В’еты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 85:
Файл:Sâm bổ lượng.jpg|Салодкі суп ужываецца як напой
</gallery>
 
===Сацыяльны лад===
Асновай традыцыйнага грамадства з'яўлялася нуклеарная [[сям'я]] ''ня'', якая звычайна вяла сваю гаспадарку. [[Шлюб]]ы экзагамныя. Раней было забаронена стварэнне сям'і з прадстаўніком такога ж [[прозвішча]]. У наш час такія шлюбы магчымыя, але сустракаюцца рэдка. Афіцыйныя жаніхі павінны былі аказваць дапамогу сям'і нявесты, працаваць у ёй. Багатыя мужчыны практыкавалі [[палігамія|палігамію]]. Шлюб з другой або трэцяй жонкай быў магчымы толькі з дазволу першай. Муж быў павінен радзіцца з жонкамі перад тым, як прадпрымаць якія-небудзь важныя дзеянні.
 
Спадчына перадавалася па мужчынскай лініі. Старэйшы сын мог разлічваць на большую частку бацькоўскай маёмасці. Дочкі атрымоўвалі пасаг у выглядзе [[вопратка|вопраткі]], упрыгожванняў, [[грошы|грошай]]. Акрамя ''ня'' існавалі буйныя аб'яднанні сем'яў ''хо'', якія складаліся са сваякоў па мужчынскай лініі. У аснове гэтых аб'яднанняў палягалі [[рытуал]]ы ў гонар духаў адзіных продкаў. Старэйшы мужчына лічыўся кіраўніком ''хо''.
 
Усяго в'еты маюць каля 400 прозвішчаў, якія перадаюцца па бацькоўскай лініі і лічацца нязменнымі. Затое [[Асабістае імя|асабістыя імёны]] могуць мяняцца на працягу жыцця пасля хвароб, значных дасягненняў і зменаў у жыцці. Паміж прозвішчам і асабістым імем ставіцца полавы паказальнік (''ван'' для мужчын, ''тхі'' для жанчын) або родавы паказальнік.
 
[[1 студзеня]] [[1959]] г. у [[В'етнам|Дэмакратычнай Рэспубліцы В'етнам]] быў уведзены закон аб сям'і і шлюбе. Ён прызнаў роўнасць палоў і прадстаўнікоў розных сацыяльных груп, забараняў палігамію, даваў маладым маці права на двухмесяцовы адпачынак.
 
Да сярэдзіны [[20 стагоддзе|XX]] ст. у В'етнаме існавала сельская суседская абшчына ''са тхон'', якой кіравалі рады з дарослых свабодных мужчын. Кожная абшчына мела спіс чальцоў, што маглі разлічваць на правы размеркавання зямлі і кіраўніцтва. Прышлыя сяляне ў гэты спіс не ўваходзілі, былі вымушаны працаваць арандатарамі і наёмнымі рабочымі, ахоўваць вёску. Удзел у абшчыннай радзе яны не бралі. ''Са тхон'' былі фактычна знішчаны на поўначы В'етнама падчас [[сацыялізм|сацыялістычных]] змен, а на поўдні ў выніку стварэння буйных стратэгічных паселішчаў і [[Аграгарадок|аграгарадкоў]].
 
[[Феадалізм|Феадальнае]] в'етнамскае грамадства мела жорсткую іерархію, падзялялася на пласты набліжаных да [[імператар]]а чыноўнікаў ''куан'', вучоных ''ван'', сялян ''нонг'' і гандляроў ''тхыонг''. Рамеснікі, якія не займаліся сельскай гаспадаркай і гандлем, а таксама акторы, лекары, грузчыкі, ношчыкі і інш. стаялі на самай нізкай ступені іерархіі і лічыліся пагарджанымі. На вяршыні сацыяльнай піраміды стаялі спадчынныя князі і імператары. Гэтая сістэма пачала хутка рушыцца пад уздзеяннем [[Францыя|французскіх]] каланіяльных законаў. Яны абмежавалі правы ''куан'', затое пашырылі магчымасці для раней непаўнавартых ''тхыонг''. З'явіліся [[Пралетарыят|прафесійныя рабочыя]] і [[інтэлігенцыя]]. Новыя сацыяльныя пласты з аднаго боку не прызнаваліся традыцыйным грамадствам і былі вымушаны пераймаць многія рысы еўрапейскай культуры. Аднак, і з пункту гледжання французскай каланіяльнай адміністрацыі яны стаялі ніжэй за французаў. Усё гэта прывяло да папулярызацыі сярод в'ецкіх інтэлектуалаў ідэй [[нацыяналізм]]у і сацыялізму, выклікала далейшыя змены.
 
==В'еты на Беларусі==