Іаан Дамаскін: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др ++
Радок 1:
{{вызнч|1=Іаан}} {{вызн|1=Дамаскін}} (~[[675]], [[Дамаск]] — ~[[753]]), візантыйскі багаслоў, філосаф і паэт, адзін з так званых айцоў царквы.
 
Нарадзіўся ў знатнай арабскай сям'і хрысціянскага веравызнання. Атрымаў рознабаковую энцыклапедычную адукацыю. Спачатку, відаць, быў прыбліжаным [[халіф]]а, потым стаў манахам. Выступіў вядучым ідэйным кіраўніком г.зв. [[іконапаклоннікі|іконапаклоннікаў]], абаронцам буйнога манастырскага землеўладання, адстойваў тэзіс аб перавазе духоўнай улады над свецкай, быў завяршальнікам і сістэматызатарам грэчаскай [[патрыстыка|патрыстыкі]]. Імкнучыся ўпарадкаваць сучасныя яму навукі пад эгідай царквы на аснове [[Арыстоцелева логіка|Арыстоцелевай логікі]], заклаў асновы схаластычнага метаду сярэднявечнай тэалогіі. Яго пяру належаць шматлікія творы філасофскага і багаслоўскага характару, сярод якіх галоўным была "Крыніца ведаў" (~742) — своеасаблівая энцыклапедыя філасофскіх і багаслоўскіх звестак, якія аказалі вялікі ўплыў на фарміраванне сярэдневяковай [[схаластыка|схаластыкі]]. Традыцыя праваслаўнай кніжнасці прыпісвае яму аўтарства трактата аб "Осьми честий слова". Яму ж прыпісваецца аўтарства трактату "[[граматыка славянскай мовы|Граматыка славянскай мовы]]". Яго творы ў скарочаным выглядзе і перакладах былі пашыраны ў [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]], у славянскіх краінах і на [[Русь|Русі]]. У гісторыю літаратуры Іаан Дамаскін увайшоў як славуты паэт-гімнограф. У літургічнай лірыцы ён ускладніў архітэктоніку [[канон]]а, дапоўніў яе [[акраверш]]амі і ператварыў яе ў структуру, якая глыбока ўздзейнічала на ўяўленне чытача і слухача прадуманасцю і стройнасцю.<ref name="СкТв">Скарына Ф.: Творы... С. 182.</ref>
 
{{зноскі}}