Загароддзе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Размяшчаецца ў цэнтральнай і паўднёвай частках [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]. Мяжуе з [[Прыбужская раўніна|Прыбужскай раўнінай]], [[Прыпяцкае Палессе|Прыпяцкім Палессем]], [[Брэсцкае Палессе|Брэсцкім Палессем]]. Працягласць з захаду на ўсход 85 км, з поўначы на поўдзень 15—35 км. Плошча каля 2,2 тыс. км².
 
Найвышэйшы пункт 179 м (каля в. Кротава). Адносныя перавышэнні над прылеглай азёрна-алювіяльнай раўцінайраўнінай на поўначы да 20—30 м.
 
У тэктанічных адносінах 3агароддзе знаходзіцца на [[Палеская седлавіна|Палескай седлавіне]] і ўтворана ледавіковымі і водна-ледавіковымі адкладамі беларускага, бярэзінскага і дняпроўскага ледавікоў. У паўночнай частцы вылучаюць краявы ледавіковы комплекс, у паўднёвай — паніжаную, пераважна водна-ледавіковую раўніну. Паверхня паўночнай часткі ўзгорыста-градавая, перасечаная, з абсалютнымі адзнакамі 140—170 м. Уздоўж правабярэжжа р. [[Ясельда]] працягаулася асіметрычная канцова-марэнная града (даўжыня 70 км, найбольшая шырыня да 20 км) напорнага паходжання, з адорвенямі даантрапагенавых парод у ледавіковых адкладах і гляцыядыслакацыямі на паўночных схілах. На поўдзень ад яе спадзістахвалістая і плоская водна-ледавіковая раўніна (найбольшая вышыня 140—155 м), уздоўж паўднёвай ускраіны якой пясчаныя дзюны, грады і ўзгоркі. Пашыраны пласкадонныя забалочаныя лагчыны.