В’еты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 110:
===Мастацтва===
[[File:Costumes de théatre, à Hué chefs guerriers.jpg|thumb|150 px|Тэатральныя акторы, 1874 г.]]
[[Фальклор]] в'етаў даволі разнастайны, прадстаўлены шматлікімі [[казка]]мі, [[міф]]амі, [[легенда]]мі, [[гісторыя|гістарычнымі]] казаннямі пра барацьбу в'етаў за незалежнасць, [[прымаўка]]мі, [[песня]]мі і г. д. З фальклорам цесна звязана в'етнамская [[літаратура]]. Захаваліся [[паэзія|паэтычныя]]літаратурныя зборы [[10 стагоддзе|X]] - [[14 стагоддзе|XIV]] ст., напісаныя [[рыфма]]ванай [[проза]]й ''фу''. Вядома [[паэзія]] ананімных аўтараў, а таксама Нгуен Чая, Нгуен Бінь Кхіема, Дуан Тхі Д'ем, Нгуен Зу, Нгуен Конг Чы, якія працавалі ў [[15 стагоддзе|XV]] - пач. [[19 стагоддзе|XIX]] стст. Часцяком яны запазычвалі стылістыку паэзіі суседняга [[Кітай|Кітая]], але карысталіся мясцовымі матывамі.
 
[[Тэатр]] у [[В'етнам]]е мае доўгую гісторыю. Вядомы народны тэатр ''хат-тэа'', які арганізоўваўся ў [[вёска]]х самімі сялянамі. Звычайна ён меў даволі просты рэпертуар, кароткія пастаноўкі па матывах [[рэлігія|рэлігійных]] і гістарычных паданняў. Акторы ігралі на невялікім пляцы каля абшчыннага дома або храма. Гледачы сядзелі на цыноўках. Акторы і гледачы абменьваліся дыялогамі. У [[12 стагоддзе|XII]] ст. узнік арыгінальны лялечны тэатр на вадзе. У [[13 стагоддзе|XIII]] ст. з'явіліся прафесійныя тэатры, якія ставілі [[музыка|музычныя]] і [[танец|танцавальныя]] спектаклі. У пач. [[20 стагоддзе|XX]] ст. пад уздзеяннем еўрапейскага [[мастацтва]] сфарміраваўся сучасны тэатр ''кай-лыонг''. У [[1959]] г. у [[Горад Ханой|Ханоі]] была знята першая асабіста в'етнамская [[кіно|кінастужка]].