Беларуская града: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) др зноскі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 7:
На градзе, на вышынях больш за 260 м над узроўнем мора, рэльеф градава-ўзгорысты. Адносныя вышыні ўзгоркаў 50—80 м, стромкасць схілаў да 30° (Мінска-Плешчаніцкі ўчастак, асобныя ўчасткі Ашмянскага ўзвышша). Тут пашыраны пясчана-жвіровыя і галечныя грунты, марэнныя суглінкі і супескі, трапляюцца буйныя валуны. Рэльеф на абсалютных вышынях 220—260 м сярэдне- і дробнаўзгорысты. Месцамі ўзгорыстая паверхня ўзвышшаў змяняецца выраўнаванымі ўчасткамі з катлавінамі, запоўненымі азёрна-балотнымі адкладамі. Пашыраны згладжаныя і нярэдка платопадобныя паверхні, на якіх, таксама як і на схілах узгоркаў, з паверхні залягаюць лёсападобныя суглінкі, пашкоджаныя эрозіяй (Аршанскае, поўдзень Мінскага, усходняя частка Ашмянскага ўзвышшаў). Уздоўж рачных далін цягнуцца значныя па плошчы раўніны, складзеныя пяском і [[жвір]]ам (зандры). Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, мінеральныя воды.
Беларуская града — [[водападзел]] паміж басейнамі рэк [[Чорнае мора|Чорнага]] і [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] мораў. Тут працякаюць рэкі басейна [[Дняпро|Дняпра]] ([[Свіслач]], [[Гайна]], [[рака Бобр|Бобр]], вытокі [[Пціч]]ы і [[рака Друць|Друці]]), [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] (Абалянка і Усвейка), [[Нёман]]а ([[Вілія]], [[Заходняя Бярэзіна]], [[Іслач]], Сула, Уса). У межах Беларускай грады [[Вілейска-Мінская водная сістэма]]. Вадасховішчы на Свіслачы — [[Заслаўскае вадасховішча]], Крыніца, Дразды, Чыжоўскае, на р. Вяча — Вяча, на р. Пціч — Воўчкавіцкае. Лясістасць на асобных узвышшах ад 20 да 60%. Асноўныя масівы лясоў на поўначы Мінскага ўзвышша.
{{зноскі}}
|