Мыонгі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
Мыонгі будуюць свае паселішчы на схілах [[гара|гор]] і ўзвышшаў. Традыцыйныя хаціны ўзводзяцца на па́лях, маюць слупавую або [[каркас]]ную канструкцыю. [[Акно|Вокны]] размешчаны нізка над падлогай. Знутры хаціна падзелена плеценымі [[бамбук]]авымі перагародкамі. Для ацяплення і прыгатавання ежы ладзяць два агмені. Гаспадарчая прастора месціцца недалёка ад уваходу.
 
У мінулым мыонгі мелі вялікія пашыраныя [[сям'я|сем'і]]. Пасля [[шлюб]]у сыны працягвалі жыць з бацькамі. Большую частку спадчыны атрымоўваў старэйшы сын. Дачкам давалі пасаг (звычайна хатнюю жывёлу і [[грошы]]). Але ў другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. пашыраныя сем'і сталі рэдкімі. У [[В'етнам]]е закон гарантуе роўную долю для ўсіх спадчыннікаў, незалежна ад ўзросту і полу. Яшчэ ў [[18 стагоддзе|XVIII]] - [[19 стагоддзе|XIX]] стст., калі мыонгі канчаткова трапілі ў залежнасць ад [[в'еты|в'етаў]], традыцыйная [[вёска|вясковая]] сістэма кіравання была заменена на [[дзяржава|дзяржаўную]] адміністрацыйную.
 
Мыонгі вядомы каляровымі [[свята]]мі, прысвечанымі [[рэлігія|рэлігійным]] мэтам або зборам ўраджаю. Падчас святкавання праводзяцца абавязковыя [[рытуал]]ы ахвярапрынашэння свойскай жывёлы і сумеснага распіцця праз бамбукавыя трубкі [[віно|віна]]. [[Алкагольныя напоі|Алкаголь]], на думку мыонгаў, адпуджвае злых духаў.
 
Мыонгскі [[фальклор]] надзвычай разнастайны. Асаблівае месца ў ім займае [[эпас]] "Нараджэнне зямлі і вады", які складаецца з некалькіх дзесяткаў тысяч [[паэзія|вершаў]].