Лямант на смерць Лявона Карповіча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перайменаваў старонку «Лямант на смерць Лявона Карповіча» у Лямант на смерць Лявона Карповіча па-над перасылкай
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«Лямант на смерць Лявона Карповіча»''', ''Лямент у света убогих на жалосное преставление святобливого... отца Леонтия Карповича'' — твор беларускай літаратуры [[17 стагоддзе|XVII ст.]], паэма, напісаная невядомым аўтарам і апублікаваная Віленскай брацкай друкарняй у канцы [[1620]] г. Прысвечана памяці царкоўна-рэлігійнага дзеяча і пісьменніка-палеміста эпохі [[Контррэфармацыя|контррэфармацыі]] Лявонція Карповіча. Складаецца з «ляманту»-плачу па нябожчыку і маналога-суцяшэння ад імя Лявонція праваслаўнаму насельніцтву [[Вільня|Вільні]], дзе ён жжыўжыў і працаваў. Твор элегічна-панегірычны. Аплакванне смерці Лявонція перарастае ў паэме на ўслаўленне яго як чалавека высокіх маральных якасцей, дзейнага, мужнага і самаахвярнага змагара за веру сваіх продкаў. Аўтар падае вобраз галоўнага героя ў духу жыційнай літаратуры і ўзнімае яго да ўзроўню ідэальнага хрысціянскага святога. Заключная частка «Ляманту» мае выразны публіцыстычна-дыдактычны характар: паэт ад імя нябожчыка заклікае жыць сумленна і высакародна, свята берагчы нацыянальна-рэлігійныя традыцыі свайго народа. Паводле агульнай накіраванасці паэма была вельмі надзённай, сугучнай часу — перыяду цяжкай барацьбы беларускага народа з феадальна-каталіцкай рэакцыяй, што набліжае яе да твораў палемічнай літаратуры. Твор вызначаецца глыбокай эмацыянальнасцю і пранікнённым лірызмам, яркай, паэтычнай-вобразнай мовай. Яму ўласцівы некаторыя рысы [[барока]]: кантрастнасць (спалучэнне ўзвышанага і будзённага, кніжнага стылю з жывой беларускай мовай), вобразы антычнай і біблейскай міфалогіі, тыпова барочныя эпітэты, метафары і параўнанні. Напісана 13-складовым сілабічным вершам з выразнай тэндэнцыяй да танізацыі, якая выяўляецца ў прыкметнай харэічнай яго аснове.
 
== Літаратура ==
* [http://poetryclub.com.ua/metrs_poem.php?poem=17970/ Тэкст паэмы]
* Чамярыцкі, В. «Лямант на смерць Лявона Карповіча» / Вячаслаў Чамярыцкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-е выданне. — Мн.: БелЭн, 2007. — 792 с.: іл. — С. 236 — 237. — ISBN 978-985-11-0394-8.