Адкрыць галоўнае меню

Змены

2 байты выдалена ,  6 гадоў таму
Продкі в'етаў першапачаткова фарміраваліся на тэрыторыі сучаснага паўднёвага [[Кітай|Кітая]] на поўдзень ад ракі [[Янцзы]]. В'еты насялялі гэтыя землі да канца 1 тысячагоддзя да н. э. На тэрыторыі [[правінцыя Чжэцзян|правінцыі Чжэцзян]] існавала в'ецкая дзяржава [[Юэ, дзяржава|Юэ]]. Згодна кітайскаму гісторыку [[Сыма Цянь|Сыме Цаню]], яна была заснована нашчадкамі легендарнага [[Вялікі Юй|Юя]]. Барацьба з паўночнымі в'етамі ''баць-в'ет'' і іх заваяванне адлюстравана ў шматлікіх кітайскіх крыніцах.
 
Сучасныя в'еты з'яўляюцца нашчадкамі паўднёвых в'етаў ''лак-в'ет'', якія пачалі прасоўвацца на поўнач [[В'етнам]]а ў пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Тут яны асімілявалі сваіх папярэднікаў, цемнаскурых [[аўстралоідная раса|аўстралоідаў]], што з'явіліся ў В'етнаме яшчэ ў эпоху [[неаліт]]у, і [[аўстранезійцы|аўстранезійцаў]]. Самі в'еты апавядаюць легенду, паводле якой яны паходзяць ад мужчыны-[[цмок]]а (сімвал [[Рака Хонгха|ракі Хонгха]]) і жанчыны-чараўніцы[[птушкі]] (сімвал [[гара|гор]]). [[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні<ref>[http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1046/j.1365-2370.1999.00184.x/abstract;jsessionid=B81BCF8733929B897BF43718DB1D6E79.d04t03 Mitochondrial DNA polymorphism in the Vietnamese population]</ref> паказалі, што в'еты блізкія па паходжанню да [[тайскія народы|тайскіх народаў]], а таксама [[кітайцы|кітайцаў]], якія жывуць на самым поўдні Кітая і ў краінах [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]].
 
Само слова ''в'ет'' паходзіць ад [[в'етнамская мова|в'етнамскага]] прачытання [[кітайская мова|кітайскага]] [[Іерогліф|іерогліфа]] 越 (''yuè'', літаральна "чалавек, што крочыць з сякерай"), які вядомы з сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э.<ref>[http://www.kunstkamera.ru/files/lib/978-5-88431-191-6/978-5-88431-191-6_33.pdf К.А. Котков, ПРОИСХОЖДЕНИЕ ЭТНОНИМА «ВЬЕТ» — ОСНОВНОГО САМОНАЗВАНИЯ ВЬЕТНАМЦЕВ]</ref>
autoeditor
28 017

правак