Люцічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — be-x-old:Люцічы
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Лю́цічы''' (''вільцы'', ''велеты'') — саюз [[заходнія славяне|заходнеславянскіх]] плямёнаў. [[Этнонім]] магчыма паходзіць ад старажытнаславянскага «людцы», альбо «людзі». Адзін з племянных саюзаў так званых [[палабы|палабскіх славян]] — спрадвечнага [[славяне|славянскага]] насельніцтва сучаснай паўночнай, паўночна-заходняй і ўсходняй [[Германія|Германіі]]. Акрамя люцічаў, у склад палабскіх славян уваходзілі племянныя саюзы [[бодрычы| бодрычаў]] (абадрытаў, рарагаў або рэрэкаў) і [[лужычане]] (лужыцкія сербы, мільчане або проста сербы). Самі люцічы складаліся з [[даленчане|даленчан]], [[ратары|ратараў]], [[хіжане|хіжан]] і [[чэразпеняне|чэразпенян]]. Люцічы пражывалі на тэрыторыях цяперашніх нямецкіх федэральных земляў [[Мекленбург-Пярэдняя Памеранія]] і [[Брандэнбург]] (поўнач Брандэнбурга). Абедзве зямлі знаходзяцца ва ўсходняй [[Германія|Германіі]]. Цэнтрам саюза люцічаў было свяцілішча «Радагост», у якім пачытаўся бог [[Сварожыч]]. Усе рашэнні прымаліся на вялікім племянным зборы, а цэнтральная ўлада адсутнічала. Таксама адной з сталіц люцічаў з'яўляўся горад [[Аркона]], які размяшчаўся на востраве [[Руген]] ([[славяне|славянская]] назва Руян) са свяцілішчам бога [[Святавіт]]а. Гэты горад быў разбураны датчанамі пры каралі [[Вальдэмар I Вялікі| Вальдэмары I]], падчас войн, якія праводзілі нямецкія дзяржавы, што ўжо прынялі на той момант [[хрысціянства]], супраць земляў [[палабы|палабскіх славян]], з мэтай далучэння гэтых багатых земляў да нямецкіх дзяржаў і звароту мясцовага насельніцтва ў хрысціянства. Датчане, у прыватнасці, прымалі ўдзел у гэтых войнах пераследваючы сваю мэту, акрамя распаўсюджвання хрысціянства, яшчэ і абарону ад люцічаў, а таксама помста за напады і спусташэнні, якія да гэтага здзяйснялі люцічы ў стаўленні да [[Данія|Даніі]]; нарэшце, мэтай з'яўлялася вызваленне ад даніны, якую выплачвалі люцічам некаторыя дацкія правінцыі. Гл. таксама [[руяне]].
 
Люцічы ўзначалілі славянскае паўстанне [[983]] года супраць нямецкай каланізацыі земляў усходняй [[Рака Эльба|Эльбы]], у выніку якога каланізацыя прыпынілася амаль на дзвесце гадоў. Ужо да гэтага яны былі заўзятымі супернікамі нямецкага караля [[Атон I|Атона I]]. Аб яго нашчадку, [[Генрых II Святы|Генрыху II]], вядома, што ён не спрабаваў іх заняволіць, а наадварот перавабіў іх грашыма і падарункамі на свой бок у барацьбе супраць [[Польшча|Польшчы]] [[Баляслаў I СмелыХрабры|Баляслава СмелагаХрабрага]].
 
Ваенныя і палітычныя поспехі ўзмацнілі ў люцічах прыхільнасць [[паганства|паганству]] і паганскім звычаям, што адносілася і да роднасных [[бодрычы|бодрычаў]]. Аднак у [[1050-я|1050-х]] сярод складовых плямёнаў люцічаў вылілася міжусобная вайна і змяніла іх становішча. Саюз хутка губляў моц і ўплыў, а пасля таго, як цэнтральнае свяцілішча было разбурана [[саксы|саксонскім]] герцагам [[Лотар II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Лотарам]] у [[1125]] годзе, саюз канчаткова распаўся. На працягу наступных дзесяцігоддзяў саксонскія герцагі паступова пашырылі свае валадарствы на ўсход і заваявалі землі люцічаў. У сваю чаргу люцічы імігравалі ў двух накірунках — у [[Чэхія|Чэхію]] і вярхоўі рэк [[Вілія|Віліі]] і [[Нёман]]а. Гэта пацвярджаюць усе сучасныя чэшскія даследчыкі, бо большасць чэшскіх гарадоў ([[горад Літвінаў|Літвінаў]], [[Літамежыца]] і г.д) да [[13 стагоддзе|XIII стагоддзя]] зваліся [[Лютвінаў]], [[Лютамежыцы]] і г. д. (усяго больш 120 гарадоў, мястэчак і вёсак у Чэхіі). Гэтак жа і на тэрыторыі сучаснай Заходняй Беларусі і Віленскага края люцічы заснавалі свае паселішчы ([[Літва, неадназначнасць|Літва]], [[Літоўцы, Віцебская вобласць|Літоўцы]] і інш., больш за 55 пунктаў).