Адкрыць галоўнае меню

Змены

3 916 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
 
Само слова ''в'ет'' паходзіць ад [[в'етнамская мова|в'етнамскага]] прачытання [[кітайская мова|кітайскага]] [[Іерогліф|іерогліфа]] 越 (''yuè'', літаральна "чалавек, што крочыць з сякерай"), які вядомы з сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э.<ref>[http://www.kunstkamera.ru/files/lib/978-5-88431-191-6/978-5-88431-191-6_33.pdf К.А. Котков, ПРОИСХОЖДЕНИЕ ЭТНОНИМА «ВЬЕТ» — ОСНОВНОГО САМОНАЗВАНИЯ ВЬЕТНАМЦЕВ]</ref>
 
==Традыцыйная культура==
===Заняткі===
[[File:Quang Ngai farmers.jpg|thumb|left|Збор рысу]]
Асноўным заняткам в'етаў здаўна была [[сельская гаспадарка]], прычым галоўнай сельскагаспадарчай културай з'яўляўся [[рыс]]. У [[В'етнам]]е распаўсюджаны самыя розныя сарты і спосабы вырошчвання гэтай расліны. Апрацоўкай зямлі і [[ірыгацыя|ірыгацый]] звычайна займаюцца мужчыны, севам і барацьбой з пустазеллем — жанчыны. Збор ураджая пачынаецца, калі палеткі яшчэ затопленыя. Спачатку зразаюць верхавіны з [[Колас|каласамі]]. Затым ваду спускаюць і прыбіраюць [[салома|салому]]. Сабраны рыс перамолваюць у крупы. Для гэтага выкарыстаюць цяжкі [[драўніна|драўляны]] брус на [[жалеза|жалезнай]] загваздцы, з дапамогай якога на збожжа абвальваюць мяла.
 
[[кукуруза|Кукурузу]] і [[клубень|клубневыя]] культуры саджаюць уздоўж [[рака|рэк]] з разлікам атрымаць ураджай, калі запасы рысу скончацца. На поўначы В'етнама шырока распаўсюджаны [[бабовыя]]. Акрамя таго, важнае месца ў гаспадарчым жыцці займаюць тэхнічныя культуры, самыя розныя віды [[садавіна|садавіны]] і [[гародніна|гародніны]].
 
Развіццё [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]] часткова абмежавана наўнасцю кармавой базы. [[карова|Кароў]] і асабліва [[Буйвал азіяцкі|буйвалаў]] выкарыстоўваюць пераважна як цяглавых жывёл. На падворках трымаюць [[Свойская свіння|свінняў]] і хатнюю [[птушкі|птушку]], у тым ліку [[Курыца|курэй]], [[Качкі|качак]], [[Шызы голуб|галубоў]] і інш. На затопленых палетках і каналах разводзяць [[рыбы|рыбу]]. [[Рыбалоўства]] адыгрывае важнае значэнне ўздоўж рэк і ля [[мора|марскога]] [[бераг|ўзбярэжжа]]. У мінулым жыхары [[лес|лясістай]] мясцовасці займаліся [[паляванне]]м.
 
[[рамяство|Рамёствы]] з даўніх часоў звязаны з сельскай гаспадаркай — вытворчасць [[кераміка|керамікі]], [[папера|паперы]], [[металургія|апрацоўка металаў]], драўніны, [[бамбук]]у, [[ткацтва]] і г. д. У В'етнаме існуюць цэлыя [[вёска|вёскі]], што спецыялізуюцца на пэўным рамястве. Ужо ў [[17 стагоддзе|XVII]] ст. з'явіліся дзяржаўныя [[Мануфактура|мануфактуры]]. У канцы [[19 стагоддзе|XIX]] ст. [[францыя|французскія]] прадпрымальнікі заснавалі буйную [[прамысловасць]]. У наш час прамысловая вытворчасць пераважае, аднак рамесныя майстэрні ўсё яшчэ адыгрываюць значную ролю.
 
==В'еты на Беларусі==
autoeditor
28 036

правак