Вацлаў Іваноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінк
др вікіфікацыя
Радок 37:
Вацлаў Іваноўскі нарадзіўся ў сям'і [[Леанард Іваноўскі|Леанарда Іваноўскага]], уладальніка фальварку Лябёдка Лідскага павета [[Віленская губерня|Віленскай губерні]]. Скончыў у [[1904]] [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут|Пецярбургскі тэхналагічны інстытут]]. З 1904 па [[1913]] займаўся навуковай і выкладчыцкай работай у [[Санкт-Пецярбург]]у. Заснавальнік [[Беларуская рэвалюцыйная партыя|Беларускай рэвалюцыйнай партыі]] ([[1902]]). Пасля яе расколу ў [[1903]] ўзначаліў [[Круг беларускай народнай прасветы і культуры]]. Займаўся выдавецкай дзейнасцю, зрабіў апрацоўку [[Беларускі лемантар, або першая навука чытання|першага буквара]] сучаснай беларускай мовы. У 1904-05 член ЦК [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ). Адыграў важную ролю ў арганізацыі прапагандыскай работы БСГ, заснаванні партыйнай друкарні ў [[Мінск]]у і [[Грамада, выдавецтва|выдавецтва «Грамада»]] ў Пецярбургу. На пачатку [[1906]] ўзначаліў створанае ім у Пецярбургу першае беларускае выдавецтва — суполку «[[Загляне сонца і ў наша аконца]]». Адначасова супрацоўнічаў з газетай «[[Наша доля]]» і «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]» (псеўданім Вацюк Тройца).
 
У [[1913-15]]—[[1915]] Вацлаў В.Іваноўскі жыў у [[горад Вільня|Вільні]], працаваў у сельскагаспадарчым[[Віленскае таварыства сельскай гаспадаркі|Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі]], кіраваў [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускім выдавецкім таварыствам]], садзейнічаў заснаванню беларускай кнігарні [[Вацлаў Ластоўскі|В.Ластоўскага]]. У сакавіку-верасні [[1915]] старшыня [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]]. У канцы 1915 адышоў ад палітычнай дзейнасці і жыў у [[Расійская імперыя|Расіі]]. У [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт]] пад старшынствам [[Р. Скірмунт]]а абраны завочна. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917|Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917]] ўключыўся ў палітычную дзейнасць, удзельнічаў ва [[Усебеларускі з'езд 1917|Усебеларускім з'ездзе 1917]] ў Мінску. Вырашэнне пытання беларускай дзяржаўнасці звязваў з нацыянальнай праграмай [[бальшавікі|бальшавікоў]].
 
У [[1918]] В.Іваноўскі стаў міністрам асветы ва ўрадзе [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі]] (БНР), які ўзначальваў [[Антон Луцкевіч|А.Луцкевіч]]. У снежні 1918, пасля адступлення нямецкіх войск, застаўся ў [[Мінск]]у разам з [[Язэп Лёсік|Я.Лёсікам]], [[Аляксандр Уласаў|А.Уласавым]] і некаторымі іншымі членамі [[Рада БНР|Рады БНР]], спадзючыся на стварэнне кааліцыйнага ўрада [[БССР]] з удзелам камуністаў і сацыял-дэмакратаў. У траўні [[1919]] арыштаваны савецкімі ўладамі і інтэрніраваны ў [[горад Смаленск]].
Радок 90:
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках]]
[[Катэгорыя:Забітыя палітыкі]]
[[Катэгорыя:Віленскае таварыства сельскай гаспадаркі|Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі]]