Палесціна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Перасылае да Палесцінская аўтаномія
 
крыніца — be-x-old:Палестына
Радок 1:
[[Выява:Historical boundaries of Palestine (plain).svg|міні|180px|Гістарычныя межы Рымскай / Візантыйскай / Ісламскай Палесціны]]
#REDIRECT [[Палесцінская аўтаномія]]
 
'''Палесці́на''' ({{lang-ar|فلسطين}} — ''Філасцін'', {{lang-arc|ܦܠܫܬ) פלשת)}}, {{lang-he|tr. ארץ ישראל}} — ''эрэц Ісраэль'') — гістарычная вобласць у Заходняй [[Азія|Азіі]]. Назва «Палесціна» паходзіць ад [[філістымляне|філістымлян]]. Першапачаткова Палесцінай звалі тэрыторыю рассялення філістымлян, але пасля таго, як рымскі імператар [[Ціт]] разбурыў у [[73]] годзе [[Іерусалім]], ён загадаў усю тэрыторыю паміж [[Міжземнае мора|Міжземным морам]] і ракой [[Рака Іардан|Іардан]] зваць Палесцінай, каб сцерці памяць аб існаванні [[Іўдзейскае царства|Іўдзейскага царства]].
 
== Геаграфія ==
Палесціна гістарычна дзеліцца на чатыры геаграфічныя вобласці: Узбярэжная (да Міжземнага мора) [[раўніна]], [[Галілея]] (паўночная частка), [[Самарыя]] (цэнтральная частка, паўночней за Іерусалім) і [[Іўдзея]] (паўднёвая частка, уключаючы Іерусалім). Гэтымі геаграфічнымі паняццямі аперуе [[Біблія]]. У цяперашні час тэрыторыю Самарыі і Іўдзеі прынята зваць «[[Заходні бераг ракі Іардан]]». Галілея, Самарыя і Іўдзея складаецца з шэрагу горных куп, долаў і [[пустыня]]ў.
 
Горы на поўдні — [[Іўдзейскае плато]], у сярэдзіне [[Самарыйскія горы]] ([[Грызін]], [[Гевал]]), далей [[Фавор]] (562 метры над узроўнем мора), [[Малы Хермон]] (515 м), [[Кармель]] (551 м), на поўначы [[Хермон]] (2224 м). У глыбокіх упадзінах значна ніжэй за ўзровень мора знаходзяцца [[Тыверыядскае возера]] (212 метраў ніжэй за ўзровень мора), [[Мёртвае мора]] (найглыбейшая ўпадзіна на зямным шары, на 400 м ніжэй за ўзровень мора).
 
== Гісторыя ==
У 3 тысячагоддзі да н.э. Палесціна была заселена плямёнамі [[ханаанеі|ханаанеяў]]. З 13 стагоддзя да н.э. пачалася заваёва тэрыторыі Палесціны старажытнаяўрэйскімі плямёнамі.
 
У 11 стагоддзі да н.э. старажытнаяўрэйскія плямёны заснавалі Іўдзейскае царства, распалае ў 928 годзе да н.э. на два: [[Ізраільскае царства]] (існавала да [[722 да н.э.|722 года да н.э.]]) і ўласна Іўдзейскае царства (да [[586 да н.э.|586 года да н.э.]]). Пасля Палесціна была заваявана старажытнаперсідскай дзяржавай Ахеменідаў, затым уваходзіла ў склад эліністычных дзяржаў Пталамееў і [[Імперыя Селеўкідаў|Селеўкідаў]] (у 3—2 стагоддзях да н.э.).
 
З 63 года да н.э. Палесціна з'яўлялася [[Правінцыя Рымскай імперыі|рымскай правінцыяй]] і падзялялася на [[Іўдзея|Іўдзею]], [[Самарыя|Самарыю]] і [[Галілея Петрэя|Галілею Петрэю]] (Заіарданне). З [[395]] года — у складзе Візантыі. У [[636]] годзе Палесціна была заваявана арабамі, з [[1099]] па [[1187]] годы [[Крыжакі|крыжакамі]], якія заснавалі тут [[Іерусалімскае каралеўства]]. У [[1516]] годзе падпала пад уладу [[Туркі|туркаў]].
 
З канца [[19 стагоддзе|XIX стагоддзя]] пачалося засяленне Палесціны [[яўрэі|яўрэямі]], паслядоўнікамі ідэалогіі [[сіянізм]]у. У [[1900]] годзе было 34 яўрэйскіх сельскагаспадарчых паселішча з 28176 гектарамі зямлі і 5300 чалавек. У пачатку [[20 стагоддзе|XX стагоддзя]] насельніцтва складала каля 190 тыс. [[Арабы|арабаў]] і 80 тыс. [[Яўрэі|яўрэяў]].
 
=== Брытанскі мандат ===
{{main|Брытанскі мандат у Палесціне}}
[[Выява:BritishMandatePalestine1920.png|right|thumb|270px|Тэрыторыя брытанскага мандата ў Палесціне.]]
У выніку [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] ў красавіку [[1920]] года на канферэнцыі ў [[Сан-Рэма]] Вялікабрытанія дамаглася мандату на кіраванне тэрыторыяй Палесціны (быў зацверджаны [[Ліга Нацый|Лігай Нацый]] у ліпені [[1922]] года). Вялікабрытанская падмандатная тэрыторыя Палесціна ўключала ў сябе таксама тэрыторыю, цяпер занятую Іарданіяй. [[2 лістапада]] [[1917]] года ўрад Вялікабрытаніі апублікаваў так званую [[Дэкларацыя Бальфура|Дэкларацыю Бальфура]], яякая змяшчала абяцанне садзейнічаць стварэнню ў Палесціне «нацыянальнага ачага для яўрэйскага народа». У [[1921]] годзе быў вылучаны асобны мандатны эмірат Іарданія, з якога пасля (у [[1946]] годзе) было ўтворана незалежнае каралеўства Іарданія.
=== Стварэнне Ізраіля ===
{{main|Стварэнне Дзяржавы Ізраіль}}
[[14 мая]] [[1948]] года на астатняй частцы тэрыторыі падмандатнай Палесціны была аб'вешчана [[Дзяржава Ізраіль]]. У сярэдзіне 20 стагоддзя была ўтворана назва «[[палесцінцы]]» («палесцінскі народ», «арабскі народ Палесціны»).
 
Стварэнне Дзяржавы Ізраіль з'явілася вынікам доўгага і складанага працэсу, барацьбы, якую вялі дзеячы сіянісцкага руху за стварэнне нацыянальнага ачага на сваёй гістарычнай радзіме, а таксама перамозе ў [[Араба-ізраільская вайна 1948 года|вайне за незалежнасць]] у [[1948]]—[[1949]] гадах.
 
== Гл. таксама ==
* [[Зямля Ізраільская]]
#REDIRECT* [[ПалесцінскаяСірыя аўтаноміяПалесцінская]]
* [[Святая зямля]]
* [[Палесцінская нацыянальная адміністрацыя]]
* [[Дзяржава Палесціна]]
* [[Араба-ізраільскі канфлікт]]
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Palestine}}
 
{{Былыя мандатныя тэрыторыі}}
 
[[Катэгорыя:Геаграфія Ізраіля]]
[[Катэгорыя:Палесціна| ]]
{{Link FA|ar}}
{{Link GA|is}}