Палітычная партыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 2:
 
==Партыйныя сістэмы==
У ''беспартыйнай сістэме'' палітычныя партыі або ўвогуле не існуюць, або афіцыйна забаронены, або не граюць аніякай значнай ролі ў дзяржаве. Напрыклад, [[Легіслатура Небраскі]] ў ЗША і [[Легіслатура Нунавута|Нунавута]] ў Канадзе дзейнічаюць на беспартыйнай аснове, у [[Гана|Гане]] і [[Іарданія|Іарданіі]] дзейнасць партый забаронена.
 
Пры ''аднапартыйнай сістэме'' дазваляецца дзейнасць толькі адной партыі, пры гэтым партыя можа злівацца з дзяржаўным апаратам і партыйныя пасады могуць мець нават большую значнасць за дзяржаўныя, або яны могуць сумяшчацца (напрыклад, фактычным лідарам [[БССР|Савецкай Беларусі]] з'яўляўся першы сакратар КПБ, а не Старшыня Вярхоўнага Савета). Гэты тып характэрны для таталітарных рэжымаў, такіх як [[Нацысцкая Германія]] ([[Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя]]), [[СССР]] ([[Камуністычная партыя Савецкага Саюза]]), [[Каралеўства Італія|Фашысцкая Італія]] ([[Нацыянальная фашысцкая партыя]]).
 
Варыянтам з'яўляецца сістэма, дзе дзейнасць іншых партый дазволена, але яны павінны прызнаваць кіруючую ролю асноўнай партыі. Характэрна для сацыялістычных краін, пры гэтым камуністычная партыя ўзначальвае які-небудзь фронт, які аб'ядноўвае ўсе маленькія партыі і высоўваецца на выбарах. Прыклады: [[Паўночная Карэя]] (Адзіны дэмакратычны айчынны фронт пры [[ППК|Працоўнай партыі Карэі]]), [[ГДР]] (Нацыянальны фронт пры [[САПГ|Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі]]), [[Кітай]] (Адзіны народна-дэмакратычны фронт пры [[Камуністычная партыя Кітая|Камуністычнай партыі Кітая]]).
 
Падобнай на папярэднюю з'яўляецца ''сістэма з кіруючай партыяй''. У такіх краінах няма абмежаванняў на дзейнасць апазіцыйных партый, але практычна ўвесь час толькі адна партыя перамагае на выбарах: такое становішча склалася ў [[ПАР]] (Нацыянальная партыя ў [[1948]] - [[1994]] і [[Афрыканскі нацыянальны кангрэс]] з [[1994]]), [[Чарнагорыя|Чарнагорыі]] ([[Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі]] з [[1991]]), [[Расія|Расіі]] ([[Адзіная Расія]] з [[2003]]).
 
У ''двухпартыйнай сістэме'' дзве партыі перыядычна змяняюць адна іншую пры ўладзе, пры гэтым іншыя партыі не маюць вялікіх поспехаў нават на мясцовых выбарах. Такі тып характэрны для [[ЗША]] ([[Рэспубліканская партыя ЗША|Рэспубліканская]] і [[Дэмакратычная партыя ЗША|Дэмакратычная]] партыі), [[Мальта|Мальты]] ([[Лейбарысцкая партыя Мальты|Лейбарысцкая]] і [[Нацыяналістычная партыя Мальты|Нацыяналістычная]]). Звычайна адна партыя мае правы, ліберальны альбо кансерватыўны, накірунак і адна - сацыял-дэмакратычны.
 
Часам сустракаецца ''двух-з-паловайпартыйная сістэма'', у якой урад фармуюць дзве партыі, але існуе і трэцяя, якая не перамагае ў адзіночку, але ўступаючы ў кааліцыю з галоўнай партыяй, вырашае, якая з іх будзе кіруючай. Пры гэтым трэцяя партыя можа прымаць удзел у кіраванні нават часцей за любую галоўную. Напрыклад, такая сітуацыя існуе ў Германіі ([[ХДС|Хрысціянска-дэмакратычны саюз]] і [[СДПГ|Сацыял-дэмакратычная партыя]] - вялікія, [[СвДП|Свабодная дэмакратычная партыя]] - трэцяя), Вялікабрытаніі ([[Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі|Кансерватыўная]] і [[Лейбарысцкая партыя, Вялікабрытанія|Лейбарысцкая партыі]] - вялікія, [[Ліберальныя дэмакраты, Вялікабрытанія|Ліберальныя дэмакраты]] - трэцяя).
== Палітычныя партыі ў Беларусі ==
=== Прававыя асновы стварэння і дзейнасці ===