В’еты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 60:
 
[[горад|Гарады]] на поўначы [[В'етнам]]а пачалі будаваць каля 2 тысячы гадоў таму. Яны пераважна выконвалі абарончыя функцыі. У [[Горад Ханой|Ханоі]], [[Горад Хюэ|Хюэ]] і [[востраў Кат-Ба|востраве Кат-Ба]] захаваліся некаторыя старажытныя абарончыя пабудовы. У некаторых гарадах існавалі буйныя рэзідэнцыі дзяржаўных кіраўнікоў і вяльмож. Практыка іх планавання і будаўніцтва была запазычана з [[Кітай|Кітая]]. Але паступова склаўся асабісты в'етнамскі стыль размяшчэння [[палац]]аў, [[парк]]аў і садоў, прыдатны для мясцовых умоў. Каля рэзідэнцый і [[крэпасць|крэпасцяў]] сяліліся гандляры, рамеснікі і сем'і тых, хто абслугоўваў палацы. Толькі к [[17 стагоддзе|XVII]] - [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. сталі ўзнікаць в'ецкія гарады на поўдні В'етнама, хаця дагэтуль там існавалі буйныя гарадскія паселішчы [[чамы|чамаў]] і [[кхмеры|кхмераў]]. У каланіяльную пару гараджане-[[французы]] звычайна адасабляліся ад в'етнамцаў, таму ўзводзілі часткі горада з тыповай еўрапейскай каланіяльнай забудовай. У другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. в'етнамскія гарады набылі тыповы сучасны выгляд, хаця на поўначы В'етнама захавалася мясцовая асаблівасць — рабочыя кварталы. Іх будавалі пераважна на ўскраінах у першыя дзесяцігоддзі сацыялістычных змен. Рабочыя кварталы складаліся са шматпавярховых будынкаў, знутры якіх ладзіліся памяшканні [[інтэрнат]]нага тыпу.
 
===Вопратка===
Традыцыйная паўседзённая [[вопратка]] вельмі простая, шыецца з [[бавоўна|баваўнянай]] тканіны цёмных тонаў. У мінулым [[шоўк]]авую вопратку мелі толькі манархі, вяльможы і вучоныя.
 
Жаночае адзенне складаецца з враспахнутай курткі, шырокіх [[штаны|штаноў]], ліфу-камізэлькі, які завязваецца на спіне, і хусткі. Падчас спякоты і дажджоў карыстаюцца канічнымі [[капялюш]]амі. Для іх вытворчасці выкарыстоўваюць [[бамбук]]авы [[каркас]], які абцягваецца [[пальма|пальмавым]] [[ліст|лісцем]] або [[салома]]й. Капялюш падвязваюць пад падбародкам тасьмой. Дарослыя жанчыны маюць косы, заплеценыя вакол тканага шнура. Звычайна іх укладваюць вакол галовы справа налева. У мінулым былі распаўсюджаны драўляныя сандалі, якія мацаваліся з дапамогай шнуроў, прапушчаных вакол вялікага і другога пальца нагі. У нашы дні аддаюць перавагу гумавым сандалям. Сярод гараджанак да сённешняга часу распаўсюджаны розныя спосабы адбельвання скуры. Для абароны ад сонца носяць парасон.
 
Мужчынская традыцыйная вопратка таксама складаецца з шырокіх штаноў і курткі.
 
===Кулінарыя===