Адкрыць галоўнае меню

Змены

4 339 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
 
[[горад|Гарады]] на поўначы [[В'етнам]]а пачалі будаваць каля 2 тысячы гадоў таму. Яны пераважна выконвалі абарончыя функцыі. У [[Горад Ханой|Ханоі]], [[Горад Хюэ|Хюэ]] і [[востраў Кат-Ба|востраве Кат-Ба]] захаваліся некаторыя старажытныя абарончыя пабудовы. У некаторых гарадах існавалі буйныя рэзідэнцыі дзяржаўных кіраўнікоў і вяльмож. Практыка іх планавання і будаўніцтва была запазычана з [[Кітай|Кітая]]. Але паступова склаўся асабісты в'етнамскі стыль размяшчэння [[палац]]аў, [[парк]]аў і садоў, прыдатны для мясцовых умоў. Каля рэзідэнцый і [[крэпасць|крэпасцяў]] сяліліся гандляры, рамеснікі і сем'і тых, хто абслугоўваў палацы. Толькі к [[17 стагоддзе|XVII]] - [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. сталі ўзнікаць в'ецкія гарады на поўдні В'етнама, хаця дагэтуль там існавалі буйныя гарадскія паселішчы [[чамы|чамаў]] і [[кхмеры|кхмераў]]. У каланіяльную пару гараджане-[[французы]] звычайна адасабляліся ад в'етнамцаў, таму ўзводзілі часткі горада з тыповай еўрапейскай каланіяльнай забудовай. У другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. в'етнамскія гарады набылі тыповы сучасны выгляд, хаця на поўначы В'етнама захавалася мясцовая асаблівасць — рабочыя кварталы. Іх будавалі пераважна на ўскраінах у першыя дзесяцігоддзі сацыялістычных змен. Рабочыя кварталы складаліся са шматпавярховых будынкаў, знутры якіх ладзіліся памяшканні [[інтэрнат]]нага тыпу.
 
===Кулінарыя===
В'еты звычайна ядуць два разы надзень — апоўдні і ўвечар. Аснову традыцыйнага харчавання складае [[рыс]]. Звычайны вараны рыс ядуць з [[гарнір]]ам з [[гародніна|гародніны]], [[мяса]] або [[рыбы]]. Да яго падаюць падлівы. Асабліва папулярна рыбная падліва з вострым смакам і вельмі спецыфічным пахам. У яе мачаюць гарнір. Вельмі папулярны рысавы пірог ''бань чунг'' і рысавая лапша ''фо''.
 
[[Суп]]ы даволі распаўсюджаны, хаця іх гатуюць далёка не кожны дзень. На паўднёвым захадзе [[В'етнам]]а распаўсюджаны суп ''лаў мам'' з марынаванай рыбы, лапшы і мяса. У дэльце [[Меконг]]а таксама ядуць так званыя кіслыя супы. Мяса і марскія далікатэсы пераважна падаюць печанымі або варанымі. Рыбу пякуць і марынуюць. [[свініна|Свініну]] гатуюць крыху салодкай. Смажанае свіное [[сала]] запраўляюць падлівай і гароднінай, падаюць ў [[банан]]авым лісці або, у нашы дні, знутры [[хлеб]]ных лустоў. Шырока ўжываюць [[ялавічына|ялавічыну]] і мяса [[птушкі|птушак]]. Сырое мяса рэжуць тонкімі лустамі, прыпраўляюць кіслымі падлівамі. [[Садавіна]] з'яўляецца асновай для салодкіх і кіслых падліў, некаторых гарніраў і напояў, але найчасцей яе ядуць у сырым выглядзе.
 
В'еты амаль не ўжываюць у ежу [[малако|малочныя]] прадукты. Затое далікатэсамі лічацца шаўкавічныя [[чарвякі]], [[жабы]], [[яшчаркі]], смажаныя [[казуркі]], дзякуючы ўплыву [[кітайцы|кітайскай]] і [[кхмеры|кхмерска]]й [[кулінарыя|кулінарыі]] — [[змеі]]. Вараныя перапёлчыныя і курыныя [[яйка|яйкі]] найчасцей сустракаюцца як самастойная ежа хуткага прыгатавання. Смажанымі яйкамі запраўляюць рыс. Любімая страва — яйкі гусакоў і качак з ужо сфарміраванымі знутры зародкамі птушанят. Іх вараць і падаюць з духмянай [[трава|травой]] і [[Чырвоны перац|перцам]].
 
Самы распаўсюджаны напой — гарачы зялёны [[чай]]. Таксама сустракаюцца напоі з сокаў садавіны, [[цукровы трыснёг|цукровага трыснёгу]], салодкія крупяныя супы. [[Кава]] была распаўсюджана ў В'етнаме толькі ў [[19 стагоддзе|XIX]] ст. Звычайна яе п'юць з малаком, падсалоджаную. У рэстаранах над шклянымі кубкамі кавы ставяць металічны фільтр для працаджвання. Алкагольныя напоі ўжываюць з глыбокай старажытнасці, у тым ліку ў [[рытуал]]ьных мэтах. Шырока распаўсюджана [[гарэлка]] з рысу або [[клубень|клубневых]] культур. Для наданні лячэбных уласцівасцяў у яе могуць апускаць кавалкі цела змяі. Пад уздзеяннем еўрапейскай культуры в'еты спажываюць [[піва]], салодкае фруктовае і вінаграднве [[віно]], [[ром]] і інш.
 
==В'еты на Беларусі==
autoeditor
28 084

праўкі