Сёмга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
перапісана нанова
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
| ncbi =
}}
'''Сёмга''', '''ласось высакародны'''<ref name=pr>'''Сёмга''', '''ласось высакародны''' ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.359-360</ref> (''Salmo salar'') — рыба сямейства [[ласасёвыя]], атраду ласосепадобныя. Пашырана ў паўночнай частцы [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіяна]], паўночна-заходняй частцы [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночнага Ледавітага акіяна]] каля берагоў Еўропы і [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]]. Існуе азёрная форма сёмгі — азёрны ласось (''S.s. morpha sebago'') у буйных паўночных азёрах Лабрадор, [[Ладажскае возера|Ладажскае]], [[Анежскае возера|Анежскае]]. На Беларусі да пабудовы на рэках плацін заходзіла на нераст з [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]] ў рэкі [[Нёман]], [[Заходняя Дзвіна]], [[рака Вілія|Вілія]], [[рака Заходні Буг|Буг]]. Апошні раз назіралася ў рацэ Вілія (1954).
 
== Апісанне ==
Даўжыня цела да 1,5 м, маса да 39 кг. [[Луска]] дробная, серабрыстая. Перад нерастам цела цямнее, на баках і галаве з'яўляюцца чорныя, чырвоныя і аранжавыя плямы, у самцоў падаўжаюцца і скрыўляюцца сківіцы. Скура на спіне патаўшчаецца. Плоднасць да 26000 ікрынак. [[Ікра]] буйная, аранжавая. У рэкі заходзіць пераважна восенню. Моладзь жыве ў рэках да 5 гадоў, корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай, у моры — рыбай і [[ракападобныя|ракападобнымі]]. Каштоўны аб'ект промыслу і развядзення.
 
{{зноскі}}