сельская гаспадарка|сельскагаспадарчых]] насаджэнняў.
 
Востраў Хіас — сезоннае месца адпачынку многіх відаў пералётных [[птушкі|птушак]].
 
==Гісторыя==
[[File:Herodotus plate in Volissos entrance.jpg|thumb|left|Мармуравая пліта з вытрымкай з "Гісторыі" [[Герадот]]а аб [[Гамер|Гамеры]]ы]]
Востраў Хіас быў населены не раней за [[1600 да н.э.|1600]] г. да н. э. Старажытнагрэчаскія гісторыкі лічылі, што першымі жыхарамі былі [[лелегі]]. У [[IX стагоддзе да н.э.|IX]] ст. да н. э. востраў быў заняты перасяленцамі з [[Кіпр|Кіпра]]а і [[Эўбея|Эўбеі]]. У класічную эпоху хіасцы размаўлялі на [[іанійцы|іанійскім]] [[дыялект|дыялекце]] [[старажытнагрэчаская мова|грэчаскай мовы]] і ўваходзілі ў [[Іанійскі саюз]]. Мясцовым ураджэнцам лічыўся [[Гамер]]. З канца [[VII стагоддзе да н.э.|VII]] ст. да н. э. тут чаканілі ўласную [[манета|манету]], вёўся актыўны гандаль, у тым ліку з такімі аддаленымі месцамі як Паўночнае [[Чорнае мора|Прычарнамор'е]], [[Старажытны Егіпет|Егіпет]] і [[Галія]]. Насельніцтва Хіаскага [[полісПоліс, антычная грамадзянская абшчына|поліса]]а дасягала 120 тыс. чал. Галоўным прадметам [[экспарт]]у было [[віно]].
 
У [[VI стагоддзе да н.э.|VI]] ст. была ўсталявана [[дэмакратыя|дэмакратычная]] сістэма кіравання па вобразу [[Горад Афіны|Афінаў]]. Сувязі з [[Атыка]]й сталі асабліва важнымі з сярэдзіны VI ст. да н. э., калі Хіас вёў барацьбу за незалежнасць супраць дзяржавы [[Ахеменіды|Ахеменідаў]]. У [[478 да н.э.|478]] г. да н. э. поліс увайшоў у [[Дэласкі саюз]], у якім быў пазбаўлены абавязку выплочваць свой унёсак [[грошы|грашыма]]. Замест гэтага астравіцяне забяспечвалі саюзнікаў [[карабель|караблямі]]. У [[412 да н.э.|412]] г. да н. э. хіасцы паўсталі супраць дыктату з боку афінян, былі атакаваны афінскім [[флот]]ам, але здолелі выдужаць аблогу з дапамогай [[спарта]]нцаў. Пазней увайшоў у склад [[Македонія|Македоніі]], потым [[Старажытны Рым|Рымскай дзяржавы]].
 
З [[395]] г. н. э. у складзе [[Візантыя|Візантыі]]. У [[XI стагоддзе|XI]] ст. кароткі час знаходзіўся пад уплывам [[Дынастыя Сельджукаў|сельджукаў]]. У [[1261]] — [[1566]] гг. — калонія [[Генуэзская рэспубліка|Генуэзскай рэспублікі]]. Мясцовыя генуэзскія землеўладальнікі вялі асабістую знешнюю палітыку, што асабліва стала характэрным для першай паловы [[XVI стагоддзе|XVI]] стагоддзя. У 1566 г. востраў афіцыйна ўвайшоў у склад [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. Асманскае кіраванне было адзначана вяртаннем [[грэкі|грэчаскага]] ўплыву.