Адкрыць галоўнае меню

Змены

6 192 байты дададзена ,  6 гадоў таму
Файл:Camau0205.jpg|Рынак на вадзе ў дэльце Меконга
</gallery>
 
==Паселішчы==
Найбольш распаўсюджаны тып сельскага паселішча — [[вёска]]. Вёскі в'етаў даволі кампактныя, хаця і шматлюдныя. Яны звычайна месцяцца ўздоўж [[рака|рэк]] і [[дарога|дарог]], каля схілаў [[лес|лясістых]] пагоркаў. Вёскі падзяляюцца на кварталы. Жыллёвыя пабудовы імкнуцца ўзводзіць адна каля іншай, з разлікам пакінуць досыць прасторы для вядзення гаспадаркі. Сядзібы часцяком адзелены зараснікамі калючых [[куст|хмызнякоў]] і [[бамбук]]у, што ў мінулым спрыяла абароне. У цэнтры паселішча ладзіцца вялікая абшчынная пабудова ''дынь'', дзе збіраюцца старэйшыны, праводзяцца [[рэлігія|рэлігійныя]] [[рытуал]]ы шанавання продкаў, навучаецца моладзь і г. д. У некаторых вёсках захаваліся ўваходныя [[брама|брамы]]. Калісьці яны мелі не столькі абарончыя, колькі рытуальныя і адміністрацыйныя мэты.
 
Сядзібы маюць форму [[Чатырохвугольнік|чатырохкутніка]], адзін з бакоў якога адкрыты. Насупраць уваходу месцяць жытло, а па баках ад яго — гаспадарчыя пабудовы. Невялікі двор таксама выкарыстоўваецца для гаспадарчых патрэб. Каля сядзібы знаходзяцца сад і агарод.
 
Канструкцыя сельскіх будынкаў пераважна [[слуп]]авая. Пры іх пабудове ўздоўж [[перыметр]]а будучага жылля ў зямлю ўкопваюць [[драўніна|драўляныя]] апоры. Іх абносяць бамбукавымі рашоткамі, паміж якімі прастору напаўняюць сумессю [[гліна|гліны]] з [[салома]]й. Пасля высыхання сцен, бамбукавыя рашоткі здымаюць і тынкуюць сцены дадатковым пластом гліны. [[Дах]] ладзяць з бамбукавага [[каркас]]у, які насцілаюць цыноўкамі, а зверху крыюць [[чарапіца]]й, [[рыс]]авай саломай, [[Какосавая пальма|пальмавым]] галлём або бляхай. [[Падлога]] з насыпанай і ўтрамбаванай зямлі заўсёды крыху вышэй за ўзровень цэнтральнай пляцоўкі.
 
Большасць сельскіх будынкаў маюць адзін уваход і адно [[акно|акенца]]. У мінулым у халодную пару яго заклейвалі насычанай [[алей|алеем]] [[папера]]й. У нашы дні распаўсюджана [[шкло]]. Жыллё можа падзяляцца на дзве часткі, адна з якіх перадаецца ў карыстанне жанчынам. Насупраць уваходу месцяць [[алтар]] для шанавання продкаў [[сям'я|сям'і]]. Кухню будуюць асобна ад жытла, часцяком сумяшчаюць з хлявом.
 
[[горад|Гарады]] на поўначы [[В'етнам]]а пачалі будаваць каля 2 тысячы гадоў таму. Яны пераважна выконвалі абарончыя функцыі. У [[Горад Ханой|Ханоі]], [[Горад Хюэ|Хюэ]] і [[востраў Кат-Ба|востраве Кат-Ба]] захаваліся некаторыя старажытныя абарончыя пабудовы. У некаторых гарадах існавалі буйныя рэзідэнцыі дзяржаўных кіраўнікоў і вяльмож. Практыка іх планавання і будаўніцтва была запазычана з [[Кітай|Кітая]]. Але паступова склаўся асабісты в'етнамскі стыль размяшчэння [[палац]]аў, [[парк]]аў і садоў, прыдатны для мясцовых умоў. Каля рэзідэнцый і [[крэпасць|крэпасцяў]] сяліліся гандляры, рамеснікі і сем'і тых, хто абслугоўваў палацы. Толькі к [[17 стагоддзе|XVII]] - [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. сталі ўзнікаць в'ецкія гарады на поўдні В'етнама, хаця дагэтуль там існавалі буйныя гарадскія паселішчы [[чамы|чамаў]] і [[кхмеры|кхмераў]]. У каланіяльную пару гараджане-[[французы]] звычайна адасабляліся ад в'етнамцаў, таму ўзводзілі часткі горада з тыповай еўрапейскай каланіяльнай забудовай. У другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. в'етнамскія гарады набылі тыповы сучасны выгляд, хаця на поўначы В'етнама захавалася мясцовая асаблівасць — рабочыя кварталы. Іх будавалі пераважна на ўскраінах у першыя дзесяцігоддзі сацыялістычных змен. Рабочыя кварталы складаліся са шматпавярховых будынкаў, знутры якіх ладзіліся памяшканні [[інтэрнат]]нага тыпу.
 
==В'еты на Беларусі==
autoeditor
28 084

праўкі