Адкрыць галоўнае меню

Змены

117 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
 
===Мастацтва===
[[File:Costumes de théatre, à Hué chefs guerriers.jpg|thumb|150 px|Тэатральныя акторы, 1874 г.]]
[[Фальклор]] в'етаў даволі разнастайны, прадстаўлены шматлікімі [[казка]]мі, [[міф]]амі, [[легенда]]мі, [[гісторыя|гістарычнымі]] казаннямі пра барацьбу в'етаў за незалежнасць, [[прымаўка]]мі, [[песня]]мі і г. д. З фальклорам цесна звязана в'етнамская [[літаратура]]. Захаваліся паэтычныя зборы [[10 стагоддзе|X]] - [[14 стагоддзе|XIV]] ст., напісаныя [[рыфма]]ванай [[проза]]й ''фу''. Вядома паэзія ананімных аўтараў, а таксама Нгуен Чая, Нгуен Бінь Кхіема, Дуан Тхі Д'ем, Нгуен Зу, Нгуен Конг Чы, якія працавалі ў [[15 стагоддзе|XV]] - пач. [[19 стагоддзе|XIX]] стст. Часцяком яны запазычвалі стылістыку паэзіі суседняга [[Кітай|Кітая]], але карысталіся мясцовымі матывамі.
 
В'ецкія танцы таксама мелі прафесійную і аматарскую накіраванасць. Прафесійнае танцавальнае мастацтва развівалася ў рэчышчы традыцый, перанятых у Кітаі. Народныя танцы імітавалі працэс [[сельская гаспадарка|сельскагаспадарчай]] працы.
 
Традыцыйнае выяўленчае мастацтва прадстаўлена малюнкамі на тканінах, разьбярствам, ліццём, [[скульптура]]й, [[каліграфія]]й і г. д.
 
==Мова==
autoeditor
28 077

правак