Герб Аўстрыі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
* Молат: сімвал работнікаў (уведзены ў 1919 г.)
* Разарваныя ланцугі: напамін пра вызваленне ад нацыянал-сацыялістычнай дыктатуры (дапаўненне 1945 г.)
 
Палітычна розныя тлумачэнні федэральнага гербу выклікалі ў мінулым дыскусіі аб гербе. Апытанні аднак жа падцвердзілі, што прызнанне ўласнай сімволікі зрабілася шырока пашыраным.
З аднаго боку, герб Рэспублікі тлумачыцца як новы рэспубліканскі сімвал, з іншага боку - як мадыфікаваны стары герб Габсбургаў. Такое выкананне герба неаднаразова разглядалася як рэмінісцэнцыя на дзвюхгаловага арла Габсбургскай манархіі. Паводле гэтага меркавання, "аднагаловасць" (Einköpfigkeit) арла ў сэнсе скасавання левай, "венгерскай" галавы ўказвае на скасаванне усходняй часткі імперыі. Дадатак 202 да закона аб дзяржаўным гербе і дзяржаўнай пячатцы Рэспублікі Нямецкая Аўстрыя (1919 г.) выразна ўпамінае, што "новы" аўстрыйскі аднагаловы арол не спасылаецца на дзвюхгаловага арла (з 1804 г. габсбургскага, да гэтага - сімвал Святой Рымскай імперыі), але ўгрунтаваны на "...сімвале легіёнаў Рымскай рэспублікі". У наступным сказе аднак заўважана: "...што насельніцтва з усіх іншых знакаў адразу ж разумее і звяртае ўвагу на дзяржаўныя пазнакі. Вядомы водгалас на дагэтулешні дзяржаўны герб таму пажаданыя..."
Аўстрыйскія федэральныя землі захавалі дарэспублікаснкія гербавыя традыцыі. Таксама і чорны арол сам па сабе ніколі не рабіўся аб'ектам дыскусіі.
Не знаходзіла гістарычнага абгрунтавання арыентаваная на захад галава арла; у 1919 г. тэматыка канфлікту захаду і ўсходу яшчэ не грала ніякай ролі.
Крытыкавалася таксама размяшчэнне на гербе сярпа і молата як сімвалаў, якія могуць разумецца як камуністычныя - аднак апошнія зазвычай скрыжаваныя, да таго ж, у аўстрыйскім гербе прапанаваная не двайная, а трайная канструкцыя, і серп і молат утвараюць адзіную патройную групу з каронай арла.
 
== Літаратура ==
Die Entwicklung des österreichischen Bundeswappens (па-нямецку) (http://peter-diem.at/bundeswappen.htm)
 
== Гл. таксама ==