Іштван V: Розніца паміж версіямі
Новая старонка: '{{Іншыя значэнні|тып=імя|Іштван}} {{Дзяржаўны дзеяч | імя = Іштван V | арыгінал імя = V. István...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 13:23, 15 жніўня 2013
Іштван (Стэфан) V (венг.: V. István, харв.: Stjepan V, славацк.: Štefan V) (каля 18 кастрычніка 1239, Буда, Венгрыя — 6 жніўня 1272, Востраў Кшэпель, Венгрыя) — кароль Венгрыі ў 1246—1272 гг.
Іштван V | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
V. István | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бела IV | ||||||
Пераемнік | Ласла IV Кун | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бела IV | ||||||
Пераемнік | Пржэмысл Отакар II | ||||||
Нараджэнне |
каля 18 кастрычніка 1239 Буда, Каралеўства Венгрыя |
||||||
Смерць |
6 жніўня 1272 Востраў Кшэпель, Венгрыя |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Арпады | ||||||
Бацька | Бела IV | ||||||
Маці | Марыя Ласкарына | ||||||
Жонка | Элізабет | ||||||
Дзеці |
1. Елізавета 2. Кацярына 3. Марыя 4. Ганна 5. Ласла IV Кун 6. Андраш (герцаг Славоніі) |
||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, манарх | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | гісторыя[1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першыя гады
Ён быў старэйшым сынам венгерскага караля Белы IV і каралевы, Марыі Ласкарыны, дачкі Імператара Нікеі Феадора I Ласкарыса. На другім годзе пасля яго нараджэння, 11 красавіка 1241, мангольскія войскі разбілі армію яго бацькі ў бітве рацэ Шаё. Пасля прайгранай бітвы каралеўская сям'я вымушана была бегчы да Трау, добра ўмацаванага горада ў Далмацыі. Яны змаглі вярнуцца ў Венгрыю толькі пасля нечаканага сыходу сіл манголаў з Еўропы.
Малодшы Кароль Венгрыі
У 1246 годзе Іштван быў каранаваны як малодшы Кароль Венгрыі, і яго бацька даручыў яму кіраванне Харватыяй, Славоніяй і Далмацыяй, але гэтымі трыма абласцямі дэ-факта кіраваў Бан Стэфан Гут-Келед. Бацька Іштвана, спрабуючы ўціхамірыць моцнае племя язычнікаў полаўцаў-куманаў, арганізваў шлюб Іштвана (прыблізна ў 1253 годзе), з Элізабет, дачкой хана куманаў Кётэна.
У 1257 годзе Іштван запатрабаваў ад свайго бацькі, каб ён падзяліў каралеўства паміж імі, пасля чаго сабраў армію для барацьбы супраць старэйшага караля. Нарэшце, у 1258 годзе кароль Бела IV быў вымушаны саступіць яму кіраванне Трансільваніяй.
Герцаг Штырыі
Іштван прыняў удзел у ваеннай кампаніі свайго бацькі супраць штырыйцаў, якія паўсталі супраць кіравання венгерскага караля ў 1258 годзе. Пасля паспяховай кампаніі Кароль Бела IV прызначыў яго герцагам Штырыі.
Яго кіраванне, аднак, было непапулярна сярод яго новых падданых, і яны паўсталі супраць яго пры падтрымцы Караля Багеміі Отакара II. Іштван і яго бацька пачалі напад на землі Отакара II, але іх войскі былі разбіты 12 ліпеня 1260 года ў бітве пры Кроісенбруне. Пасля бітвы два караля Венгрыі саступілі герцагства Штырыя Каралю Багеміі, падпісаўшы мір у Пожані (славац. Браціслава).
Гл. таксама
Стыль артыкула неэнцыклапедычны або парушае нормы літаратурнай беларускай мовы. |