Энергія ветру: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 68 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q43302 (translate me)
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 12:
Сучасныя турбіны — складаныя структуры, якія павінны вытрымліваць складаныя абставіны [[шторм]]аў і вятроў, заставаючыся лёгкімі і прыгоднымі да работы пры невялікім ветры. [[Ротар]] разлічаны для работы на сталай хуткасці (звычайна 34 абароты за мінуту), а вугал лопасцей аўтаматычна рэгулюецца для дасягнення гэтай хуткасці. Верхавіна турбіны так сама паварочваецца па ветры. Лопасці турбіны, даўжыня якіх можа дасягаць 15 метраў, збіраюць у ручную з кампазітнага шклавалаконнага матэрыялу, арміраванага дрэвам ці алюмініем. Тэхніка зборкі развілася з метадаў выпрацоўкі сучасных ветразевых [[яхта]]ў. Лопасці могуць выпрацоўвацца са [[сталь|сталі]].
 
Канструктыўна ветравая турбіна складаецца з ветракола з лопасцямі, павышаючага [[рэдуктар]]а, ветрагенератара, усталяванага на мачце, [[інвертар]]а, [[акумулятарная батарэя|акумулятарнай батарэі]]. Часта, для надзейнасці ў склад такой аўтаномнай сістэмы электразабеспячэння дадаюць блокі [[сонечная батарэя|сонечных батарэй]] і бензінавы (дызельны) [[электрарухавік]]. Прынцып дзеяння ветрагенератара: моц ветру круціць ветракола з лопасцямі, перадаючы рух праз рэдуктар на стрыжань генератара. Такім чынам, рэалізуецца прынцып пераўтварэння [[механічная энергія|механічнай энергіі]] ў электрычную. Магутнасць ветрагенератара залежыць ад памераў ветракола, хуткасці ветру, вышыні мачты. Інвертар уяўляе сабой вузел, які выконвае задачу пераўтварэння электрычнага тока ў сінусаідальны і дадатковую стабілізацыю [[Электрычнае напружанне|напружання]]. У буферы з інвертарам працуе акумулятар, які перадае напружанне ў сетку нагрузкі пры адсутнасці ветру.
 
Самым малым з ветрагенератараў з'яўляецца тып ''G-60''. Пры дыяметры пяцілопаснага ротара 0,75 метра і хуткасці ветру 3 — 10 м/c ён выпрацоўвае магутнасць 60 [[ват]] напругай 12/24 [[вольт]]а, пры гэтым важыць 9 [[кілаграм|кг]].