Розніца паміж версіямі "Інстытут беларускай культуры"

У чэрвені 1921 пры НКА ствараецца Акадэмічны цэнтр. Адной з задач, пастаўленых перад ім, было кіраўніцтва ўстановамі, якія маюць за мэту навуковую работу, запрашэнне ў Беларусь і падрыхтоўка ўласных навуковых сіл<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 535. Арк. 4; Петрыкаў, П. Ц. Інстытут беларускай культуры — 70 гадоў / П. Ц. Петрыкаў // Весці АН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 1992. — № 5 — 6. — С. 54.</ref>.
 
На працягу 1921 г. у структуры Акадэмічнага цэнтра НКА БССР існавала 17 устаноў. Пад адзінаццатым нумарам у справаздачы пазначаны Інстытут беларускай культуры<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 519. Арк. 40; Петрыкаў, П. Ц. Інстытут беларускай культуры — 70 гадоў... — С. 54.</ref>. ПДакумент з назвай «Звесткі аб дзейнасці ўстаноў НКА на 01.09.21 Цг.» Петрыкаўінфармуе пра наяўнасць навуковых устаноў: «1. Інстытут беларускай культуры (арганізуецца)...». У іншым варыянце ў першым пункце адсутнічае слова «арганізуецца»<ref>НАРБ. Ф. 42. Воп. 1. Спр. 100. Арк. 4 адв.<//ref>. ВесціЗа АН1921 БеларусіІБК «зрабіў падрыхтоўчую работу да арганізацыі ўсіх беларускіх навуковых устаноў у адзін навукова-даследчы Інстытут беларускай культуры, які павінен адкрыць сваю дзейнасць у гэтым, 1922 г.»<ref>НАРБ). СерыяФ. гуманітарных42. навукВоп. 1. 1992Спр. 519. Арк. 540; Петрыкаў, П. Ц. Інстытут беларускай культуры670 гадоў... — С. 5455.</ref>.
 
Інстытут беларускай культуры (далей — ІБК)... пачаў сваё існаванне на пачатку 1922 г. замяніўшы сабой Навукова-тэрміналагічную камісію<ref>Белорусская Советская Социалистическая Республика: [История, география, экономика, культура / Предисл. И. А. Адамовича]. — Мн.: Изд. СНК БССР, 1927. — VII, 528 с. — С. 422.</ref>. У. М. Ігнатоўскі адзначаў, што у канцы 1921 ІБК пачаў фактычнае існаванне, фармальна ІБК замацоўваецца ў пачатку 1922<ref>Ігнатоўскі У. Старонка з гісторыі культурнага будаўніцтва ў БССР // Бальшавік Беларусі. — 1928. — № 12. — С. 11 — 12.</ref>. Вучоны сакратар М. М. Гуткоўскі ў кастрычніку 1921 адносіў да навуковых устаноў, адначасова з НТК, Інстытут беларускай і яўрэйскай культуры<ref>Академический центр Наркомпроса ССРБ // Вестник Наркомпроса ССРБ. — 1921. — № 2. — С. 19.</ref>. Паводле звестак, ІБК мусіў мець у сваім складзе 7 секцый. Аднак ствараюцца толькі дзве: этнолага-лінгвістычная (з слоўнікавай, тэрміналагічнай і літаратурна-даследчай камісіяй) і прыродазнаўчая (з геолага-глебазнаўчай камісіяй). У. М. Ігнатоўскі пісаў: «Інбелкульт у пачатку 1922 г. упітвае ў сябе Тэрміналагічную камісію, каторая перастае існаваць самастойна»<ref>Ігнатоўскі У. Старонка з гісторыі культурнага будаўніцтва ў БССР... — С. 11.</ref>.
 
Першы статут ІБК пакуль не выяўлены, з-за кепскай захаванасці матэрыялаў 1920-х гадоў. Аднак некаторыя паведамленні таго часу даюць магчымасць скампанаваць інфармацыю, якая ўтрымлівае асноўныя палажэнні статута<ref>Вестник Наркомпроса БССР. — 1921. — № 2. — С. 33—34; С. Н. [Нкрашэвіч С. М.] Іінстытут беларускай культуры // Вестник Наркомпроса БССР. — 1921. — № 3—4. — С. 13</ref>. У распрацоўцы першага статута ІБК удзельнічалі [[Уладзімір Іванавіч Пічэта|У. І. Пічэта]], [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Я. Ф. Карскі]], [[Зміцер Жылуновіч|З. Х. Жылуновіч]] (Цішка Гартны), [[Язэп Дыла|Я. Л. Дыла]]. Старшыні: [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. М. Некрашэвіч]] (1922—1924), [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]] (1924—1926, з 1927 прэзідэнт).
 
Старшыні: [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. М. Некрашэвіч]] (1922—1924), [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]] (1924—1926, з 1927 прэзідэнт).
 
Першыя супрацоўнікі: [[Уладзіслаў Чаржынскі|У. В. Чаржынскі]] (сакратар ІБК), [[Мікалай Васільевіч Азбукін|М. В. Азбукін]], [[Мікола Байкоў|М. Я. Байкоў]], [[Лявон Більдзюкевіч|Л. Більдзюкевіч]], [[Міхайла Грамыка|М. А. Грамыка]], [[М. М. Гуткоўскі]], [[Якуб Колас|К. М. Міцкевіч]] (Я. Колас), [[Янка Купала|І. Д. Луцэвіч]] (Я. Купала), [[Часлаў Іванавіч Родзевіч|Ч. І. Родзевіч]] і іншыя.
 
Напачатку Інстытут меў 2 секцыі: гуманітарную (з слоўнікавай, тэрміналагічнай і літаратурна-даследчай камісіяй) і прыроды (з геолага-глебазнаўчай камісіяй). З-за недахопу матэрыяльных сродкаў вёў даследаванні выключна ў галіне [[Гуманітарныя навукі|гуманітарных навук]]: распрацоўка практычных праблем беларускага мовазнаўства, вывучэнне беларускай літаратуры, мастацтва, гісторыі, этнаграфіі, фальклору. У 1923—1924 створаны агранамічная, прыродазнаўчая і медыцынская секцыі. У канцы 1923 на правах пастаяннай камісіі створана [[Цэнтральнае Бюро краязнаўства]]. У сакавіку 1924 арганізаваны секцыі этнаграфіі і геаграфіі, мастацтва, права, педагогіка, медыка-ветэрынарная, сацыяльна-эканамічная.
 
У ліпні 1924 [[ЦВК БССР|ЦВК]] і [[Савет народных камісараў БССР|СНК БССР]] зацвердзілі «Палажэнне аб Інстытуце беларускай культуры», паводле якога ІБК прызнаваўся вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай Беларусі. У 1925 у склад ІБК увайшла камісія па вывучэнню прыродных прадукцыйных сіл Беларусі (створана ў 1923 Дзяржпланам БССР), арганізаваны яўрэйскі і польскі аддзелы. У 1926 ІБК вылучаны са складу Наркамасветы БССР і ператвораны ў самастойную навуковую ўстанову пры СНК БССР. На 1 ліпеня 1926 у інстытуце працавала 77 правадзейных членаў, 69 членаў-супрацоўнікаў і 60 членаў-карэспандэнтаў. У яго дзейнасці ўдзельнічалі каля 200 супрацоўнікаў ВНУ.