В’еты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 98:
 
[[Феадалізм|Феадальнае]] в'етнамскае грамадства мела жорсткую іерархію, падзялялася на пласты набліжаных да [[імператар]]а чыноўнікаў ''куан'', вучоных ''ван'', сялян ''нонг'' і гандляроў ''тхыонг''. Рамеснікі, якія не займаліся сельскай гаспадаркай і гандлем, а таксама акторы, лекары, грузчыкі, ношчыкі і інш. стаялі на самай нізкай ступені іерархіі і лічыліся пагарджанымі. На вяршыні сацыяльнай піраміды стаялі спадчынныя князі і імператары. Гэтая сістэма пачала хутка рушыцца пад уздзеяннем [[Францыя|французскіх]] каланіяльных законаў. Яны абмежавалі правы ''куан'', затое пашырылі магчымасці для раней непаўнавартых ''тхыонг''. З'явіліся [[Пралетарыят|прафесійныя рабочыя]] і [[інтэлігенцыя]]. Новыя сацыяльныя пласты з аднаго боку не прызнаваліся традыцыйным грамадствам і былі вымушаны пераймаць многія рысы еўрапейскай культуры. Аднак, і з пункту гледжання французскай каланіяльнай адміністрацыі яны стаялі ніжэй за французаў. Усё гэта прывяло да папулярызацыі сярод в'ецкіх інтэлектуалаў ідэй [[нацыяналізм]]у і сацыялізму, выклікала сацыяльную мадэрнізацыю.
 
===Традыцыйныя святы===
Найбольш папулярныя [[свята|святы]]:
*[[Новы год]] у канцы зімы. Суправаджаецца шматлікімі рытуаламі ў гонар духу дому і святочнымі працэсіямі.
*Свята духа зямлі ў другі дзень другога месяца па месячным календары.
*Свята [[цмок]]а, які лічыцца ўладаром вады, ў пяты дзень пятага месяца па месячным календары.
*Свята дзяцей у пятнаццаты дзень восьмага месяца па месячным календары. Дамы упрыгожваюць каляровымі ліхтарамі, праводзяць працэсіі.
 
У наш час таксама папулярны рэгіянальныя, афіцыйныя і прафесійныя святы. У святочныя дні праводзяцца конкурсы для моладзі, [[спорт|спартыўныя]] мерапрыемствы, агульныя застоллі.
 
==В'еты на Беларусі==