Карла Фантана: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
 
== Біяграфія ==
Як і шматлікія іншыя майстры барока, паходзіў з кантона [[Тычына]] і пачынаў кар'еру ў [[Кома,Горад камунаКома|Кома]]. Ён працаваў пад наглядам Берніні над царквой [[Санта-Марыя-дэі-Міраколі]] (1662-79) і сканчаў распачаты Берніні [[палацца Людавізі]] (1650-94). Фантана спраектаваў дзясяткі рымскіх цэркваў і капэл, абнавіў інтэр'ер [[Санці-Апастолі]], прапанаваў пракласці ў [[Ватыкан]] магістраль накшталт [[віа дэла Канчыліяцыёнэ]], стварыў грабніцы двух пантыфікаў і шведскай каралевы [[Крысціна, каралева Швецыі|Крысціны]]. Яго ранняя праца, увагнуты фасад [[Сан-Марчэла-аль-Корса]], прызнана за эталон сталага барока.
 
Слава пра Фантана як пра спадчынніка Берніні разнеслася па ўсёй Еўропе. Адным з першых архітэктараў ён праектаваў па-за межамі Італіі. Грандыёзны ансамбль [[базіліка Лаёлы|базілікі Лаёлы]] ў Іспаніі (1681—1738) будаваўся па праекце Фантана, аказаўшы ўплыў на дойлідаў каланіяльнай Амерыкі і паўднёвагерманскіх земляў. Па эскізах папскага архітэктара будавалі [[фантан]]ы, надмагільныя помнікі і [[алтар|алтары]] па ўсёй Еўропе. У 1694 г. ён апублікаваў падрабязнае апісанне [[сабор Святога Пятра|сабора Св. Пятра]] са мноствам гравюр. У [[Віндзорскі замак|Віндзары]] захоўваюцца 27 тамоў яго рукапісаў.