Адкрыць галоўнае меню

Змены

21 байт дададзены ,  6 гадоў таму
 
==Паходжанне==
Продкі в'етаў першапачаткова фарміраваліся на тэрыторыі сучаснага паўднёвага [[Кітай|Кітая]] на поўдзень ад ракі [[Янцзы]]. В'еты насялялі гэтыя землі да канца 1 тысячагоддзя да н. э. На тэрыторыі [[правінцыя Чжэцзян|правінцыі Чжэцзян]] існавала в'ецкая дзяржава [[Юэ, дзяржава|Юэ]]. Згодна кітайскаму гісторыку [[Сыма Цянь|Сыме Цаню]], яна была заснована нашчадкамі легендарнага [[Вялікі Юй|Юя]]. Барацьба з паўночнымі в'етамі ''баць-в'ет'' і іх заваяванне адлюстравана ў шматлікіх кітайскіх крыніцах.
 
Сучасныя в'еты з'яўляюцца нашчадкамі паўднёвых в'етаў ''лак-в'ет'', якія пачалі прасоўвацца на поўнач [[В'етнам]]а ў пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Тут яны асімілявалі сваіх папярэднікаў, цемнаскурых [[аўстралоідная раса|аўстралоідаў]], што з'явіліся ў В'етнаме яшчэ ў эпоху [[неаліт]]у, і [[аўстранезійцы|аўстранезійцаў]]. [[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні<ref>[http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1046/j.1365-2370.1999.00184.x/abstract;jsessionid=B81BCF8733929B897BF43718DB1D6E79.d04t03 Mitochondrial DNA polymorphism in the Vietnamese population]</ref> паказалі, што в'еты блізкія па паходжанню да [[тайскія народы|тайскіх народаў]], а таксама [[кітайцы|кітайцаў]], якія жывуць на самым поўдні Кітая і ў краінах [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]].
autoeditor
28 139

правак